Архіў навін
Раённае свята эпохі ранняга Сярэднявечча «У госці да радзімічаў» пройдзе 31 ліпеня ў Чавускім раёне. Пра гэта расказала метадыст па традыцыйнай культуры раённага цэнтра культуры і вольнага часу ў горадзе Чавусы Алеся Далецкая.
Больш за 500 т зялёнага гарошку нарыхтавалі ў Быхаўскім раёне. Уборка культуры працягнецца да канца жніўня, расказаў кіраўнік ААТ «Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод» Аляксандр Бондараў.
У Александрыі (Егіпет) завяршылася першынство свету па сучасным пяцібор’і сярод юніёраў. У спаборніцтвах прынялі ўдзел звыш 250 спартсменаў з 27 краін.
Беларускія пяціборцы заваявалі 1 залаты, 1 сярэбраны і 1 бронзавы медалі. Дзве ўзнагароды–у магіляўчанкі Кацярыны Эцінай. Яна разам з Уладзіславам Беразовікам (Мінск) стала ўладальніцай залатога медаля ў змешанай эстафеце, а таксама заваявала «бронзу» ў складзе трыа юніёрак (Кацярына Эціна, Кацярына Сукора (Мінск), Ангеліна Дабравольская (Мінск)) у камандным заліку.
Новы навучальны корпус Магілёўскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа адкрыецца 1 верасня. Пра гэта паведаміў дырэктар установы адукацыі Уладзімір Рыжкоў.
У Бабруйску на тэрыторыі ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш»у межах праекта «Спорт для ўсіх» 17 ліпеня адкрылі сучаснае поле для міні-футбола, пра штопаведамілі ў прэс-службе Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Чатыры пункты вакцынацыі замежных грамадзян ад COVID-19 адкрыліся ў Магілёўскай вобласці. Вакцынаваць мясцовае насельніцтва дапамагаюць выязныя медыцынскія брыгады.
У Магілёўскай вобласці гарачым харчаваннем забяспечаны ўсе ўдзельнікі ўборачнай кампаніі. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.
У Магілёве ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя за першае паўгоддзе склаў 0,3% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення эканомікі Магілёўскага гарвыканкама Ала Багаценка падчас падвядзення вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця абласнога цэнтра за першае паўгоддзе.
Кніга «Белорусы на смоленских рубежах летом 1941 года»з серыі «Гісторыя для школьнікаў»выйшла ў выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі».
Прамую тэлефонную лінію 24 ліпеня правядзе кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. Па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Курыруюцца напрамкі: кантроль за выкананнем дакументаў, праца са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.
Фестываль «Вытокі. Крок да Алімпу» аб’ядноўвае людзей у спорце і творчасці. Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц на адкрыцці маштабнага культурна-спартыўнага свята ў Бабруйску.
Новая скейт-пляцоўка адкрываецца ў Быхаве. Пра гэта расказала дырэктар Быхаўскага раённага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Вольга Малашонак.
У суботу, 17 ліпеня ў бабруйскіх Вербках стартуе міжнародны пленэр па кераміцы «Арт-Жыжаль». Ён адбудзецца 17-ым разам, 17 мастакоў будуць працаваць 17 дзён.
Пленэр па кераміцы праводзіцца з 2003 года ў маляўнічым месцы на Бярэзіне. «Арт-Жыжаль» збірае раз на два гады мастакоў-керамістаў Беларусі і іншых краін. Летась праз пандэмію пленэр адмянілі, але ў гэтым, акрамя беларусаў, прыедуць творчыя людзі з Украіны, Малдовы, Абхазіі, Іспаніі, Бангладэша і Перу.
Спалучэнне перадавых тэхналогій і захавання тэхналагічных працэсаў у сельскай гаспадарцы дазваляюць атрымліваць высокія ўраджаі і эфектыўна выкарыстоўваць кожны гектар зямлі. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся памочнік Прэзідэнта, інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк падчас працоўнага візіту ў сялянска-фермерскую гаспадарку «Дзіяна» (элітгас) у Шклоўскім раёне.
Рэспубліканскі моладзевы цягнік #БеларусьМоладзьАдзінства 18 ліпеня прыбудзе ў Горкі. Менавіта тут знаходзіцца найстарэйшая вышэйшая навучальная ўстанова аграрнага напрамку ў краінах СНД і Еўропы. Праграмай прадугледжана наведванне Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (батанічны сад, музей гісторыі, кафедры іхтыялогіі і рыбаводства, рыбагадоўчага індустрыяльнага комплексу), Лядовай арэны дзяржаўнай вучэбна-спартыўнай установы «Горацкая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа», а таксама правядзенне адкрытага дыялогу, працоўнай акцыі і маладзёжнай творчай праграмы.
Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц сёння сустрэліся з працоўным калектывам ААТ «Будаўнічы трэст № 12». Палілог адбыўся ў межах адзінага дня інфармавання.
Органы пракуратуры Магілёўскай вобласці пры садзейнічанні Генеральнай пракуратуры ў парадку нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны выявілі ў Свята-Троіцкім саборы гарадскога пасёлка Хоцімск аб’екты (царкоўнае адзенне, абразы, Евангелле), якім у адпаведнасці з кодэксам Беларусі аб культуры мог быць прысвоены статус матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пра гэта паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці.
Хлопцы і дзяўчаты Магілёўскай вобласці традыцыйна прымуць удзел у Дні моладзі на «Славянскім базары ў Віцебску». Асноўныя мерапрыемствы фестывалю адбудуцца з 15 па 18 ліпеня.
Свята юнацтва і творчасці, натхнення і энергіі, запалу і дружбы гэтым разам пройдзе ў фармаце фэста «Запальвае моладзь» па трох напрамках: «Агні народнага адзінства», «Агні новых перамог», «Агні таленавітай моладзі». У праекце прыме ўдзел самая творчая і таленавітая моладзь з усіх рэгіёнаў краіны.
Магілёўская вобласць за 5 месяцаў 2021 года павялічыла экспарт у краіны ЕС у 1,7 раза: ён склаў $221 млн. Пра гэта паведаміў сёння намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар падчас пашыранага пасяджэння, дзе падводзіліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна за I паўгоддзе.
Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт і Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў выказваюць глыбокія спачуванні родным і блізкім Мікалая Андрэевіча Папкова ў сувязі з яго заўчаснай смерцю.
15 ліпеня 2021 года наша краіна панесла цяжкую і незамяняльную страту. На 71-м годзе пайшоў з жыцця выдатны чалавек, прафесіянал сваёй справы, праўдзівы патрыёт Беларусі, вучоны з вялікай літары, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Пасланне з мінулага атрымалі ратавальнікі проста напярэдадні прафесійнага свята – Дня пажарнай службы. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
У ААТ «Дабаснянскае» Кіраўскага раёна прыступілі да ўборкі рапсу. Пакуль ўзяліся за падгарэлыя ўчасткі. Да гэтага ўбралі азімы ячмень. Гэту культуру ў галіне апрацоўваюць другі год: больш цёплыя зімы дазволілі атрымліваць ранняе збожжа для фуражу. Азімы ячмень ужо сабраны, сярэдняя ўраджайнасць каля 40 цэнтнераў з гектара. У сямі раёнах прыступілі да ўборкі збожжавых і зернебабовых (гаворка ідзе пра падгарэлыя ўчасткі), усяго намалацілі каля 2 тысяч тон.
Рыцарскі фестываль пройдзе ў Мсціславе на Замкавай гары 7‑8 жніўня. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мсціслаўскага райвыканкама Наталля Біскуп.
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантролю выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы па забеспячэнні абароны ўнутранага рынку, нарошчванні долі айчынных тавараў у рознічнай гандлёвай сетцы. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Дзмітрый Захараў.
Больш чым у палове раёнаў вобласці пачалася ўборка азімага рапсу на збожжа. Як паведамілі ў аддзеле інтэнсіфікацыі раслінаводства аблсельгасхарча, на ўчарашні дзень гэта культура была прыбраная на плошчы 840 гектараў, намалочана 1063 тоны масланасення пры сярэдняй ураджайнасці па вобласці 12,7 цэнтнера з гектара. А вось у Магілёўскім раёне гэта лічба дасягнула 20,4, у Касцюковіцкім–18 цэнтнераў з гектара.
Фота з фермы ў вёсцы Мілейкава Мсціслаўскага раёна, якія з’явіліся на днях у телеграм-канале, шакіравалі карыстальнікаў інтэрнэту. Змардаваныя каровы «патанаюць» у гноі, некаторыя знясілелі настолькі, што ўстаць ужо не ў стане, а побач з напаўжывымі каровамі – трупы. Людзі слушна задаваліся пытаннем: хто зладзіў гэты канцлагер для жывёл і куды глядзяць мясцовыя ўлады? Журналісты «СБ» на наступны дзень пасля таго, як здымкі з’явіліся ў сетцы, пабывалі на ферме, каб ацаніць тое, што адбываецца там сваімі вачыма.
Электронны кірмаш вакансій пройдзе ў Магілёве 20 ліпеня. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.
Кірмаш будзе праходзіць на электроннай пляцоўцы e-vacancy.by. У саіскальнікаў і наймальнікаў будзе магчымасць правесці актыўны дыялог у анлайн-фармаце. Доступ да прадастаўленых вакансій захаваецца і пасля заканчэння электроннага кірмашу. Яны будуць аўтаматычна перанесены ў базу даных на партале службы занятасці.
Перагаворы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Санкт-Пецярбургу працягваліся 5 гадзін 20 хвілін, паведамляе Telegram-канал «Пул Першага».
Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў праходзіла ў Канстанцінаўскім палацы.
Па выніках працы за 1 паўгоддзе 2021 года падатковымі інспекцыямі Магілёўскай вобласці было накіравана 1659 апавяшчэнняў на добраахвотную выплату падаткаў, з іх: 1124 – на адрас арганізацый, 535 – індывідуальным прадпрымальнікам, паведамілі ў прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
Па выніках выканання накіраваных апавяшчэнняў былі прадстаўлены падатковыя дэкларацыі (разлікі) на добраахвотную выплату падатковых плацяжоў у агульнай суме Br8,8 млн., у тым ліку: арганізацыямі – Br8,2 млн. і Br0,6 млн. – індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
Чатыры пункты вакцынацыі замежных грамадзян ад COVID-19 адкрыецца 15 ліпеня на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказала намеснік галоўнага ўрача абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Булай.
«Замежныя грамадзяне змогуць прышчапіцца ад каранавіруснай інфекцыі ў Магілёўскай цэнтральнай паліклініцы, Магілёўскай паліклініцы № 6, Бабруйскай гарадской паліклініцы № 3 і на базе Горацкай цэнтральнай раённай бальніцы», – удакладніла спецыяліст.
Переводчик