Архіў навін

Каля 30 тыс. саджанцаў кавуноў высадзяць на палях ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна. Праца пачалася ўжо сёння, паведаміў аграном-гароднінавод прадпрыемства Іван Фядотаў.
Тэма выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў –адна з абмяркоўваемых у выбарчых акругах, заявіла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Вольга Петрашова на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў, падчас якога дэпутаты прагаласавалі за зварот да Прэзідэнта з просьбай унесці ў Палату прадстаўнікоў законапраект аб змяненні Канстытуцыі Беларусі. Ён прадугледжвае магчымасць правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 29-га склікання адначасова з правядзеннем выбараў у Палату прадстаўнікоў восьмага склікання.
Абласны злёт юных ратавальнікаў-пажарных пройдзе 26 мая на базе ПАРА-6 Магілёўскага ГАНС. Удзел у мерапрыемстве прыме 10 каманд –пераможцы аналагічных занальных спаборніцтваў з Магілёва, Бабруйска, Горак, Быхава, Мсціслава, Крычава, Дрыбіна, Магілёўскага і Хоцімскага раёнаў.
У Бялынічах у парку адпачынку «Ліпавы гай» пагранічнікі і мясцовае кіраўніцтва ўстанавілі памятны знак «Пагранічнікам усіх часоў і пакаленняў», паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце. Кампазіцыя, адкрытая напярэдадні Дня пагранічніка, уяўляе сабой камень з выявай варты межаў і пагранічных слупоў з гербамі СССР і Беларусі. У адкрыцці новай славутасці прынялі ўдзел ветэраны і дзеючыя пагранічнікі, прадстаўнікі мясцовых органаў улады.
У Чавусах аматары здаровага ладу спаборнічалі на лыжаролерах. Удзельнікам ад 18 да 70 гадоў! 16 прадстаўнікоў розных катэгорый спаборнічалі на дзвюх дыстанцыях –5 і 3 кіламетры. Падобныя спаборніцтвы сярод аматараў праводзіліся ўпершыню з мэтай стварыць людзям свята, разнастаіць іх вольны час, далучыць да здаровага ладу жыцця. І заняць лыжаролерную трасу ў летні перыяд. – Такія спаборніцтвы стануць традыцыйнымі. Прычым не толькі ў летні перыяд, але і зімой, – удакладняе адзін з арганізатараў спрынту, дырэктар спецыялізаванай СДЮШАР Чавускага раёна Аляксандр Дарафееў.
Падарунак напярэдадні летніх канікул усім маленькім наведвальнікам зрабіў Магілёўскі заасад. У адкрытых вальерах абжываюцца хатнія жывёлы, якіх можна пагладзіць і пакарміць.
Апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх, набыты ў межах праекта «Дай пяць дабру», перадалі ў Магілёўскі спецыялізаваны Дом дзіцяці з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы з парушэннем псіхікі прадстаўнікі Беларускага Фонду міру і кампаніі «5 элемент». Сумесны праект дзвюх арганізацый быў запушчаны ў 2017 годзе. У ім ужо прынялі ўдзел сотні тысяч беларусаў, а дзіцячыя ўстановы ў розных рэгіёнах краіны атрымалі неабходныя апараты жыццезабеспячэння, умацавалі сваю матэрыяльна-тэхнічную базу.
Дзіўную гісторыю, звязаную з абразам Мікалая Цудатворца, расказваюць у чавускай Петухоўцы. Святы стаў заступнікам вёскі і сям’і Уладзіміра Авяр’янава.
Магілёўскаму абласному тэатру лялек прысвоена званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь». Адпаведную пастанову аб гэтым 25 мая падпісаў міністр культуры Анатоль Маркевіч, паведамілі ва ўстанове культуры. Абласны тэатр лялек быў створаны ў 1976 годзе. Першы спектакль «Тыграня Петрык» па п’есе Г. Янушэўскай і Я. Вількоўскага тут паказалі 23 мая 1977 года.