Архіў навін

Пятае свята «Дранік-фэст» адбудзецца ў Магілёве 28 верасня з 12.00 да 18.00. Традыцыйна месцам правядзення мерапрыемства стане этнахутар «Зялёны гай». Пра гэта паведамілі ў цэнтры гарадскіх ініцыятыў.
Начальнік галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Алег Мікалаевіч Дземенкавец 27 верасня з 12.00 да 14.00 правядзе прыём грамадзян у Дрыбінскім раённым выканаўчым камітэце (г. п. Дрыбін, вул. Леніна, 35). Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефонах: 8 (02248) 2 48 16, 2 53 24.
Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання Беларусі пройдзе з 9 верасня па 8 кастрычніка ўключна. Права вылучэння кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі прыналежыць прэзідыумам мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і адпаведным выканкамам, а ў сталіцы - прэзідыуму Мінгарсавета і Мінгарвыканкаму. Галасаванне па зарэгістраваных ЦВК прэтэндэнтах на месцы ў верхняй палаце парламента праходзіць на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню, Мінгарсавета. Выбраным лічыцца кандыдат, які набраў больш за палавіну галасоў.
Забарона на наведванне лясоў уведзена ў 3 з 21 раёна Магілёўскай вобласці. Адпаведныя меры дзейнічаюць у Касцюковіцкім, Краснапольскім і Хоцімскім раёнах, паведамляецца на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.У сувязі з сухім надвор’ем, узнікненнем высокай пажарнай небяспекі ўведзена забарона на наведванне лясоў грамадзянамі, а таксама ўезд транспарту, за выключэннем службовага, удакладнілі ў ведамстве. Парушальнікам гэтай забароны можа пагражаць папярэджанне або штраф да 25 базавых велічынь.
Бабруйская каманда стала пераможцай спартакіяды актыву Саюзнай моладзі Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ». Другое месца падзялілі прадстаўнікі Слаўгарадскага і Кіраўскага раёнаў, трэцяе – у горацкай моладзі.
Аднаўленнем сінагогі на магілёўскім «Школішчы» займаюцца члены іудзейскай рэлігійнай аўтаномнай абшчыны і валанцёры. У перспектыве тут размесцяцца бібліятэка і нядзельная школа. Калісьці тут, ля Дняпра, у межах некалькіх соцень метраў было адразу некалькі сінагог. Пры іх вучыліся яўрэйскія дзеці. Таму і месца атрымала назву «Школішча». У 30-я гады мінулага стагоддзя на той час тры сінагогі, якія засталіся, зачынілі, а будынкі перадалі гарадскому водаканалу. Затым – вайна. Нейкі час тут было яўрэйскае гета. Цяпер пра тыя падзеі нагадваюць камяні і ружы.
Нямецкі дот дапоўніць музей пад адкрытым небам у Буйнічах, які ствараюць навучэнцы магілёўскага агралесатэхнічнага каледжа там, дзе праходзіў Дняпроўскі рубеж. Доўгачасовую агнявую кропку прывезлі з Быхаўскага раёна. Яе ўстанавілі на гістарычным месцы – у пойме Дняпра, дзе ў 1944 годзе лейтэнант Іван Мяльноў з саслужыўцамі штурмавалі вышыню, акупаваную немцамі.
У нашым рэгіёне найлепшым сярод камбайнераў маладзёжных экіпажаў стаў камбайнер ЗАТ «Агракамбінат “Зара”» Зміцер Анісімаў. Ён намалаціў 2705 тыс. т новага ўраджаю. Сярод маладых кіроўцаў на адвозцы збожжа вызначыўся кіроўца ААТ «Амкадор-Шклоў» Павел Ціханаў, які перавёз 4644 тыс. т збожжа і зернебабовых.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У гаспадаркі Быхаўскага раёна працягвае паступаць новая тэхніка. На гэтыя мэты па дзяржаўнай праграме па пераадоленні катастрофы на Чарнобыльскай АЭС з рэспубліканскага бюджэту выдзелена Br 1,5 млн. Літаральна на гэтым тыдні паступіла яшчэ 8 сельскагаспадарчых машын для ўнясення мінеральных і арганічных угнаенняў. Іх ужо накіравалі ў ААТ «Вараніно», “Быхаўрайаграпрамтэхснаб», «Валадарскі», «Быхаўскі», «ПМК-85 Вадбуд», «Навабыхаўскі».
Сёлета першакурснікі БДСГА атрымаюць унікальны электронны студэнцкі білет, сумешчаны з банкаўскай плацежнай картай. Такі праект будзе запушчаны ўпершыню ў Магілёўскай вобласці. Новы білет стане пропускам у карпусы, бібліятэку, а таксама паўнавартасным плацежным інструментам – міжнароднай плацежнай банкаўскай картай, якой можна разлічвацца не толькі ў Беларусі, але і за мяжой, у інтэрнэт-магазінах, карыстацца дысконтнымі праграмамі, інтэрнэт-банкінгам.
Савет па развіцці прадпрымальніцтва Бабруйска сумесна з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў 11 верасня правядзе прыём суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць на тэрыторыі горада. Сустрэча арганізуецца з мэтай выяўлення і вырашэння праблемных пытанняў. Яна адбудзецца ў памяшканні бізнэс-цэнтра ААТ «Атэль “Турыст”», (вул. Войкага, 20) з 10.00 да 12.00. Прапановы і пытанні для разгляду можна накіраваць на электронную пошту imp.bricrb@mail.ru.
Цэнтр адукацыі дарослых «Баркулаб» адкрыты ў Быхаўскім раёне. Ролю мясцовага «асветніка дарослых» узяў на сябе мясцовы фонд развіцця тэрыторый Быхаўскага раёна.
Выязное пасяджэнне аблвыканкама адбылося ў Магілёўскім раёне. Як адзначыў кіраўнік рэгіёна Леанід Заяц, галоўная задача мерапрыемства – прадэманстраваць перадавы вопыт у галіне жывёлагадоўлі. У якасці ўзораў для пераймання – філіял «Вендараж» РУП «Магілёўэнерга» і малочна-таварны комплекс ААТ «Магілёўскі лянок».
Гарады Магілёўскай вобласці далучаюцца да Еўрапейскага тыдня мабільнасці. Міжнародны праект традыцыйна стартуе 16 верасня і завершыцца 22 верасня Сусветным днём без аўтамабіля, паведамілі ў абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Са слоў суразмоўцаў, у мерапрыемствах Еўрапейскага тыдня мабільнасці штогод удзельнічае больш за 50 краін свету. У 2018-м агульнаеўрапейскую кампанію падтрымала 66 гарадоў і гарадскіх пасёлкаў Беларусі. Сёлета ўжо зарэгістравалася 9 населеных пунктаў Сінявокай, у ліку якіх 2 з Прыдняпроўскага краю – Крычаў і Асіповічы.
На працягу верасня штодня з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 (акрамя выхадных дзён) у Магілёўскім аблвыканкаме па тэлефоне (80222) 23 02 55 будзе працаваць «гарачая тэлефонная лінія» па вывучэнні пытання забеспячэння насельніцтва рэгіёна даступнымі і якаснымі лазневымі паслугамі. Па названым нумары грамадзяне могуць выказаць сваё меркаванне па арганізацыі работы лазняў і душавых у дачыненні да населенага пункта па месцы пражывання, а таксама звярнуцца з прапановамі па паляпшэнні работы ў гэтым напрамку. Усе прапановы і пажаданні будуць разгледжаны зацікаўленымі асобамі.
Свята адкрыцця новага навучальнага года «Дарогай натхнення і творчасці» завершыць Тыдзень устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры творчасці, на пляцоўцы якога (Магілёў, пр-т Міру, 23 а) 7 верасня адбудзецца мерапрыемства.
У Магілёўскай вобласці і правінцыі Хунань – вялікі патэнцыял для ўзаемадзеяння ў розных сферах. Да такой высновы прыйшлі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар і намеснік старшыні Камітэта правінцыі Хунань Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Лай Мін’юн падчас афіцыйнай сустрэчы.
Медыяхолдынг «Бабруйскае жыццё» ўзначаліў Віталь Генадзьевіч Аўсеенка. Раней ён быў першым намеснікам галоўнага рэдактара на першым гарадскім тэлеканале ў Гомелі, працаваў на «Радыё 107,4 FM», удзельнічаў у адкрыцці Гомельскай радыёстанцыі «Праўда Радыё», Бабруйскага радыё «Zефір FM» і тэлеканала «Бабруйск 360». Апошняе месца работы Віталя Аўсеенка– тэлеканал «СТВ» у Мінску.
Выязное пасяджэнне Прэзідыума навукова-кансультацыйнага савета па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі шостага склікання адбудзецца 13 верасня ў Магілёве. Плануецца, што ў мерапрыемстве прыме ўдзел Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч, члены Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, кіраўнікі ад Міністэрства па падатках і зборах і Міністэрства фінансаў, прадстаўнікі мясцовых органаў улады і бізнесу.
Магілёўская вобласць і правінцыя Цзянсу маюць намер сумесна прапрацоўваць пытанне выкарыстання кітайскіх лекаў на тэрыторыі Беларусі. Такая дамоўленасць была дасягнута на сустрэчы намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслана Страхара з намеснікам дырэктара бальніцы кітайскай медыцыны правінцыі Цзянсу Ван Юе.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 5 верасня начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Ігар Уладзіміравіч Шчарбачэня. З 11.00 да 13.00 па нумары тэлефона (8 0222) 25 22 51 жыхары рэгіёна змогуць задаць кіраўніку пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю органаў унутраных спраў Магілёўскай вобласці.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц сёння правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях. Разбірацца давялося ў самых розных праблемах. Напрыклад, у канфлікце інтарэсаў.
Слонім 31 жніўня і 1 верасня прымаў XXVI Дзень беларускага пісьменства. Актыўны ўдзел у святкаванні прыняла дэлегацыя нашага рэгіёна на чале са старшынёй Магілёўскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Аляксандрам Казекам. У яе склад увайшлі вядомыя магілёўскія аўтары: Уладзімір Ясеў, Алёна Беланожка, Жанна Усцінава, Алена Кісель.
Чатыры каманды юных футбалістаўпрадстаўляюць Магілёўскую вобласць на фінальным этапе «Скуранога мяча». Так, дружына FС «YurGen» з Клімавіцкага раёна змагаецца ва ўзроставай катэгорыі хлопчыкаў 2009–2010 г.н. (група «Б»). У сярэдняй катэгорыі (2007–2008 г. н., група «Б») гонар нашага рэгіёна абараняе «Тарпеда» з Магілёва. Сярод юнакоў 2005–2006 г. н. (група «Б») гуляе яшчэ адна Магілёўская каманда з аналагічнай назва – «Тарпеда». Ёсць нашы прадстаўнікі і сярод дзяўчынак (2008–2010 г. н., група «Б»). Тут таксама змагаецца за перамогу «Тарпеда» з горада на Дняпры.
Бабруйскую гарадскую дзіцячую бальніцу плануюць увесці ў эксплуатацыю ў верасні 2020 года. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні гарвыканкама Ігар Кісель. Рэканструкцыя ўстановы аховы здароўя вядзецца з мінулага года. Аб’ект уключаны ў дзяржаўную інвестыцыйную праграму Магілёўскай вобласці з фінансаваннем на 2019-ы ў суме Br 2,5 млн.
Дзяржаўных узнагарод ўдастоены работнікі розных сфер за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, заслугі ў праектаванні сацыяльна значных аб’ектаў, развіцці прамысловасці, транспартнай і дарожнай галін. Адпаведны ўказ Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі апублікаваны на Нацыянальным прававым партале. Сярод узнагароджаных – прадстаўнікі Магілёўшчыны.
Старшынёй Магілёўскай абласной камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання стаў Валерый Берастаў. Члены камісіі аднагалосна прагаласавалі за дасведчанага кіраўніка выбарчых кампаній, вылучанага ад грамадзян шляхам падачы заяў.
У Магілёўскай вобласці прадстаўнікі палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў складаюць 62,7 % ад агульнай колькасці членаў акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення арганізацыйнай работы галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Магілёўскага аблвыканкама Аляксей Лаўранёнак.