Архіў навін

На Магілёўшчыне завяршаецца міжнародны пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве». У Бялынічах у раённым музеі імя Бялыніцкага-Бірулі жывапісцы далі майстар-клас для навучэнцаў дзіцячай школы мастацтваў. Дзеці малявалі садавіну і гародніну, звыклыя і экзатычныя плады. У выніку атрымалася галерэя яркіх і смачных вобразаў.
У горадзе Мантэмор-у-Велью (Партугалія) завяршыўся чэмпіянат свету сярод юніёраў і моладзі да 23 гадоў па веславанні на байдарках і каноэ. Турнір прыняў спартсменаў больш чым з 50 краін. Беларускія весляры заваявалі 6 медалёў. У тым ліку сярэбраную ўзнагароду выйгралі прадстаўнікі Магілёўскай вобласці Аляксандр Зубок і Ілья Бурканаў у гонках каноэ на дыстанцыю 500 метраў. Першым фінішаваў расійскі дуэт. mogilevnews.by
Багаты матэрыял па гісторыі роднага краю маецца ў школьным музеі Дашкаўскай сярэдняй школы. Адзін з раздзелаў прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне і баявому шляху 385-ай Крычаўскай Чырванасцяжнай ордэна Суворава II ступені стралковай дывізіі, якая вызваляла Дашкаўку ў чэрвені 1944 года. Калектыў школы актыўна супрацоўнічае з землякамі і сваякамі байцоў гэтай дывізіі. Так, гэтым летам удалося звязацца са сваякамі Героя Савецкага Саюза Шадзі Шаімава, які загінуў у чэрвені 1944 года, вызваляючы Дашкаўку.
У суботу, 11 верасня, у Касцюковічах пройдуць 4-я міжраённыя адкрытыя спаборніцтвы сярод інвалідаў-калясачнікаў «Касцюковіцкія старты»: Старт на дыстанцыю 2,5 км пачнецца ў 9.30. Міні-марафон пройдзе па маршруце: Алея Герояў –вул. Савецкая –вул. Зіньковіча –вул. Камсамольская –вул. Ленінская, раённы краязнаўчы музей. У 11.00 адбудзецца пачатак спаборніцтваў у фізкультурна-аздараўленчым цэнтры «Фізкультура і здароўе», вул. Зіньковіча, 111. Запрашаюцца ўсе, хто жадае прыняць удзел у спаборніцтвах (звяртацца па тэлефоне + 375-29-659-32-34).
Культурна-масавае мерапрыемства «Дарогі натхнення і творчасці» збярэ 10 верасня на пляцоўцы Абласнога цэнтра творчасці педагогаў, дзяцей і іх бацькоў. Пра гэта паведамілі ва ўстанове.
Рэспубліканскі лёгкаатлетычны забег «За адзіную Беларусь» пройдзе ў Магілёве 11 верасня. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама Дзмітрый Лацянкоў. Спартыўнае мерапрыемства адбудзецца ў паркавай зоне каля ракі Дубравенка. Усяго запланавана 8 забегаў у розных узроставых катэгорыях. Жанчынам трэба пераадолець дыстанцыю ў 500 м, мужчынам – 1 км.
У Крушвіцы (Польшча) прайшоў чэмпіянат Еўропы па акадэмічным веславанні сярод моладзі да 23 гадоў. У спаборніцтвах прынялі ўдзел прадстаўнікі 30 краін Старога Свету. На рахунку беларускай каманды адзін сярэбраны і двае бронзавыя медалі. Сярод прызёраў –прадстаўнікі Магілёўскай вобласці. У складзе мужчынскай чацвёркі парнай сярэбраную ўзнагароду заваявалі Яўген Залаты і Арцём Лапуцін. А ў складзе мужчынскай чацвёркі распашнай уладальнікам «бронзы» стаў Антон Купалаў. mogilevnews.by
Астанкі чатырох чырвонаармейцаў, салдацкі медальён, абмундзіраванне і фрагменты дакументаў знойдзены пры раскопках у Слаўгарадскім раёне. Гэта першыя вынікі маладзёжнай пошукавай экспедыцыі «Сожскі рубеж– 2021», якая стартавала ў Магілёўскай вобласці. Раскопкі праводзяцца ў месцах лютых баёў 1941 года каля вёскі Папоўка. Пошукавікі хочуць устанавіць лёс воінаў 25-га мехкорпуса і іншых частак Чырвонай Арміі, якія абаранялі Радзіму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама сумесна з Магілёўскім абласным упраўленнем Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, а таксама Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у межах Тыдня нулявога траўматызму правядзе 13 верасня «гарачую лінію». Пытанні аховы працы, атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы і расследавання няшчасных выпадкаў на вытворчасці можна будзе задаць:
Галерэя рамёстваў і мастацкай творчасці адкрылася ў Магілёўскім эканамічным прафесійна-тэхнічным каледжы. Тут можна наглядна ўбачыць свет народных промыслаў і пазнаёміцца з побытам беларусаў мінулых стагоддзяў, расказалі ва ўстанове адукацыі.
У Беларусі створаны Фонд абароны работнікаў аховы здароўя ў выпадках прафесійных рызык, паведамілі ў Беларускім прафсаюзе работнікаў аховы здароўя. Адпаведнае палажэнне, якое вызначае падставы, умовы, парадак налічэння і памер аднаразовых выплат з гэтага фонду, распрацавана галіновым прафсаюзам і зацверджана на пасяджэнні Прэзідыума Рэспубліканскага камітэта БПРЗ.
Штогадовая Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Ахова працы – клопат агульны» пройдзе 16–17 верасня ў Магілёве, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. Пытанні стварэння здаровых і бяспечных умоў працы, прафілактыкі вытворчага траўматызму на адной пляцоўцы абмяркуюць прадстаўнікі Мінпрацы і сацабароны, органаў дзяржаўнага нагляду, кіраўнікі і спецыялісты па ахове працы арганізацый рэспублікі.
Рэгіянальны форум «Беларусь адзіная», прысвечаны Году народнага адзінства, стартаваў ў Брэсце 20 жніўня і ўжо аб’яднаў сотні ўдзельнікаў па ўсёй краіне. Сёння гасцей прымаў Магілёў. Дыскусія адбылася ў Беларуска-расійскім універсітэце.
Пасля заключнага віду праграмы юнацкага першынства Еўропы па сучасным пяцібор’і ў Калдаш-дэ Раінья (Партугалія) у скарбонцы беларускай зборнай з’явілася яшчэ адна ўзнагарода. Залаты медаль у міксце (змешанай эстафеце) ва ўзроставай групе «В» выйгралі выхаванка Магілёўскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пяцібор’і Міра Бурая і мінскі спартсмен Мікіта Скуратовіч. Беларускі дуэт на 6 секунд апярэдзіў сапернікаў з Венгрыі і на 12 секунд – турэцкую каманду, якая стала трэцяй.
Пасяджэнне абласнога аператыўнага штаба па мінімізацыі рызык распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі і арганізацыі аказання дапамогі насельніцтву Магілёўскай вобласці адбылося ў рэжыме відэаканферэнцыі. На парадку дня – ацэнка існуючай санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўкі і прымаемых мер па стрымліванні распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі COVID-19 на тэрыторыі вобласці. Таксама былі заслуханы справаздачы прадстаўнікоў галоўных упраўленняў, камітэтаў аблвыканкама, кіраўнікоў тэрытарыяльных аператыўных штабоў, устаноў аховы здароўя, прадпрыемстваў і інш.
Дом самастойнага пражывання адкрылі ў Чавусах. Міжнародны праект дазваляе людзям з інваліднасцю аднавіць сваю дзеяздольнасць.
Народнае адзінства пачынаецца з простых рэчаў: дапамогі бліжняму, добрых спраў, якія кожны з нас можа зрабіць, проста азірнуўшыся па баках. У кожным ёсць жаданне рабіць добрыя ўчынкі, таму кожная добрая справа аднаго чалавека можа натхніць на добрыя справы многіх. Доказ таму акцыя, якая прайшла сёння ў Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы. Прадстаўнікоў бізнесу рэгіёна аб’яднала жаданне дапамагчы ўстанове, дзе захоўваюць здароўе дзетак – будучыні нашай дзяржавы.
Моладзевая пошукавая экспедыцыя «Сожскі рубеж – 2021» стартавала ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказаў кіраўнік Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба «Віккру», ваенны гісторык Мікалай Барысенка.
Сезон сельгаскірмашоў выхаднога дня ў Магілёве стартуе 18 верасня. Пра гэта паведамілі ў кіраванні гандлю і паслуг Магілёўскага гарвыканкама. Стартуюць кірмашовыя мерапрыемствы 17 верасня. У гэты дзень купіць сельгаспрадукцыю можна будзе на пляцоўцы, прылеглай да гандлёвага цэнтру «Форум» (вуліца Крупскай, 119). Працаваць кірмаш тут будзе па 26 верасня. 18–19 верасня рэалізацыю сельгаспрадукцыі арганізуюць на тэрыторыі, прылеглай да будынка сярэдняй школы №13 Магілёва (вуліца Алтайская, 26).
Прамую тэлефонную лінію 11 верасня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. Па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Пастановай МАРГ ад 1 верасня 2021 года №59 падоўжана дзяржаўнае рэгуляванне цэнаў на сацыяльна значныя тавары па 31 снежня 2021 года ўключна. Такая інфармацыя апублікавана на сайце МАРГ. У прыватнасці, рэгулююцца цэны на свежую рыбу, мясныя субпрадукты, кансервы мясныя, паўкапчоную каўбасу і варана-вэнджаную, маргарын, крупы пярловыя, свежыя часнок і перац, соль, чай, каву.
У Магілёве хочуць пабудаваць новы мікрараён з рабочай назвай «Саломінка-2». У ім могуць пасяліцца каля 30 тыс.чалавек.
На вуліцы халадае і спажыўцы цеплавой энергіі рыхтуюцца да новага ацяпляльнага сезона. Калі батарэі пацяплеюць і колькі гэта будзе каштаваць?
Выстава «Вобразы натхнення» адкрылася ў выставачнай зале музея гісторыі Магілёва. Гэта штогадовы агляд прац удзельнікаў рэгіянальнай арганізацыі Беларускага саюза мастакоў. Жывапіс, графіка, скульптура, кераміка – найлепшыя творы ў кожным жанры. Коцікі, пейзажы, партрэты, авангард – усё гэта можна ўбачыць на выставе.
Прафарыентацыйнае мерапрыемства «Арыенцір у свеце прафесій» адбудзецца 9 верасня ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама. У ходзе мерапрыемства спецыяліст аддзела прафесійнай арыентацыі і прафесійнага навучання правядзе арыентаванне моладзі на правільны выбар, атрыманне рабочай прафесіі, запатрабаванай на рынку працы, а таксама моладзь будзе азнаёмлена з наяўнымі вакансіямі на рынку працы, з прававой граматнасцю па пытаннях працаўладкавання.
Поисковиков Могилевского областного историко-патриотического клуба «Виккру» наградили медалями Министерства обороны Российской Федерации «За заслуги в увековечивании памяти погибших защитников Отечества» и знаками «За отличие в поисковом движении» III степени. Мероприятие состоялось сегодня в Музее истории Могилева.
Могилевский областной театр кукол представит на театральных встречах «Лялькін куФЭр» четыре постановки. Об этом сообщил директор учреждения культуры Владимир Андреенко сегодня во время пресс-конференции, где журналистам не только рассказали о фесте, но и провели экскурсию по театру, ознакомив с мастерскими, в которых создается сценическое оформление.
За студзень-ліпень 2021 года ў бюджэт рэгіёна паступіла Br989,5 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. Найбольшыя сумы ў даходах бюджэту складаюць паступленні падаходнага падатку – Br335,4 млн. (33,9%), падатку на дабаўленую вартасць – Br146,7 млн. (14,8%), падатку на прыбытак – Br93,8 млн. (9,5%), падатку пры ССП – Br49,1 млн. (5,0%), акцызаў – Br44,9 млн. рублёў (4,5%).
Рэспубліканскі фармуляр лекавых сродкаў на 2022 год устаноўлены ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя нумар 97 ад 19 жніўня 2021 года, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Рэспубліканскі фармуляр лекавых сродкаў устанаўліваецца штогод. У фармуляры на 2022 год пашыраны пазіцыі лекавых сродкаў, у тым ліку айчыннай вытворчасці. Дабаўлены новыя лякарствы, якія вырабляюцца і (або) фасуюцца ў Беларусі, а таксама дадатковыя лекавыя формы, дазіроўкі лекавых сродкаў.
Паралімпіяда ў Токіа паступова выкацілася на фінішную прамую –у нядзелю нас чакае апошні спаборніцкі дзень. Учора сваё трыумфальнае выступленне на водных дарожках завяршыў галоўны герой гульняў-2020 Ігар Бокага. Плывец з Бабруйска шэсць разоў выходзіў на старт на розных дыстанцыях і сабраў калекцыю з пяці залатых узнагарод, толькі аднойчы не дабраўшыся да п’едэстала:у заплыве на 100 метраў брасам Ігар прыйшоў да фінішу чацвёртым.