Архіў навін
Да спартыўнай акцыі «#23днізаМагілёў», прымеркаванай да 80-годдзя абароны Магілёва, прапануе далучыцца аддзел спорту і турызму гарвыканкама.
Паводле слоў арганізатараў, у мерапрыемстве можа паўдзельнічаць любы жадаючы, неабыякавы да падзей Вялікай Айчыннай вайны.
Міністэрства адукацыі зацвердзіла пералік выпускных экзаменаў для 9-х і 11-х класаў у школах у 2021/2022 навучальным годзе. Афіцыйны дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дзевяцікласнікі, як і раней, будуць здаваць тры прадметы: дыктоўкі па беларускай і рускай мовах, а таксама кантрольную па матэматыцы. Навучэнцы 11-х класаў, як і раней, напішуць пераказ па беларускай або рускай (на выбар), кантрольную па матэматыцы, вусна здадуць гісторыю Беларусі і замежную мову.
Купанне і заняткі відамі воднага спорту ў зонах рэкрэацый Грабянёўскага і Пячэрскага вадасховішчаў, а таксама гарадскога пляжа ракі Днепр забаронена. Пра гэта паведамілі ў УАЗ «Магілёўскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі».
Як растлумачылі суразмоўцы, пробы вады, адабраныя з вышэйпералічаных вадаёмаў, не адпавядаюць гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных паказчыках.
Сістэма аўтаматызаванага маніторынгу «Лясны вартавы», камеры відэаназірання, квадракоптары... Як работнікі Горацкага лясгаса сочаць за тым, каб у масівах у пажаранебяспечны час не ўспыхнула полымя.
Сёння стартуе VIII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які на працягу васьмі гадоў праходзіць пад эгідай верхніх палат парламентаў дзвюх краін – Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.
Чарговы форум пройдзе па 1 ліпеня. Яго асноўныя мерапрыемствы будуць арганізаваны ў рэжыме відэаканферэнцыі з-за пандэміі COVID-19.
Экспазіцыя «Тканае неба Аляксандрыі» пачне працу 10 ліпеня ў Александрыйскай сярэдняй школе Шклоўскага раёна. Адкрыццё выставы ўвайшло ў праграму рэспубліканскага свята «Купалле», расказала загадчыца аддзела этнаграфіі Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея Святлана Рыбакова.
У Бабруйскім райвыканкаме сёння адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж моладзевымі арганізацыямі Бабруйскага і Валагодскага раёнаў, а таксама ўрачысты прыём у гонар пабрацімаў.
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта 5 ліпеня з 11.00 да 13.00 арганізуе прэзентацыю прафесійных адукацыйных устаноў «Дзе вучыцца, каб спатрэбіцца».
Мерапрыемства стане часткай месячніка прафарыентацыйных мерапрыемстваў, які праводзіцца з мэтай павышэння прэстыжу прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, азнаямлення з прафесіямі, якія карыстаюцца попытам на рынку працы, і магчымасцямі атрымання іх ва ўстановах адукацыі, у тым ліку пры садзейнічанні ўпраўлення па працы.
У Магілёве 6 ліпеня пакажуць спектакль «Паўлінка» Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні культуры аблвыканкама.
Магілёў сёння сустрэў «Цягнік Перамогі». Удзельнікамі святочнага мітынгу, прысвечанага адкрыццю ўнікальнай перасоўнай выставы, сталі прадстаўнікі мясцовых органаў улады, ветэранскіх арганізацый, БРСМ, гараджане. Значнасць гэтага праекта падкрэсліў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка.
Пытанні ЖКГ, добраўпарадкавання і навучання пераважалі сёння на прамой тэлефоннай лініі старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніда Зайца з жыхарамі вобласці. Званкі паступілі з Бабруйскага, Магілёўскага, Бялыніцкага, Быхаўскага і іншых раёнаў, Магілёва і Бабруйска.
У Беларуска-Расійскім універсітэце сёння прайшла дыскусія «Дзяржаўная маладзёжная палітыка – погляд у будучыню». У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў улады, члены Маладзёжнага парламента пры Магілёўскім абласным Савеце дэпутатаў, лідары дзіцячых і маладзёжных арганізацый рэгіёна, актыў БРСМ, студэнцкая і працоўная моладзь.
Председатель Могилевского облисполкома Леонид Заяц сегодня провел выездной прием граждан в Климовичском райисполкоме. За разрешением своих вопросов и проблем к руководителю исполнительной власти Приднепровского края обратились два жителя Климовщины.
За студзень-май бягучага года індывідуальныя прадпрымальнікі заплацілі ў бюджэт Магілёўскай вобласці Вr28,2 млн. рублёў. Удзельная вага уліванняў у бюджэце рэгіёна склала 4,8%, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
Асноўную долю складаюць паступленні па:
– падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання – Вr 15,2 млн.;
– адзіным падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб – Br4,2 млн.;
– падаходным падатку з даходаў ад прадпрымальніцкай дзейнасці – Br 4 млн.;
Урачыстае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра 2021 года адбылося сёння ў Магілёве. Мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў абласной выканаўчай улады, гарадскіх і раённых штабоў студэнцкіх атрадаў, штабоў працоўных спраў устаноў адукацыі, камандзіраў і камісараў студэнцкіх атрадаў, першых сакратароў тэрытарыяльных камітэтаў ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» прайшло на плошчы Славы. Удзельнікі ўсклалі кветкі да Вечнага агню, прынялі віншавальныя і на дарогу словы ад ганаровых гасцей.
Дзіцячы палатачны археалагічны лагер «Радзімічы» пачаў працу ў аграгарадку Ліпень Асіповіцкага раёна. Пра гэта расказаў загадчык аддзела экалогіі і краязнаўства Асіповіцкага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Ігар Петух.
Прыкладна ў першыя хвіліны пачатку адзінаццатай гадзіны ў Магілёве і найбліжэйшых раёнах знікла электрычнасць. Так, жыхарам адключаных ад падачы святла і вады тэрыторый, хто яшчэ не спаў, гэта даставіла некаторы дыскамфорт. Але самае галоўнае пытанне датычылася не асабістых інтарэсаў: як у такіх умовах будуць працаваць медустановы? Бо некаторым пацыентам патрэбна экстраная дапамога, другія знаходзяцца на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх, функцыянаванне якіх залежыць ад крыніц сілкавання.
ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш»і ТАА «Гандлёвы дом «Бабруйскаграмаш» падпісалі дыстрыбутарскае пагадненне аб сумесным прасоўванні прадукцыі холдынгу на 2021–2022 гады. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
У Магілёўскім інстытуце МУС 26 чэрвеня адбудзецца ўрачыстая цырымонія выпуску курсантаў. Чакаецца, што ў цырымоніі будзе ўдзельнічаць міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант міліцыі Іван Кубракоў.
– Сёлета дыплом аб вышэйшай адукацыі атрымае больш за сто курсантаў факультэта міліцыі. Па выпуску ім прысвойваецца першае афіцэрскае званне –лейтэнант міліцыі. Па заканчэнні ведамаснайВНУ маладыя афіцэры накіруюцца ў тэрытарыяльныя падраздзяленні для далейшага праходжання службы, – адзначыла афіцыйны прадстаўнік ВНУ Марына Грамыка.
У Магілёве на адкрытай пляцоўцы каля ГЦ «Атрыум» 27 чэрвеня а 14.00 стартуе рэгіянальны этап нацыянальнага фестывалю-конкурсу «Агонь моладзевых талентаў». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
У спаборніцтвах прымуць удзел моладзевыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы ва ўзросце ад 14 гадоў да 31 года. З больш за 70 заявак на абласны этап адабрана 17 канкурсантаў.
У Бялынічах 26 чэрвеня адбудзецца рэгіянальны конкурс выканаўцаў патрыятычнай і маладзёжнай песні, прысвечаны памяці Героя Савецкага Саюза Леаніда Лорчанкі.
У творчым спаборніцтве праявяць сябе вакальныя ансамблі і эстрадныя групы, калектывы малых формаў, індывідуальныя выканаўцы і інш. Узрост удзельнікаў – ад 16 да 30 гадоў. Яны выканаюць песні беларускіх аўтараў, творы аб Вялікай Айчыннай вайне, аўтарскія творы на маладзёжную тэматыку, песні аб дружбе, салідарнасці і патрыятызме.
У Цэнтральным парку культуры і адпачынку Круглага 26 чэрвеня адбудзецца рэгіянальнае свята-конкурс «Свята лялькі».
Удзельнікі –майстры народных промыслаў, іх вучні, проста аматары рукадзелля ад малога да вялікага –прадставяць велізарную разнастайнасць лялек. Сярод іх традыцыйныя гульнявыя, сучасныя лялькі і лялькі-абярэгі, выкананыя ў самых розных і незвычайных тэхніках. Тут можна будзе ўбачыць па-майстэрску апранутых і ўпрыгожаных лялек, разнастайнасць сувеніраў і вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва не толькі мясцовых, але і гасцей.
Электразабеспячэнне ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях цалкам адноўлена, паведамляе БелТА са спасылкай на Telegram-канал ДВА «Белэнерга».
«Энергасістэма працуе ў штатным рэжыме», – заявілі ў ведамстве.
Забарона на наведванне лесапаркавых зон аб’яўлена на тэрыторыі Магілёва ў сувязі з увядзеннем чацвёртага класа пажарнай небяспекі з-за ўмоў надвор’я. Адпаведнае рашэнне гарвыканкама было прынята 23 чэрвеня і звязана са спякотай, якая ўсталявалася ў рэгіёне, паведамілі ў Магілёўскім лясгасе.
Унікальная фотавыстава адкрылася сёння ў вокнах Магілёўскай гарадской бібліятэкі імя Карла Маркса. Мэтры айчыннай фатаграфіі з Магілёўскага народнага фотаклуба «Радуга» прадставілі на ёй свае старыя працы, знятыя ў абласным цэнтры падчас святкавання Дня горада, Дня вызвалення БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дня Перамогі ў розныя гады – ад сямідзесятых да дзевяностых. Куратар выставы, магілёўскі фотамайстар, краязнаўца, гісторык і даследчыца Ірына Савосіна расказала:
У 188-й гвардзейскай інжынернай брыгадзе ў Магілёўскім раёне працягваецца падрыхтоўка каманд да Армейскіх гульняў. Зараз тут рыхтуюцца 3 каманды – больш за 60 чалавек.
У цяперашні час у Магілёўскай вобласці рэалізуецца 1 і 2 этап нацыянальнага плана мерапрыемстваў па вакцынацыі супраць інфекцыі COVID-19 у Рэспубліцы Беларусь на 2021–2022 гады. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
На канале ў Заслаўі (Мінская вобласць) адбыўся чэмпіянат Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ. У спаборніцтвах прынялі ўдзел наймацнейшыя спартсмены краіны.
Гарадская спартландыя «Бітва двароў» сярод маладых сем’яў Магілёва пройдзе 27 чэрвеня з 11.00 на спартыўнай пляцоўцы 7 корпуса МАУВА «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт» (вул. Ленінская, 89Б).
У спаборніцтве прымуць удзел па 2–3 каманды ад Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў – бацькі ва ўзросце 30–42 гадоў і іх дзеці 10–12 гадоў. Яны прадставяць адну (ці дзве суседнія) дваровыя тэрыторыі. Удзельнікам трэба будзе праявіць сябе ў візітнай картцы, спартыўных эстафетах і конкурсе капітанаў.
Чырвоны ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Магілёўскай вобласці. На тэрыторыі рэгіёна ўсталявалася спякота: ноччу тэмпературны фон да + 23 градусаў, днём +35 і больш.
Атмасферны ціск пераважна расце. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, толькі ў суботу магчымыя невялікія ападкі, месцамі навальніца. Але тэмпература паветра зменіцца нязначна. Днём прагназуецца +27, +32.
Переводчик