Архіў навін

На тэрыторыі Вясноўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ўрачыста адкрылі і асвяцілі царкву ў гонар святога Патрыкія. Епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім правёў Хрэсны ход і літургію, прысвечаную гэтай падзеі.
Рэгіянальны форум «Беларуская сям’я: учора, сёння, заўтра» пройдзе 15 мая ў Бабруйску пад эгідай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і будзе прымеркаваны да Міжнароднага дня сям’і, паведамілі ў ведамстве. «Форум збярэ розныя пакаленні прадстаўнікоў сем’яў Магілёўскай вобласці: старэйшае пакаленне–бабулі і дзядулі, сярэдняе пакаленне–мамы і таты, малодшае – іх дзеці. Дыскусіі па пяці секцыях закрануць асноўныя пытанні жыцця сем’яў з акцэнтам на прадстаўнікоў рознага ўзросту», – расказалі ў Мінпрацы і сацабароны.
На базе ААТ «Бабушкина крынка» прайшла выязная калегія Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік кіраўніка міністэрства Аляксей Багданаў, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кажамякін, генеральныя дырэктары прадпрыемстваў малочнай галіны рэспублікі і іншыя афіцыйныя асобы.
Ратавальнікі Магілёўшчыны падрыхтавалі відэаролік да Дня сям’і
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 27-29 мая арганізуе II Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі. У яго межах праводзіцца дзіцячы конкурс выканальнікаў беларускай казкі. Да ўдзелу запрашаюцца дзеці ва ўзросце да 17 гадоў. Пераможцаў і ўдзельнікаў чакаюць каштоўныя прызы (электронная кніга, гадзіннікі і іншыя падарункі) ад партнёраў форума – кампаніі «Белдзяржстрах» і Мінскага гадзіннікавага завода «Луч». Як прыняць удзел у конкурсе:
Хоць цяперашняя зацяжная вясна і красавіцкае пахаладанне на Магілёўшчыне затрымалі пасяўную мінімум на дзесяць дзён, ва ўсіх раёнах поўным ходам працягваецца сяўба кукурузы. Гэта сёння галоўны клопат аграрыяў на палях.
У Горках на Цэнтральнай плошчы 15 мая пройдзе свята здароўя. У праграме – гімнастыка, паказальныя выступленні, спартыўныя спаборніцтвы і нават парад двайнят і трайнят.
ААТ «Зеніт» распрацаваў і запусціў у серыйную вытворчасць лінейку святлатэхнікі для аснашчэння спецыяльных машын, якія працуюць у лясной гаспадарцы. Фары і ліхтары магілёўскага прадпрыемства могуць выкарыстоўвацца на форвардарах, харвестарах, аўтатрактарнай тэхніцы, а таксама на розных працоўных пляцоўках, у памяшканнях.
Ля вёсак Аўгустова і Ніжнія Сажалкі Шклоўскага раёна, на месцах, дзе летам 1941-га ішлі кровапралітныя баі, працуюць прадстаўнікі 52-га асобнага спецыялізаванага батальёна Міністэрства абароны, пошукавікі са Шклова і Магілёва – усяго каля паўсотні чалавек.