Архіў навін

Сяргей Лапух, урач-стаматолаг Навабыхаўскай сельскай медыцынскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Быхаўскага раёна: – Выслухаўшы кіраўніка дзяржавы, зрабіў выснову аб рэалістычнасці ацэнкі стану эканомікі і сацыяльнай сферы не толькі ў рэспубліцы, але і ў свеце ў цэлым і мэтанакіраванасці дзеянняў для руху наперад. Пры захаванні, трэба заўважыць, сацыяльнай накіраванасці развіцця дзяржавы і паглыбленні інтэграцыі з Расійскай Федэрацыяй.
У Магілёве з’явіцца плошча Народнага адзінства. Такую назву прысвояць адной з безыменных гарадскіх плошчаў. Пра гэта расказала намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Ала Галушка. «Такую прапанову выказаў старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў. Зараз гэта ідэя абмяркоўваецца, у тым ліку і варыянты плошчаў. Адна з магчымых – пляцоўка ля Магілёўскага абласнога лячэбна-дыягнастычнага цэнтра. Яна заўсёды актыўна задзейнічана ва ўсіх гарадскіх і абласных мерапрыемствах, тут любяць адпачываць гараджане і госці горада», – расказала Ала Галушка.
III інвестфорум «Магілёўская вобласць – тэрыторыя магчымасцей» адбудзецца 3 верасня. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама Ірына Чындо.
У Магілёўскай вобласці ўзмоцняць кантроль за бяспекай дзяцей на дарогах. З 11 па 18 жніўня 2021 года па ўсёй рэспубліцы праводзіцца прафілактычная акцыя «Беражыце дзяцей!». Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
З рабочым візітам 10 жніўня Бабруйск наведаў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь Аляксандр Румак, дзе сустрэўся з прадстаўнікамі ўлады і духавенства.
Прамую тэлефонную лінію 14 жніўня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. Па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава запрашае жыхароў і гасцей горада правесці выхадныя разам.
Беларусь прайшла сур’ёзнае выпрабаванне на нацыянальнае адзінства. Пра гэта кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння падчас «Вялікай размовы з Прэзідэнтам» – сустрэчы з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці.
Беларуска Ванэса Каладзінская стала бронзавым прызёрам Алімпіяды ў жаночай барацьбе. Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц павіншаваў спартсменку з заваяваннем бронзавага медаля ў Токіа. Дарагая Ванэса! Ад імя Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта віншую Вас з вялікім поспехам – бронзавым медалём XXXII летніх Алімпійскіх гульняў у Токіа!
Беларуска Ванэса Каладзінская стала ўладальніцай бронзавага алімпійскага медаля ў жаночай барацьбе. У паядынку за бронзу ў вагавой катэгорыі 53 кг беларуская спартоўка перамагла амерыканку Джакару Гвенішу Вінчэстэр. Бабруйчанка выйшла на дыван мабілізаваная і, адбіўшы стартавы націск саперніцы, змагла ўлавіць момант для кідка праз сцягно. Затым было ўтрыманне, і суддзі далі сігнал да завяршэння сутычкі, якая скончылася датэрміновай перамогай беларускі.
Беларуска Ірына Курачкіна стала сярэбраным прызёрам Алімпіяды ў жаночай барацьбе. Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц павіншаваў спартсменку з заваяваннем сярэбранага медаля ў Токіа. Дарагая Ірына!
«Сёння, аднаўляючы сувязь часоў, мы сабраліся на гераічнай зямлі, абагранай крывёю нашых партызан і воінаў Чырвонай Арміі, каб адкрыць рэканструяваны мемарыяльны комплекс партызанскай славы «Усакіна», створаны ў 1985 годзе метадам народнай будоўлі, – сказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сяргеенка падчас адкрыцця комплексу, – Гэты манумент – сімвал стойкасці, мужнасці і гераізму. На плітах брацкіх магіл зафіксаваны імёны больш чым чатырох сотняў загінулых народных мсціўцаў, і праца па ўстанаўленні загінулых працягваецца».
Учора прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка з рабочай паездкай наведаў Магілёўскую вобласць. У прыватнасці, кіраўнік Урада азнаёміўся з вытворчасцю буйнагабарытных шын на прадпрыемстве «Белшына». Нагадаем, тут рэалізуюцца інвестыцыйныя праекты па стварэнні вытворчасцей суцэльнаметалакордных шын дыяметрам да 63 цаляў і шын дыяметрам 25–29 цаляў. Перспектыўныя інвестыцыі
Стратегия «Белшины» позволит снизить долговую нагрузку предприятия и выйти на максимальную производственную мощность. Об этом заявил журналистам Премьер-министр Роман Головченко по итогам рабочей поездки в Могилвскую область. Сегодня руководитель Правительства посетил данное предприятие, а также ознакомился с ходом уборочной кампании в Могилевской области.
Аграрыі Магілёўскай вобласці настроены на вынік. Пра гэта заявіў журналістам старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Леанід Заяц, каментуючы ход уборачнай кампаніі. – Уборка ідзе ў актыўнай фазе. Мы перасягнулі экватар. Намалацілі каля 504 тысяч тон хлеба. Ураджайнасць складае 30,6 цэнтнера з гектара. Упэўнены, што сёлета мільён тон намалоцім. Леанід Заяц паведаміў, што ў дадзены момант ідзе перакідка камбайнаў з гаспадарак, якія завяршаюць уборку, у адсталыя.
Жанчыны-камбайнеры Шклоўскага раёна прымалі падарункі і віншаванні ад Беларускага саюза жанчын. «Рэспубліканская акцыя «Хлеб на далонях жанчыны» праходзіць сёння на Магілёўшчыне, – адзначыла дэпутат Палаты прадстаўнікоў і член праўлення БСЖ Вольга Петрашова. – Па традыцыі мы ўжо сёмы год адзначаем жанчын-камбайнераў, якія ўносяць свой пасільны ўклад у хлебны каравай краіны. Такіх на ўвесь рэгіён набралася ўсяго дзесяць чалавек – гэта жонкі і дочкі, маладыя спецыялісты і нават шматдзетныя мамы. Іх праца заслугоўвае павагі, а высокія вынікі ў бітве за ўраджай – нашай падзякі».
У Магілёўскім аблвыканкаме адбылася відэаканферэнцыя па пытанні стабілізацыі становішча з гібеллю людзей на водных аб’ектах.
Урачыстасці ў гонар свяціцеля Георгія (Каніскага), малітоўніка і апекуна зямлі Магілёўскай і беларускай, пройдуць 5–6 жніўня ў Магілёве з удзелам кіраўніка Беларускай Праваслаўнай Царквы, паведамілі ў Маілеўскай епархіі БПЦ. – Урачыстасці ў гонар святога, якія пройдуць 5–6 жніўня, узначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, – праінфармавалі ў епархіі. У першы дзень, 5 жніўня, у Свята-Мікольскім манастыры пройдзе ўрачыстае набажэнства архірэйскім чынам з чытаннем акафіста свяціцелю Георгію Магілёўскаму.
Магілёў можа стаць першым горадам воінскай славы Саюзнай дзяржавы. Пра гэта ішла размова падчас сустрэчы кіраўніцтва Магілёўскай вобласці з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Яўгенам Лук’янавым.
Магілёўскую вобласць з рабочай паездкай наведвае Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Яўген Лук’янаў.
Прамую тэлефонную лінію 7 жніўня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. Па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У Чэрыкаўскім раёне прайшла працоўная акцыя «ЗаДело», падчас якой байцы студэнцкага атрада імя Героя Савецкага Саюза В. Р. Яўсеенкі з Язерскай сярэдняй школы добраўпарадкавалі тэрыторыю Ільінскай крыніцы. Старшакласнікі прыбралі тэрыторыю ад смецця, згрэблі абкошаную траву. Такім спосабам школьнікі далучыліся да Дня беларускіх студатрадаў, які традыцыйна адзначаецца 1 жніўня.
Магілёўскае абласное аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду з 1 жніўня запусціла акцыю «Цяпер я ў першым класе». У 52 дзіцячых дамах сямейнага тыпу, якія існуюць у рэгіёне, 11 дзяцей у гэтым годзе пойдуць у першы клас. Сабрацца ім у школу можа дапамагчы кожны: для гэтага варта купіць неабходныя для ўрокаў канцылярыю, пісьмовыя прыналежнасці, наборы для творчасці. Рэчы будуць перададзены канкрэтным дзецям.
ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш» плануе паставіць буйную партыю тэхнікі ў Польшчу. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
У Беларуска-Расійскім універсітэце адбудзецца дадатковы набор на бюджэтныя месцы па тэхнічных спецыяльнасцях. Пра гэта паведаміў адказны сакратар прыёмнай камісіі ВНУ Аляксандр Кашпар.
Звесткі па Магілёўскім рэгіёне пацвярджаюць вядомы факт, што дзеці заражаюцца каранавірусам радзей і пераносяць інфекцыю лягчэй. Праз абласную дзіцячую бальніцу за ўвесь перыяд пандэміі прайшло больш за 200 пацыентаў. Тым не менш і тут вірус праяўляе сваю падступную сутнасць.
Кожны чалавек павінен сёння думаць, як абараніць сваю дзяржаву, знаходзячыся на той ці іншай пасадзе. Пра гэта заявіў журналістам старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц па выніках сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з актывам мясцовай вертыкалі па актуальных пытаннях грамадска-палітычнай абстаноўкі. «Вельмі плённая сустрэча атрымалася сёння з удзелам усёй вертыкалі ўлады. Прэзідэнт падвёў вынік цяперашняга становішча спраў у Беларусі. Паставіў канкрэтныя задачы», – сказаў Леанід Заяц.
Профільны атрад юных пчаляроў у Мсціслаўскім раёне сабраў першы ўраджай таварнага кветкавага мёду. Пра гэта распавяла загадчык Мсціслаўскага вучэбна-метадычнага кабінета Алеся Трубянкова.
У Беларусі з 1 верасня плата за некаторыя ЖКП будзе вылічацца зыходзячы з агульнай плошчы кватэры, паведамілі ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Гэта прадугледжана ўказам Прэзідэнта ад 24 снежня 2020 года № 490 «Аб устанаўленні тарыфаў для насельніцтва ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі на 2021 год». У прыватнасці, гэта закране плату за тэхнічнае абслугоўванне ліфта. «Тарыф стане, як плануецца, Br 0,0584 за 1 кв.м, гэта значыць, чым большая плошча кватэры, тым больш прыйдзецца заплаціць за тэхабслугоўванне ліфта», – растлумачылі ў міністэрстве.
Новыя аўтобусы айчыннай вытворчасці папоўнілі аўтапарк грамадскага транспарту Магілёва. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара па пасажырскіх перавозках Магілёўскага філіяла «Аўтобусны парк № 1» ААТ «Магілёўаблаўтатранс» Рыгор Бараноўскі.