Архіў навін

Напярэдадні абласнога этапу рэспубліканскага моладзевага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» Магілёўскі абласны камітэт БРСМ правядзе адукацыйны інтэнсіў па навучанні моладзі рэгіёна навыкам вынаходніцтва, укаранення праектаў і іх прэзентацыі. Мерапрыемства адбудзецца 29 лістапада на базе ЗАТ «Тэхналагічны парк Магілёў» (аўд. 807). У інтэнсіве прымуць удзел аўтары ўласных праектаў, маладыя інаватары – усяго каля 60 чалавек. Таксама запрошаны прадстаўнікі сферы адукацыі, школ бізнесу, ІП-супольнасці, эксперты ў галіне патэнтавання, трэнеры.
На пасяджэнні Магілёўскага аблвыканкама сёння разгледзелі ход выканання ў 2019 годзе плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны».
Міжнародныя «Сіманаўскія чытанні» пройдуць у Магілёве 29–30 лістапада, паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
У Магілёўскай паліклініцы № 6 для дыягностыкі выкарыстоўваюць новы імунахемілюмінесцэнтны аналізатар. Цяпер даступны магілёўцам яшчэ большы спектр даследаванняў крыві. Прычым вынікі можна атрымаць у дзень здачы аналізаў, у тым ліку на электронную пошту і мабільны тэлефон. Прыбор дазваляе даследаваць шырокую лінейку палавых гармонаў, поўную панэль паказчыкаў шчытападобнай залозы, вітаміны, маркеры касцявога абмену і крыватвору, онкамаркеры.
Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Андрэевіч Дворнік 29 лістапада з 14.00 да 15.30 правядзе асабісты прыём грамадзян у Бабруйскім райвыканкаме (вул. Пушкіна, к. 215 а, малая зала). Папярэдні запіс на прыём па тэлефонах: (80225) 70 14 50, 72 05 09.
Універсальны кірмаш «Калядны гасцінец» пройдзе ў Бабруйску 12–15 снежня. Ён разгорнецца ў мясцовым Палацы мастацтваў. Пакупнікам прадаставяць шырокі асартымент тавараў рознага профілю, прадукцыю для дома і сям’і (адзенне, абутак, галантарэя, сувеніры, посуд, цацкі), а таксама прадукты харчавання. Тут кожны зможа знайсці падарунак сабе і сваім блізкім да Новага года. Арганізатарам кірмашу выступае УП «Магілёўскае аддзяленне БелГПП».