Архіў навін

Беларускі асілак Вячаслаў Харанека ўстанавіў нацыянальны рэкорд у гіравым марафоне. 58-гадовы асілак выціснуў 24-кілаграмовыя гіры лежачы на працягу гадзіны 2498 разоў. Вячаслаў Харанека прэтэндуе на сусветны рэкорд: вынік можа быць зафіксаваны ў кнізе Гінеса.
На Магілёўшчыне ўсе выбарчыя ўчасткі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання гатовыя да правядзення галасавання, у тым ліку і датэрміновага. Пра гэта паведамілі ў абласной выбарчай камісіі.
У першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання ў Магілёве пройдзе мерапрыемства для тых, хто галасуе ўпершыню. У аўд. 115 МДУ імя А. А. Куляшова 12 лістапада збярэцца больш за 100 маладых людзей, сярод якіх – навучэнцы старшых класаў сярэдніх школ абласнога цэнтра, паведамілі ў АК ГА «БРСМ».
Абласны этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці адбудзецца ў Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытуце развіцця адукацыі 15 лістапада, паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама. У трэцім этапе алімпіяды прыме ўдзел больш за 80 чалавек – пераможцы раённых і гарадскіх тураў. Заезд і рэгістрацыя ўдзельнікаў каманд пачнецца 15 лістапада з 9.00, урачыстае адкрыццё – у 11.00 у актавай зале МДАІРА, пачатак тэставання – у 12.00.
Рэспубліканская акцыя «Не спальвай сваё жыццё» пройдзе ў Магілёўскай вобласці 11–30 лістапада. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Традыцыйна галоўнай мэтай мерапрыемства з’яўляецца папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх. Толькі за 10 месяцаў бягучага года ў нашым рэгіёне зафіксавана 663 узгаранні, якія забралі жыцці 60 чалавек. Большасць трагедый адбылася па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём, як правіла, пры курэнні.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 14 лістапада намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Віктар Мікалаевіч Цурпанаў. З 10.00 да 12.00 па нумары (80222) 63 45 94 ён адкажа на пытанні жыхароў рэгіёна, звязаныя з правапрымяняльнай і прафілактычнай дзейнасцю Дзяржаўтаінспекцыі.
Абласны этап XII Рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон-2019» праводзіцца ў Магілёўскай вобласці з лістапада гэтага года па студзень 2020-га, паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.
У Магілёўскай вобласці за дэпутацкі мандат працягваюць змагацца 63 кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Валерый Берастаў.
Датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання пройдзе 12–16 лістапада. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Валерый Берастаў.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 16 лістапада намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.