Архіў навін
28 мая 30 студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій (назву ён змяніў гэтай вясной, больш вядомы як Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання – адзіная ВНУ ў краіне, дзе рыхтуюць спецыялістаў харчовай прамысловасці) у складзе сэрвіснага атрада адправяцца ў Анапу. Яны будуць працаваць у новым гатэлі. Пра гэта і пра міжрэгіянальнае супрацоўніцтва з Расіяй расказала прарэктар па выхаваўчай рабоце ўніверсітэта Вольга Мацыкава.
Скончаны капітальны рамонт моста праз раку Ала у Бабруйскім раёне на аўтамабільнай дарозе Р-43 «Мяжа Расійскай Федэрацыі (Звянчатка) – Крычаў – Бабруйск – Івацэвічы». Пра гэта паведамляецца на сайце РУП «Магілёўаўтадар».
Рамонтныя работы пачаліся ў красавіку 2020 года і прадугледжвалі пачарговае закрыццё руху па адной з палавін праезджай часткі моста.
Паспяхова завяршылі пасяўную льнаводы вобласці. Насенне лёну легла ў глебу на плошчы 7 300 гектараў. Гэта другі пасля Віцебскай вобласці паказчык па аб’ёмах вырошчвання лёну-даўгунцу ў рэспубліцы. Сярод тых, хто асабліва вызначыўся на пасяўной, у аблсельгасхарчы называюць ільновадаў ААТ «Горкілён». Адносіны да вырошчвання гэтай культуры ў гэтай гаспадарцы можна, без усялякіх перабольшанняў, назваць узорнымі.
На палях ААТ «Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод»у разгары– сяўба зялёнага гарошку. Сёлета пасяўныя плошчы тут вырашылі павялічыць да 500 гектараў.
Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, райсельгасхарчы, сельскагаспадарчыя арганізацыі вобласці прадастаўляюць выпускнікам 2021 года магчымасць заключэння мэтавых дагавораў на падрыхтоўку спецыялістаў ва ўстановах адукацыі аграрнага профілю. Пытанні, якія цікавяць абітурыентаў, можна задаць па тэлефонах аддзела кадраў і аграрнай адукацыі камітэта: (8-0222) 75-26-61, 75-13-54, 75-23-15.
У Магілёўскай вобласці, паводле даных на 18 мая, яравыя культуры пасеяны амаль на 80% вызначаных плошчаў. Лідзіруе Мсціслаўскі раён– 87%. Трохі адстаюць ад лідара Магілёўскі, Клічаўскі і Крычаўскі раёны. Актыўнымі тэмпамі вядзецца пасеў агароднінных культур (62%). Кукуруза пасеяна на 68% зададзеных плошчаў (у тым ліку на зерне заданне практычна выканана, працягваецца сяўба «каралевы палёў» на сілас).
Пачата сяўба грэчкі. Ідзе да завяршэння пасадка бульбы. На 62% запланаваных плошчаў пасеяны агароднінныя культуры.
Пераможцаў адкрытага гарадскога конкурсу «Мы–сям’я Беларусі» ўзнагародзяць у Магілёве 20 мая. Пра гэта паведамілі ў Цэнтры творчасці «Эверэст», на пляцоўцы якога ў 17.30 пачнецца другі этап спаборніцтва.
Удзельнікамі конкурсу маглі стаць маладыя сем’і абласнога цэнтра, якія маюць дзіця або дзяцей. Важная ўмова–узрост аднаго з бацькоў не павінен быў перавышаць 35 гадоў.
Міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч сёння наведаў Беларуска-Расійскі ўніверсітэт. Ён азнаёміўся з выставай дасягненняў ВНУ ў галіне будаўніцтва, праектавання і занятасці моладзі, даведаўся пра навуковыя даследаванні і перспектыўныя праекты. Таксама для гасцей правялі экскурсію па лабараторыях новага корпуса навучальнай установы, дзе наглядна прадэманстравалі магчымасці наяўнага абсталявання.
У Магілёўскім абласным ліцэі № 3 працуе ўнікальная выстава «Салдатамі былі ўсе».
Навучэнцы і педагогі не толькі аформілі стэнды пра легендарных воінаў, але і прынеслі на выставу бытавыя сямейныя рэліквіі. Рэчы сярэдзіны 20 стагоддзя надалі экспазіцыі своеасаблівы каларыт.
ТРК «Магілёў»
Переводчик