Архіў навін

У Слаўгарадзе прайшоў абласны семінар-практыкум “Ахова нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны: метадычнае кіраўніцтва, рэкамендацыі”. Арганізатарам семінара-практыкума з’яўляецца ўстанова культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”.
Масавая вакцынацыя ад COVID-19 паступова выходзіць на новы ўзровень. Калі ўчора прышчэпку рабілі ў асноўным людзям з групы рызыкі –медыкам, педагогам, пенсіянерам, то сёння яна даступная ўсім жадаючым.
У Магілёўскай вобласці праводзяцца палявыя работы. На 12 мая сяўба яравых культур праведзена на 66% плошчаў, прадугледжаных заданнем, – гэта амаль 245 тысяч гектараў. Найбольш высокія тэмпы пасяўных работ – у клічаўскіх, магілёўскіх і мсціслаўскіх земляробаў (73%). «Дыхаюць у патыліцу» лідарам Дрыбінскі, Крычаўскі і Асіповіцкі раёны. У сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці кукуруза пасеяна на 40% запланаваных плошчаў, у тым ліку на збожжа – 93%, сілас – 16%, агароднінныя культуры – на 41%. Бульбу пасадзілі на 2051 гектары (62%). Пачалі сяўбу грэчкі.