Архіў навін

«Вялікая размова з Прэзідэнтам» стала тэмай нумар адзін для многіх, анлайн за ёй назіралі сотні тысяч чалавек. Аляксандр Лукашэнка шчыра, канструктыўна, смела і эмацыйна даваў адказы на самыя сур’ёзныя, актуальныя і складаныя пытанні. Сачыў за прамой трансляцыяй і старшыня Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў.
Транспартныя зносіны, добраўпарадкаванне тэрыторый, рамонт дарог і адкрыццё магазіна. З такімі пытаннямі звярталіся жыхары Магілёўскай вобласці на асабісты прыём да памочніка Прэзідэнта – інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка. Прыём прайшоў сёння ў Магілёўскім райвыканкаме.
У Брэсце завяршыліся першынствы Беларусі па рапідзе і бліцы сярод шахматыстаў да 8, 10 і 18 гадоў. Спаборніцтвы праводзіліся па швейцарскай сістэме ў 9 тураў. Залаты дубль у турніры дзяўчат да 18 гадоў зрабіла бабруйчанка Варвара Палякова. Яна атрымала перамогу як у рапідзе, набраўшы 6,5 ачкі, так і ў бліцы (8). mogilevnews.by
Магіляўчанкі Амалія Старавойтава, Яна Герашчанка, Анастасія Мачульская і Уладлена Зайцава прадставяць вобласць на конкурсе прыгажосці «Міс Беларусь 2021». У фінале ўдзельнічае каля 30 дзяўчат з усёй краіны.
– Я, як і большасць жыхароў нашай краіны, уважліва слухала выступленне Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. І 8-гадзінны дыялог з прадстаўнікамі беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі, які для мяне прайшоў на адным дыханні, атрымаўся шчырым, грунтоўным. Прэзідэнт прадэманстраваў журналістам адкрытасць, сумленнасць і глыбокае разуменне сутнасці існуючых у рэспубліцы і свеце праблем.
Няпростая сітуацыя, якая складваецца вакол Беларусі, не можа нікога пакінуць абыякавым. Санкцыі, рознага роду абмежаванні, інфармацыйныя войны накладваюць адбітак на жыццё грамадзян краіны. Сваім меркаваннем з гэтай нагоды дзеліцца Сяргей Анюхоўскі – член Савета Рэспублікі, дырэктар ААТ «Чырвоны харчавік»:
У Магілёўскай вобласці на ўборцы збожжавых з’явіўся першы экіпаж-пяцітысячнік. Пра гэта расказаў старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Аляксей Рымша.
Профилактическая акция «В центре внимания – дети!» пройдет по всей области с 16 августа по 10 сентября. Ее цель - привлечения внимания общественности к проблеме травматизма и гибели детей от пожаров вследствие оставления их без присмотра. Об этом сообщили в Могилевском областном управлении МЧС.
«Магілёўскі раён – гэта жытніца нашага рэгіёна, – адзначыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц падчас урачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да пераадолення раёнам 100-тысячнай мяжы. – Дасягнуты вынік – сапраўдная радасць для тых людзей, якія сёлета ў такіх няпростых умовах змагаліся за хлеб новага ўраджаю. У іх асобе я хачу падзякаваць аграрыям рэгіёна і ўсім працоўным калектывам за ўклад у агульны каравай».
У Магілёўскай вобласці 1 верасня за парты сядзе амаль 12 тыс. першакласнікаў. Пра гэта 16 жніўня на пасяджэнні Магілёўскага аблвыканкама паведаміў намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта Валерый Малашка.
У Магілёўскай вобласці гатоўнасць аб’ектаў жылфонду да ацяпляльнага сезона складае на сёння больш за 80%. Пра гэта паведаміў на пасяджэнні Магілёўскага аблвыканкама намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта Сяргей Маслаў.
Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці прадоўжаны маніторынг выканання суб’ектамі гандлю заканадаўства аб цэнаўтварэнні. Толькі ў пачатку жніўня кантралёрамі выяўлена перавышэнне гандлёвых надбавак на больш чым 40 найменняў тавараў у гандлёвых аб’ектах Бабруйска, Касцюковіцкага і Глускага раёнаў, паведаміў намеснік старшыні Камітэта Алег Стрыгун.
Прамую тэлефонную лінію 21 жніўня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. Па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У Шклове 21 жніўня пройдзе вялікае свята збору летняга ўраджаю пад назвай Дзень агурка. Пра гэта расказала дырэктар Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Шклоўскага раёна Аксана Кудзянкова. «Мерапрыемства адбудзецца 15-ым разам і прымеркавана да Года народнага адзінства, – адзначыла Аксана Кудзянкова. – Юбілейнае свята будзе арганізавана на тэрыторыі гарадской гімназіі. І гэта таксама сімвалічна: установа адукацыі размешчана на месцы пабудаванай у XVIII стагоддзі Шклоўскай ратушы, якая лічылася гандлёвым цэнтрам горада».
Намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Марыненка правядзе 17 жніўня прамую тэлефонную лінію З 10.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 32 26 63 ён адкажа на актуальныя пытанні развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва. Таксама свае пытанні вы зможаце задаць анлайн, спасылка для падключэння https://peregovorka.by/telephone-line-business-17.08.2021 Рэд.
У Быхаве ад наступстваў пажару загінуў мужчына. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю МА УМНС Аляксандра Дашкевіч. Так, 12 жніўня ў 22:33 выратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў прыватным жылым доме ў Быхаве.
Аграгарадок Цяцерына Круглянскага раёна сабраў гасцей з Мінска, Магілёва, Масквы і Санкт-Пецярбурга, якія ўшанавалі памяць загінулай у гады вайны сваячкі – Вольгі Авілаўны Ярковіч. Гэта ўнікальная асоба: яна стала дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР першага склікання, заснавала калгас «1 Мая» ў Цяцерына (сёння ЗАТ «АСБ-Агра Цяцерына») і кіравала ім. Лёс так распарадзіўся, што жыццё гэтай яркай асобы трагічна абарвалася. За сувязь з партызанамі ў студзені 1943 года яна была вывезена ў Германію, дзе загінула ў лагеры смерці.
У КСУП «Круглянскі-Агра» ўшаноўвалі першага ў раёне кіроўцу-двухтысячніка. Ім стаў Васіль Клімкоў. Кіроўца працуе ў КСУП «Круглянскі-Агра» ўжо каля 30 гадоў. За такую доўгую «службу» на рахунку шмат перамог і дасягненняў. Летась, напрыклад, разам з кукурузай перавёз 4 тысячы тон збожжа. У гэтай у скарбонцы ўжо больш за 2 тысяч тон перавезенага збожжа. Павіншаваць перадавіка прыехаў старшыня Круглянскага райвыканкама Сцяпан Палоннікаў і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Сашко.
Сітуацыя з захворваннем COVID-19 у Слаўгарадскім раёне стабільная вось ужо некалькі месяцаў. На амбулаторным лячэнні знаходзіцца да 14 чалавек. Пацыентаў з пнеўманіямі або цяжкай плынню захворвання адпраўляюць у Магілёўскую інфекцыйную бальніцу, так што чырвоную зону ў цэнтральнай раённай бальніцы расфарміравалі. Кантраляваць эпідабстаноўку істотна дапамагае вакцынацыя, лічыць галоўны ўрач Слаўгарадскай ЦРБ Алена Аксёнава:
Дзяржзаказ па харчовым збожжы выкананы ў Магілёўскай вобласці больш чым на 80%. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Лілія Гулінская.
Беларускія спартсмены ў найбліжэйшыя дні адправяцца на Паралімпіяду ў Токіа, якая пройдзе з 24 жніўня па 5 верасня. Беларуская каманда мае намер выступіць не горш, чым 5 гадоў таму ў Токіа – заваяваць ад 10 да 12 медалёў. Найбольшыя надзеі ўскладаюць на плыўцоў. Лідар зборнай – шматразовы чэмпіён Паралімпійскіх гульняў па плаванні Ігар Бокій таксама ў складзе. Ёсць і іншыя спартсмены, здольныя здзівіць.
Памятны знак, прысвечаны адзінству беларускага народа, плануюць усталяваць у Магілёве. Пра гэта паведамілі на планёрцы гарвыканкама.
За суткі падраздзяленні МНС здзейснілі 41 выезд, з іх: 2 – на тушэнне пажараў, 39 – на аказанне тэхнічнай дапамогі. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю МА УМНС Аляксандра Дашкевіч. Так, днём 11 жніўня ў цэнтр аператыўнага кіравання Шклоўскага раённага аддзела па НС паступіла паведамленне, што на полі каля вёскі Вялікая Камароўка гарыць саламяная сцірта. Ратавальнікі, якія прыбылі да месца выкліку, ліквідавалі пажар. На бяду, агонь паспеў знішчыць 30 тон саломы.
Уладзімір Мішчанка, дырэктар гістарычнага музея г. Крычава: – Дзякуючы прамой трансляцыі з Палаца Незалежнасці, кожны меў магчымасць пачуць з першых вуснаў адказы на самыя актуальныя пытанні, выразна і адкрыта, як ёсць. Фармат мерапрыемства ўнікальны. Гэта была не прэс-канферэнцыя, а сапраўды Вялікая размова, прычым не проста з журналістамі, а з грамадствам.
Сярэдняя школа № 35 на 1020 навучэнцаў адкрыецца 1 верасня ў Бабруйску. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення адукацыі Бабруйскага гарвыканкама Алена Лісіца.
Беларусь ніколі не пагражала нацыянальнай бяспецы ЗША, таму ўвядзенне сектаральных санкцый у дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў, арганізацый і фізічных асоб надуманае, апрыёры несправядлівае і падлягае адмене. Вашынгтон абраў памылковую стратэгію, і гэта відавочна для кожнага разважлівага чалавека. Увядзенне санкцый, умяшальніцтва ва ўнутраныя справы беларускай дзяржавы, палітычны ціск і спробы дэстабілізацыі палітычнай сітуацыі – рэцыдывы халоднай вайны.
Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Аляксеевіч Мартынюк 18 жніўня з 10.00 правядзе прыём грамадзян у Магілёўскім райвыканкаме. Прыём будзе праводзіцца па адрасе: г. Магілёў, вул. Чалюскінцаў, 63 «А», каб. 23. Папярэдні запіс на прыём будзе ажыццяўляцца Магілёўскім райвыканкамам з 08.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 да 17 жніўня ўключна па тэлефонах: (80222) 42 30 25, 42 30 19. Рэд.
Наталля Асмалоўская, старшыня Клімавіцкага раённага Савета дэпутатаў: – Аляксандр Рыгоравіч на працягу больш за васьмі гадзін адказваў на найбольш надзённыя пытанні, якія яму задавалі прадстаўнікі беларускіх і міжнародных сродкаў масавай інфармацыі. Мяне заўсёды дзівіць тая шчырасць, з якой кіраўнік дзяржавы гаворыць аб існуючых праблемах. Прэзідэнт ёміста і дакладна ахарактарызаваў сітуацыю, якая склалася ўнутры нашай краіны. Шмат увагі было нададзена міжнароднаму супрацоўніцтву, маючым адбыцца зменам у Асноўны закон краіны.
У Магілёўскім інстытуце МУС пачалася падрыхтоўка новых курсантаў. У іх стартаваў вучэбны збор. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік ВНУ Марына Грамыка.
З’езд Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі пройдзе 12 жніўня ў Мінску пад слоганам «Адзінства моладзі – сіла Беларусі!». Ад Прыдняпроўскага краю ўдзел у ім прыме 50 дэлегатаў з усіх куткоў рэгіёна, паведамілі ў ГА «БРСМ» Магілёўскага абласнога камітэта.