Архіў навін

Меры бяспекі і дысцыпліны ў школах Магілёўскай вобласці будуць узмоцненыя. На гэта звярнуў увагу начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Андрэй Заблоцкі на пашыраным пасяджэнні, якое прайшло сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме.
У Магілёўскай вобласці ў летні перыяд з выкарыстаннем сродкаў рэспубліканскага бюджэту плануецца аздаравіць каля 44 тыс.дзяцей. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Андрэй Заблоцкі на пашыраным пасяджэнні, дзе разглядалася пытанне арганізацыі летняй аздараўленчай кампаніі ў 2021 годзе. Фактычна яна стартуе праз тыдзень. Прыняты адпаведныя рашэнні аблвыканкама і зацверджаны пералік арганізацый для функцыянавання лагераў працы і адпачынку, што павінна арганізаваць бяспечны, змястоўны і актыўны адпачынак дзяцей у летні перыяд.
Сёлета эканоміка Магілёўскай вобласці працягвае траекторыю ўстойлівага росту. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар на пашыраным пасяджэнні, дзе разглядаліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна за студзень-красавік 2021 года.
У Магілёўскай вобласці ў рэестрах пустуючых дамоў на сённяшні дзень налічваецца 919 аб’ектаў. Такія будынкі не толькі псуюць эстэтыку гарадоў і вёсак, але і з’яўляюцца крыніцай павышанай небяспекі. Тэрыторыі такіх домаўладанняў зарастаюць пустазеллем, становяцца месцам стыхійных звалак смецця, тут збіраюцца асобы без пэўнага месца жыхарства, нярэдка ўспыхваюць пажары. Зямля –каштоўны рэсурс, які, калі і не знойдзе новага ўласніка, можа спатрэбіцца ў гаспадарчым абароце. Не дзіўна, што праблеме існавання старых дамоў наша дзяржава надае павышаную ўвагу.
Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праверыў законнасць і эфектыўнасць выкарыстання дзяржаўных сродкаў і маёмасці ва ўстанове аховы здароўя «Чавуская цэнтральная раённая бальніца». Пра гэта паведаміў намеснік старшыні ведамства Алег Стрыгун.
Культурнай сталіцай Беларусі ў 2022 годзе абраны горад Орша. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры, якое прайшло ў Бялынічах. За ганаровы статус сёлета змагаліся горад Кобрын Брэсцкай вобласці, МазырГомельскай, Іўе і Навагрудак Гродзенскай, Мсціслаў Магілёўскай вобласці. Рэспубліканская акцыя «Культурная сталіца года» праводзіцца Міністэрствам культуры з 2010 года.