Архіў навін
У канцэртнай зале абласнога цэнтра творчасці 6 мая адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога конкурсу агітбрыгад «Думай! Дзейнічай! Стварай!», а таксама святочны канцэрт, прысвечаны Дню Перамогі. Пра гэта паведаміла загадчык аддзела па ўзаемадзеянні з дзіцячымі і моладзевымі грамадскімі арганізацыямі ўстановы дадатковай адукацыі Алена Кавалёва.
Як патлумачыла суразмоўніца, конкурс праводзіўся з 15 сакавіка па 30 красавіка ў межах рэгіянальнага праекта «# Мая_Зямля_Прыдняпроўе». У спаборніцтве прынялі ўдзел 73 агітбрыгады.
Кубак Беларусі і рэспубліканскія спаборніцтвы па лёгкаатлетычным кросе на прызы газеты «СБ. Беларусь сегодня», а таксама рэспубліканскія спаборніцтвы па эстафетным бегу памяці заслужанага трэнера Беларусі Аляксандра Кіцэнкі адбудуцца ў Магілёве 7 мая.У праграму кросавых спаборніцтваў увойдуць наступныя дыстанцыі: 1 км–юнакі і дзяўчаты 2006–2007 гг. н., 2 км–юнакі і дзяўчаты 2004–2005 гг. н., 3 км–юніёры і юніёркі 2002–2003 гг. н, 5 км–мужчыны і жанчыны 2001 г.н. і старэйшыя.
У Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз журналістаў» з’явіўся свой сімвал – статуэтка. З гэтага года ён стане ўзнагародай для журналістаў рэгіёна ў намінацыі «За вернасць прафесіі». Пра гэта паведаміла старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз журналістаў» Святлана Шутава.
Ваенна-патрыятычнае свята «Пакаленне Перамогі» пройдзе ў Магілёўскім інстытуце МУС 5 мая. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік ВНУ Марына Грамыка.
Удзельнікамі мерапрыемства стануць 8 каманд (у кожнай да 10 хлопцаў ва ўзросце 16–18 гадоў). З іх пяць будзе сфарміравана з курсантаў 1 курса факультэта міліцыі інстытута, тры прадставяць выхаванцы Магілёўскага праваслаўнага ваенна-патрыятычнага клуба «Пересвет», навучэнцы Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча і патрыятычных класаў ДУА «КПК дзіцячы сад – сярэдняя школа № 12».
Свайго дзядзьку Мішу Уладзімір Градусаў з Чэрыкава бачыў толькі на фота. На пажоўклым ад часу здымку –прыгожы малады хлопец у марской форме. Пра яго Уладзіміру расказваў бацька, які таксама ваяваў і вярнуўся дадому. А на яго роднага брата ў 1944-м маці атрымала пахаванку: «Ваш сын Міхаіл гераічна загінуў у Эстоніі». Дзе менавіта быў апошні бой сына і дзе пахавалі чырвонаармейца, там не значылася.
Абласная музычна-тэарэтычная алімпіяда адбудзецца 6 мая на базе Магілёўскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. А. Рымскага-Корсакава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Спаборніцтвы пройдуць па дзвюх намінацыях: «Тэорыя музыкі (сальфеджыа)» і «Музычная літаратура».
Мэта творчага спаборніцтва–выяўленне і падтрымка адораных навучэнцаў Магілёўскай вобласці, развіццё іх здольнасцей.
Рэд.
Абласная гістарычная інтэрнэт-алімпіяда «Доўгія вёрсты вайны» стартуе ў Магілёве 5 мая.
У межах VII Магілёўскага фестывалю навукі, які пройдзе ў Беларуска-Расійскім універсітэце 5–7 мая, адбудзецца гістарычная інтэрнэт-алімпіяда «Доўгія вёрсты вайны», прысвечаная 80-годдзю абароны Магілёва. Да ўдзелу ў ёй запрашаюцца 9–11-класнікі з усёй вобласці.
Праграмай мерапрыемства запланавана правядзенне разнастайных алімпіяд: фізіка-матэматычнай і хіміка-біялагічнай, па фінансавай граматнасці, фінансавым рынку і абароне правоў спажыўцоў фінансавых паслуг.
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны матэрыялы аўдыту эфектыўнасці выкарыстання дзяржсродкаў у сферы занятасці насельніцтва рэгіёна. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні ведамства Дзмітрый Захараў.
Калегіяй адзначана, што ў вобласці ў цэлым прыняты меры па выкананні паказчыкаў Дзяржпраграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці на 2016–2020 гады. Разам з тым застаецца напружанай сітуацыя на рынку працы, захоўваецца тэндэнцыя скарачэння колькасці занятага ў эканоміцы насельніцтва.
Гісторыка-патрыятычны марафон «Я пішу табе з 41...»праходзіць у бібліятэках Магілёва. Пра гэта паведамілі ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса.
«Да 9 мая для жыхароў і гасцей Магілёва ў бібліятэках горада будуць праходзіць тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі. Праходзіць яны будуць як у афіцыйных акаўнтах у сацыяльных сетках, так і непасрэдна ў бібліятэках», – адзначылі арганізатары.
Міністэрства інфармацыі аб’яўляе конкурс на самае лепшае асвятленне тэматыкі Года народнага адзінства. Пра гэта паведамілі ў ведамстве.
Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца сродкі масавай інфармацыі, зарэгістраваныя ў Беларусі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, а таксама асобныя журналісты і творчыя работнікі СМІ па прадстаўленні юрыдычнай асобы, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі тэлевізійнага, радыёвяшчальнага, друкаванага сродку масавай інфармацыі, сеткавага выдання, інфармацыйнага агенцтва, у адпаведнасці з намінацыямі конкурсу.
Переводчик