Архіў навін

Магілёўскую абласную бальніцу медыцынскай рэабілітацыі перапрафілююць пад працу з COVID-19. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.
ААТ «Магілёўліфтмаш» напярэдадні святкавання свайго 55-гадовага юбілею выпусціла 375-тысячны ліфт, які будзе зманціраваны ў Пярмі ўжо ў кастрычніку гэтага года. Пра гэта расказаў намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях акцыянернага таварыства Антон Бельскі.
Начальнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Яраслаў Федарынчык сёння пагутарыў са студэнтамі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Гэта сустрэча стала трэцяй у чарадзе гутарак з моладдзю магілёўскіх ВНУ. І ўсюды палілог атрымліваўся неабыякавым і жывым, хоць тэмы агучваліся сур’ёзныя. Госць расказваў не толькі аб функцыях і задачах, магчымасцях і дасягненнях узначаленага ўпраўлення. Нямала часу было нададзена маючаму адбыцца святу – Дню народнага адзінства і аналізу сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў краіне.
Штогадовая рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Ахова працы–клопат агульны» пройдзе ў Магілёве 16‑17 верасня. Пытанні стварэння здаровых і бяспечных умоў працы, прафілактыкі вытворчага траўматызму на адной пляцоўцы абмяркуюць прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, органаў дзяржаўнага нагляду, кіраўнікі і спецыялісты па ахове працы арганізацый рэспублікі.
Мінспорту турызму і Нацыянальнае агенцтва па турызме абвясцілі аб старце Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь». Пройдзе ён 19-ым разам. Выберуць самага актыўнага вандроўцу па краіне ў намінацыі «Я пазнаю Беларусь»– старт у ёй, дарэчы, абвясцілі раней, каб у людзей было больш часу для паездак. Назвы іншых агучылі цяпер. Дарэчы, не абышлося без навінак і трансфармацый.
У Магілёўскай вобласці ўведзена забарона на гандаль слабаалкагольнымі напоямі і півам на прыпыначных пунктах і ў радыусе 25 м ад іх. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела арганізацыі гандлю і паслуг галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама Алена Куканькова.
Рымска-каталіцкую царкву ў Беларусі ўзначаліў Іосіф Станеўскі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінска-Магілёўскай архіепархіі Рымска-каталіцкага касцёла. «14 верасня, у свята Узвышэння Святога Крыжа, Папа Францыск прызначыў архіепіскапам мітрапалітам Мінска-Магілёўскім Іосіфа Станеўскага, тытулярнага епіскапа Табаікары – да гэтага часу – дапаможнага епіскапа Гродзенскай дыяцэзіі», – гаворыцца ў паведамленні.
Прамую тэлефонную лінію 18 верасня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. Па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруюцца напрамкі: будаўнічы комплекс, архітэктура і горадабудаўніцтва, жыллёвая палітыка, жыллёвае і камунальная гаспадарка, надзвычайныя сітуацыі, сувязь, транспарт і камунікацыі, збор, перапрацоўка лому і адходаў чорных і каляровых металаў.
У Бабруйску з’явілася сцежка здароўя. Для горада гэта навінка. Знаходзіцца яна ў мікрараёне Кісялевічы. Сцежка падзелена на 2 паловы: кропка А–Свята-Іверскі храм, кропка Б–школа № 21. Яе працягласць–1 км, час у дарозе –1 гадзіна.
Рэгіянальны конкурс «Дажыначны сноп» абвешчаны ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Штогадовы рэгіянальны фестываль народнай творчасці і рамёстваў «Глушанскі хутарок» пройдзе 2 кастрычніка ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Тры пажары адбылося за суткі ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Так, 23 верасня каля 8 гадзін вечара па невыяўленай прычыне загарэўся дачны дом у вёсцы Данілаў Мост Бабруйскага раёна. Агонь не пашкадаваў жыллё: знішчаны дах дома на плошчы 24 м. кв, часткова пашкоджана перакрыцце і маёмасць унутры дома.
Урачысты мітынг, прысвечаны адкрыццю гарадской Вахты Памяці, адбудзецца 17 верасня а 12.00 на плошчы Славы Магілёва. Ужо 37 гадоў юныя магілёўцы змяняюць адзін аднаго ў ганаровай варце ля Вечнага агню, аддаючы даніну памяці загінулым воінам, партызанам і падпольшчыкам, якія абаранялі і вызвалялі горад на Дняпры.
У шматфункцыянальным спартыўным комплексе на беразе Дняпра ў Магілёве ў розных секцыях займаецца каля 300 дзяцей. Новай пляцоўцы для трэніровак паўгода, і яна будзе пашырацца. Усяго ў дзіцяча-юнацкіх спартыўных школах вобласці з новага навучальнага года займаецца каля 18,5 тысяч дзяцей. Але, калі ўлічыць, што набор працягваецца, лічба вырасце.
Быхаўскі гісторыка-краязнаўчы музей і Магілёўская яўрэйская абшчына праводзяць конкурс «Памяць месца». Ён звязаны з гісторыяй яўрэяў Магілёўшчыны. Быхаў лічыўся адным з самых вялікіх яўрэйскіх мястэчак Магілёўшчыны. Тут жа захавалася галоўная сінагога–помнік архітэктуры барока 17 стагоддзя. Мэта конкурсу «Памяць месца»– праз гісторыю месца, лёсы сем’яў і звычайных людзей не проста даведацца пра жыццё яўрэйства, але і сфарміраваць у маладога пакалення разуменне агульнай гістарычнай спадчыны народаў, якія жывуць у рэгіёне, павагі да іх і развіцця інтэрнацыянальных сувязяў.
Ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці рыхтуецца вялікая праграма святкаванняў Дня народнага адзінства. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.
Тэматычнымі мерапрыемствамі ў Магілёве адзначаць Дзень бібліятэк. Пра гэта паведамілі ў бібліятэцы імя К. Маркса.
Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы сёння сустрэўся з навучэнцамі і педагагічным калектывам Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча імя Героя Савецкага Саюза Яўгена Нікалаенкі. Гутарка адбылася ў межах Адзінага дня інфармавання.
Для шматдзетных сем’яў на 1 верасня 2021 года адкрыта 103 606 дэпазітных рахункаў «Сямейны капітал», з якіх па праграме 2020‑2024 гадоў – 21 166, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Кітайская вакцына SARS-CoV-2 Vaccine (Vero Cell) перададзена ў рэгіёны Беларусі, паведамляецца ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. Спецыялісты РУП «Белфармацыя» 9–10 верасня ўжо развезлі асноўную частку грузу ў вобласці. З 13 верасня ўсе жадаючыя змогуць прайсці вакцынацыю. У Брэсцкую вобласць перададзена каля 150 тыс. доз вакцыны, Віцебскую – каля 125 тыс., Гомельскую – каля 155 тыс., Гродзенскую – 110 тыс., Мінскую – больш за 160 тыс., Мінск – каля 200 тыс. і Магілёўскую вобласць – 110 тыс. доз.
Саюзныя праграмы адобраны на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.
У краіне сёння крыху больш за 4 тысячы аб’ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва (АЗНБ). Малочна-таварныя фермы, кацельні, артэзіянскія свідравіны, стадыёны, масты і нават добраўпарадкаванне цэлых вуліц лічацца даўгабудамі. У іх укладзена 9,7 мільёна рублёў, палова з якіх – дзяржаўная падтрымка і банкаўскія крэдыты. Замарожаныя сродкі і непрацоўныя аб’екты. Так быць не павінна. Кіраўнік дзяржавы даручыў Камітэту дзяржкантролю ўзяць на ўлік такія аб’екты і разабрацца з імі. Асноўная задача – навесці парадак у пытанні звышнарматыўнага будаўніцтва.
Рэспубліканскі патрыятычны аўтапрабег «Сімвал адзінства» стартаваў учора ў Магілёўскай вобласці. Сёння яго ўдзельнікі пабываюць на Кургане Славы ў Краснаполлі, у скверы абаронцаў Айчыны ў Чэрыкаве, на лыжаролернай трасе ў Чавусах, ускладуць кветкі да памятнага знака мірным жыхарам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на Слаўгарадчыне, да брацкай магілы герояў у Кіраўску, магілы савецкіх ваеннапалонных у Бабруйску, алеі Герояў у Асіповічах, да мемарыяла «Воінская слава» ў Глуску, а таксама наведаюць Быхаў і Клічаў.
Удзел у міжкантынентальным заплыве прыняў галоўны санітарны ўрач Магілёва. Вячаслаў Гурскі пераплыў Басфорскі праліў, пераадолеўшы 6,5 км адкрытай вады паміж Еўропай і Азіяй. Масавы заплыў адбыўся ў жніўні. Да яго магіляўчанін рыхтаваўся ў басейне тройчы на тыдзень пасля працы. Сёлета ў заплыве паміж кантынентамі ўдзельнічалі прадстаўнікі 55 краін, у іх ліку – 60 беларусаў. Вячаслаў Гурскі пераадолеў дыстанцыю за адну гадзіну і 22 хвіліны. Але галоўнае для медыка – прапаганда здаровага ладу жыцця ўласным прыкладам.
Цеснае ўзаемадзеянне навукі і прамысловасці дазваляе заставацца канкурэнтаздольнымі на міжнародных рынках – такім меркаваннем падзяліўся старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Мудрагелаў падчас семінара-нарады аб перспектывах навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва прамысловых прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці і навуковых устаноў, які праходзіў сёння ў Беларуска-Расійскім універсітэце.
Органы пракуратуры Магілёўскай вобласці 15 верасня запрашаюць прадпрымальнікаў (прадстаўнікоў бізнесу) прыняць удзел у Адзіным дні прыёму на тэму: «Праблемныя аспекты прымянення заканадаўства пры вядзенні бізнесу». «Дадзенае мерапрыемства арганізоўваецца ў мэтах фарміравання адкрытага дыялогу аб існуючых праблемах пры вядзенні бізнесу ў суб’ектаў гаспадарання, прадстаўнікоў бізнесу)», – растлумачылі ў пракуратуры.
На мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле» – адну з асноўных славутасцей Магілёва –прыбылі сёння ў абед удзельнікі рэспубліканскага патрыятычнага аўтапрабегу «Сімвал адзінства», каб ушанаваць памяць герояў, што загінулі тут у гады Вялікай Айчыннай вайны, ускласці кветкі да капліцы. І яшчэ раз нагадаць аб тым, якой цаной дасталася нам перамога, як важна цаніць мірнае неба над галавой.
Удзельнікаў рэспубліканскага аўтапрабегу «Сімвал адзінства» сустракаў сёння раніцай аграгарадок Александрыя. Тут, у Шклоўскім раёне, на мяжы дзвюх абласцей – Магілёўскай і Віцебскай – сабраліся прадстаўнікі прадпрыемстваў, грамадскіх арганізацый, моладзь.
Ужо зусім хутка, 17 верасня, наша краіна адзначыць новае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства, заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На Бабруйшчыне да гэтай даты прымеркавана мноства мерапрыемстваў.
Фільмы Манхэтэнскага фестывалю кароткаметражнага кіно пакажуць у магілёўскім кінатэатры «Радзіма». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат». «Манхэтэнскі фестываль –адзін з найбуйнейшых форумаў кароткаметражнага кіно ў свеце. Сёлета ён пройдзе ў кінатэатрах і на арт-пляцоўках 400 гарадоў свету 5 кантынентаў, – расказалі суразмоўцы. – Далучыцца да шматмільённай аўдыторыі гледачоў аматараў кіно і прагаласаваць за ўпадабаную стужку ёсць магчымасць і ў магілёўцаў».