Архіў навін

Прадстаўніца Беларусі на дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне-2019» у горадзе Глівіцы Лізавета Міснікава выступіць пад нумарам 7. Аб гэтым паведаміла юная выканаўца.
У Магілёўскай вобласці высокая яўка выбаршчыкаў абумоўлена альтэрнатыўнасцю на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. На гэта звярнуў увагу сёння ў час паседжання Магілёўскай абласной выбарчай камісіі яе старшыня Валерый Берастаў.
У гэтым годзе філіял ААТ «БЕЛАЗ» у Магілёве прадставіў шэраг навінак, адна з якіх – машына пагрузачна-даставачная МаАЗ-4035 грузападымальнасцю 7 тон – ужо пачала працаваць ва Узбекістане.
Рэспубліканскі конкурс «Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва» праводзіцца з 1 лістапада па 15 лютага 2020 года. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства культуры.
Асіповічы – сталіца нашай артылерыі. Без лішняй сціпласці. Яшчэ ў савецкія часы ў горадзе была сканцэнтравана артылерыйская дывізія. Зараз жа ў ваенным гарадку Паўднёвы суседнічаюць 51-я гвардзейская артылерыйская брыгада, 336-я рэактыўная артылерыйская брыгада і 465-я ракетная брыгада.
Для ёлачных базараў лясгасы Магілёўскай вобласці рыхтуюць 15 тыс. навагодніх дрэў. У продаж яны паступяць арыенціровачна 20-21 снежня, паведаміў начальнік аддзела вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Васіль Шык. Пакупнікам прапануюць елкі і хвоі. Будуць і дрэвы ў кадках. Каштуюць яны традыцыйна даражэй, але і на гэты тавар знаходзяцца пакупнікі. Набыць навагоднія дрэвы можна будзе ў лясніцтвах і лясгасах вобласці, прычым танней, чым на ёлачных базарах.
Магілёўскі метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы 22 лістапада правядзе мерапрыемствы да 80-годдзя з дня ўтварэння. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Урачыстасці пачнуцца са свята на плошчы перад цэнтрам. У 10.00 тут выступяць творчыя калектывы – народныя ансамблі народнай песні раёнаў Магілёўскай вобласці. Будуць працаваць гандлёвыя пляцоўкі ААТ «Булачна-кандытарская кампанія “Дамачай”», тэматычная экспазіцыя вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва рэгіёна.
Юныя тэнісісты блізкага і далёкага замежжа разыграюць у Магілёве ўзнагароды 51-га Міжнароднага мемарыяла Тані Карпінскай па настольным тэнісе. Спаборніцтвы пройдуць 2-5 снежня ў спарткомплексе «Алімпіец». Ужо заявілі аб удзеле наймацнейшыя маладыя тэнісісты з гарадоў Беларусі і суседніх дзяржаў – працягваецца падача заявак. Узнагароды турніру разыграюць у трох узроставых групах. Пераможцам і прызёрам ўручаць кубкі, медалі, дыпломы і каштоўныя падарункі.
У новы будынак пераедзе Круглянская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, паведаміла намеснік старшыні Круглянскага райвыканкама Анжэла Лукашэвіч. «Раней наша спартыўная школа знаходзілася ў памяшканнях 1986 года пабудовы, якія былі на ўскраіне горада. Зараз дзеці будуць займацца ў абноўленых залах, размешчаных у самым цэнтры горада. Урачыстае адкрыццё запланавана на 30 лістапада», – расказала яна.
Федэрацыя прафсаюзаў аб’яўляе навагодні праект «Мары збываюцца». Да 8 снежня чакаем ад вашых дзетак (да 16 гадоў) лісты або відэазвароты з іх самымі патаемнымі жаданнямі. Не забывайце ставіць у тэме ліста пазнаку «Мары збываюцца» і пакідаць тэлефоны для зваротнай сувязі. Сем самых арыгінальных, добрых і смелых жаданняў мы ўвасобім у жыццё пад Новы год разам з нашым Дзедам Марозам. Чаму сем? Таму што цуды павінны раўнамерна размяркоўвацца па ўсёй краіне. Па адным на кожную вобласць і сталіцу.