Архіў навін

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя па праблемах устойлівага развіцця праходзіць у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. Мерапрыемства аб’яднала прадстаўнікоў выканаўчай улады, бізнесу, вядучых устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі і блізкага замежжа, а таксама кіраўнікоў найбуйнейшых прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці, праектаў і ініцыятыў, экспертаў.
З 10 па 15 мая ў нашай краіне праводзіцца рэспубліканская акцыя «Мая сям’я–мая краіна», прымеркаваная да святкавання Міжнароднага дня сям’і. Акцыя заклікана аб’яднаць намаганні дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый па павышэнні значнасці сацыяльнага інстытута сям’і, умацаванні сувязей паміж пакаленнямі, папулярызацыі ладу моцнай шчаслівай сям’і.
Начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь палкоўнік міліцыі Ігар Іванавіч Драчоў 22 мая правядзе прамую тэлефонную лінію. З 9.00 да 12.00 па тэлефоне (8 0222) 64 33 10 жыхары рэгіёна змогуць задаць пытанні, якія датычацца дзейнасці Дэпартамента, прадастаўляемых паслуг і іх кошту, патрабаванняў, што прад’яўляюцца да кандыдатаў на службу, яе перспектывах і развіцці.
За 4 месяцы 2021 года ў Магілёўскай вобласці адбылося 309 пажараў, загінулі 52 чалавекі, траўмавана –18. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Літаральна ўчора каля 5 гадзін раніцы па неўстаноўленай пакуль прычыне загарэўся прыватны жылы дом у пас. Усходні Круглянскага раёна. Дым з-пад даху заўважыў прахожы і выклікаў ратавальнікаў.
Мемарыяльную дошку памяці воіна-інтэрнацыяналіста Леаніда Краўцова адкрылі на будынку Касцюшкавіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу Крычаўскага раёна.
Інспекцыямі Магілёўскай вобласці ўзмоцнены кантроль за падатковымі агентамі, якія ажыццяўляюць выплату заработнай платы «ў канвертах» без адлюстравання звестак у падатковым і (або) бухгалтарскім уліку.
Клімаўшчына планамерна рыхтуецца да сустрэчы XIX Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка». Пры спрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўцы знакавы форум пройдзе 28–30 мая ў Клімавічах. Плануецца, што ў госці прыедуць юныя таленты з розных куткоў Беларусі, з Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Малдова, Арменіі і Узбекістана.
22 мая ў горадзе Касцюковічы і вёсцы Бялынкавічы адбудзецца VІ рэгіянальны фестываль паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг». Мэтамі мерапрыемства з’яўляюцца духоўна-маральнае і эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення, папулярызацыя традыцый мастацкай творчасці, інтарэса да мастацкага слова, развіццё творчага патэнцыяла, выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі, пашырэнне творчых кантактаў і культурных сувязей.