Архіў навін

Прэм’еру спектакля па творы Антуана дэ Сэнт-Экзюперы «Маленькі прынц» пакажуць на сцэне Магілёўскага абласнога тэатра лялек 13 лістапада, паведамілі ва ўстанове культуры.
Міністэрства аховы здароўя падрыхтавала інфармацыйны праект «Спасибо-пожалуйста! Дзякуй-калі ласка!» па прафілактыцы COVID-19, паведамілі ў ведамстве. Пакет інфармацыйных таблічак на рускай і беларускай мовах закліканы рэкамендаваць грамадскасці захаванне мер бяспекі і неабходнасць вакцынавання ад COVID-19. «Канцэпцыя – персаніфікаваны зварот да кожнага, просьба быць свядомым і падзяка за адказныя паводзіны», – адзначылі ў ведамстве.
ААТ «МАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ» і ААТ «Белшына» падпісалі новую дарожную карту па развіцці мадэльнага рада шын для серыйных і перспектыўных мадэляў тэхнікі МАЗ, паведамілі ў прэс-службе ААТ «Белшына».
Прамую тэлефонную лінію правядзе 6 лістапада першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Васільевіч Уласевіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруюцца напрамкі: аграпрамысловы комплекс, вытворчасць і перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовыя рэсурсы, лясная гаспадарка, зямельныя адносіны, геадэзія, ахова навакольнага асяроддзя, гідраметэаралогія.