Архіў навін

Камітэтам дзяржаўнага кантролю сумесна з іншымі зацікаўленымі праводзіцца маніторынг адукацыйных устаноў, дзіцячых садкоў і аздараўленчых лагераў, а таксама іншых аб’ектаў, абмежаваных для доступу старонніх асоб. У мэтах усебаковага вывучэння сітуацыі ў КДК Магілёўскай вобласці 1–2 чэрвеня будзе праводзіцца «гарачая лінія»з насельніцтвам на тэму«Праблемы і недахопы ў забеспячэнні выканання патрабаванняў па прадухіленні несанкцыянаванага доступу старонніх асоб на аб’екты ўстаноў сацыяльнай і іншых сфер дзейнасці Магілёўскай вобласці».
Пераможцаў гарадскога конкурсу дзіцячай творчасці «Звонкая капель» абвесцяць падчас гала-канцэрта ў Магілёве 1 чэрвеня.
У Магілёўскай вобласці попыт на маладых спецыялістаў рабочых прафесій больш чым у 3 разы перавышае прапанову. Працадаўцы выстройваюцца ў чаргу па таленавітых выпускнікоў навучальных устаноў.
Гісторыя з будаўніцтвам школы ў Бабруйску закруцілася яшчэ ў мінулым годзе, калі Прэзідэнт наведваў прадпрыемства «Славянка». Адна з работніц тады закранула актуальную тэму і папрасіла кіраўніка дзяржавы дапамагчы ў вырашэнні пытання. Кіраўніцтву вобласці было даручана прааналізаваць неабходнасць новага аб’екта.
Конкурс найлепшых практык па рэалізацыі стратэгіі ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці на перыяд да 2035 года праводзіцца ў рэгіёне. Пра гэта паведамілі ў ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця». Удзельнікамі конкурсу могуць стаць юрыдычныя асобы любой формы ўласнасці, у тым ліку некамерцыйныя арганізацыі; індывідуальныя прадпрымальнікі; мясцовыя органы ўлады і/або іх структурныя падраздзяленні; ініцыятыўныя групы насельніцтва, якія распрацоўваюць і рэалізуюць ініцыятывы і праекты ў партнёрстве з мясцовымі органамі ўлады, іншымі арганізацыямі.
1 чэрвеня–пачатак радаснай пары і важнае свята дзяцінства–Дзень абароны дзяцей. Магілёўскі абласны тэатр лялек запрашае маленькіх і дарослых на тэматычнае мерапрыемства. Гасцей чакае сюрпрыз у выглядзе незвычайнага вулічнага перфомансу, выставы дзіцячага малюнка і, вядома ж, спектакля. Таксама падчас свята адбудзецца танцавальная праграма «Авечка–Party». Пачатак у 17.00. Ред.
Праект «Горкі – здаровы горад» рэалізуецца ў райцэнтры з 2014 года. Адно з традыцыйных мерапрыемстваў – Тыдзень здароўя. У мінулым годзе праз пандэмію яго не праводзілі, а ў гэтым вырашылі пашырыць часовыя рамкі да месячніка, і што характэрна – па той жа прычыне.
У Магілёўскай вобласці 3 па 11 чэрвеня пройдуць мабілізацыйныя вучэнні. Пра гэта паведаміў ваенны камісар горада Магілёва і Магілёўскага раёна падпалкоўнік Мікалай Гамолка. У названы перыяд будзе адпрацоўвацца парадак выканання асобных мерапрыемстваў па пераводзе эканомікі Магілёўскай вобласці, а таксама дзяржаўных органаў на работу ва ўмовах ваеннага часу.
Бацькоўскіх дзён у аздараўленчых дзіцячых лагерах Магілёўскай вобласці гэтым летам не плануюць. Эстафеты, гульні і дыскатэкі рэкамендавана праводзіць на вуліцы. Да новага аздараўленчага сезона санітарныя службы разам з медыкамі падрыхтавалі супрацьэпідэмічныя рэкамендацыі. Працягласць змен скарачацца не будзе, але абавязковым стане штодзённы медыцынскі кантроль за здароўем дзяцей і персаналу, максімальнае сацыяльнае дыстанцыяванне ў сталовых і спальных пакоях. Масавыя мерапрыемствы будуць праводзіцца пераважна на свежым паветры.
Магілёўцы перамаглі на рэспубліканскім прафесійным конкурсе будучых работнікаў паштовай сувязі. У конкурсе ўдзельнічалі каманды з усіх абласцей Беларусі. Дыплома I ступені ўдастоена каманда «Паштовыя зорачкі» Магілёўскага прафесійнага электратэхнічнага каледжа. У тройцы найлепшых–каманды з Брэста і Віцебска.