Архіў навін

Рэкардсмен Еўропы і свету па паралімпійскім плаванні, матывацыйны спікер і прадпрымальнік, бацька чацвярых дзяцей Аляксей Талай сёння сустрэўся са студэнтамі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. Мерапрыемства, якое прайшло ў актавай зале ВНУ, пачалося з матывацыйнага відэа, галоўным героем якога выступіў госць. Міні-фільм апавядае пра тое, што дапамагае Талаю ісці наперад і дамагацца поспеху, як не здавацца пад ціскам абставінаў і праблем.
На афіцыйным сайце Камітэта дзяржкантролю размешчаны планы выбарачных праверак у абласцях і Мінску на другое паўгоддзе 2021 года. Пра гэта паведаміў старшыня КДК Магілёўскай вобласці Алег Садоўскі. Усяго кантралюючымі і нагляднымі органамі на названы перыяд па краіне запланавана 3220 праверак. З іх 471 будзе праведзена ў Магілёўскай вобласці.
Міністэрства аховы здароўя актуалізавала пералік краін па інфекцыі COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. З пераліку краін чырвонай зоны з 16 чэрвеня выключаецца дзевяць дзяржаў. Гэта Паўночная Македонія, Сан-Марына, Манака, Арменія, Боснія і Герцагавіна, Славакія, Балгарыя, Малдова, Сербія. У Міністэрстве аховы здароўя нагадалі, што пры ўездзе з краін чырвонай зоны (уключаны ў пералік Міністэрства аховы здароўя як краіны, у якіх рэгіструецца найбольшая колькасць выпадкаў інфекцыі COVID-19) абавязковая самаізаляцыя на працягу 10 каляндарных дзён.
У Магілёўскай вобласці травы першага ўкосу скошаны на плошчы амаль 75%. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Лілія Гулінская. «У гэтым годзе мы пачалі ўборку траў крыху раней, узялі добры тэмп. На сённяшні дзень ужо скошана 74% траў першага ўкосу. Прыбрана з плошчы больш за 110 тыс. га – 77% ад скошанага. Гэта ў два разы вышэй у параўнанні з узроўнем мінулага года», – адзначыла Лілія Гулінская.
У Мінску адбыўся адкрыты рэспубліканскі турнір па лёгкай атлетыцы на прызы Міхаіла Жалабоўскага, шматразовага чэмпіёна і рэкардсмена СССР на дыстанцыях 1500 м і 5000 м. У спаборніцтвах прынялі ўдзел вядучыя спартсмены з усіх абласцей Беларусі, а таксама Ірана.
На сучасным рынку працы свае асаблівасці: неспецыяліст можа лічыцца высокакваліфікаваным без ведання інфармацыйна-камп’ютарных тэхналогій, якія сёння прымяняюцца ў любой галіны: медыцыне і адукацыі, на вытворчасці і ў сельскай гаспадарцы.
Кіраўніцтва ААТ «Магілёўліфтмаш» наведала горад Кішынёў. Як паведамілі ў беларускай дыпламатычнай місіі ў Малдове, у склад дэлегацыі ўвайшлі намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці Віктар Цішчанка, а таксама начальнік аддзела экспарту і супрацоўнік аддзела знешнеэканамічных сувязяў. «Падчас візіту адбылася сустрэча прадстаўнікоў прадпрыемства з прымарам горада Кішынёва Іонам Чэбанам, у якой прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Малдове Анатоль Калінін.
У Маладзечне прайшоў юбілейны ХХ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2021», які штогод збірае таленавітых выканаўцаў, паэтаў, музыкантаў і кампазітараў. Праект накіраваны на захаванне і развіццё роднай мовы, традыцый і нацыянальнай музыкі, спрыяе аб’яднанню творчых сіл, пераемнасці пакаленняў. Падчас адкрыцця фестывалю прайшло ўзнагароджанне пераможцаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Першую прэмію і званне лаўрэата атрымаў Дзяніс Чуракоў – саліст ансамбля «Весялуха» ўстановы культуры «Магілёўская абласная філармонія».
Каля 67 тыс. жыхароў Магілёўскай вобласці атрымалі першы кампанент вакцыны ад каранавіруса. Пра гэта паведаміла галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Магілёўскай вобласці Святлана Нячай.
Першы раённы фестываль сямейнага адпачынку і здаровага ладу жыцця «Чайны фэст» адбудзецца 19 чэрвеня ў аграгарадку Усход. Мерапрыемства прымеркавана да Года народнага адзінства, паведамілі ў Магілёўскім райвыканкаме.
Прамую тэлефонную лінію 19 чэрвеня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У рэгіёне вызначана 48 месцаў адпачынку ля водных аб’ектаў з арганізацыяй купання. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Як растлумачылі суразмоўцы, па стане на 9 чэрвеня пашпарты гатоўнасці пляжаў да купальнага сезона падпісаны на 42 зоны рэкрэацыі. Не гатовымі аказаліся пляжы ў Крычаўскім і Слаўгарадскім раёнах. У Краснапольскім – не завершаны работы па ўладкаванні малымі архітэктурнымі формамі і добраўпарадкаванні тэрыторыі пляжа і акваторый.
У сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ чыгуначнага моста на 276-м км перагону Лукскае–Жлобін-Паўночны 29 чэрвеня змяняецца графік руху пасажырскіх цягнікоў, якія курсіруюць на ўчастку Магілёў–Жлобін, –паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі. Так, цягнік міжнародных ліній №55/56 Гомель–Масква будзе рухацца ў зносінах Масква–Магілёў–Масква. З Масквы цягнік адправіцца 28 чэрвеня і прыбудзе ў Магілёў 29 чэрвеня. З Магілёва цягнік будзе адпраўляцца 29 чэрвеня і прыбываць у Маскву 30 чэрвеня.
Вёска Адраджэнне знаходзіцца ў Магілёўскім раёне амаль за 80 кіламетраў ад абласнога цэнтра. Паселішча размешчана на ўзгорку каля ракі Друць і адносіцца да Семукацкага сельсавета. У Адраджэнні – тры пастаянныя жыхары, плюс дачнікі, якія называюць гэтыя месцы зялёным раем. Вёска цікавая не толькі сваёй летняй прыгажосцю, а найноўшай гісторыя, Хутар, які практычна апусцеў напачатку 21 стагоддзя, зноў напоўніўся жыццём.
Дванаццаць спартсменаў Магілёўскай вобласці ўжо заваявалі ліцэнзіі на ўдзел у Алімпійскіх гульнях, якія адкрыюцца ў Японіі 23 ліпеня. Сярод іх бабруйская бягуня Ніна Савіна. ТРК «Магілёў»
На VIII Форуме рэгіёнаў Магілёўская вобласць плануе заключыць экспартныя камерцыйныя кантракты з расійскімі контрагентамі на агульную суму звыш $ 132 млн. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар.
Стан і тэндэнцыі на рынку працы сельскіх раёнаў вобласці абмеркавалі на «круглым стале» ў Мсціслаўскім раёне.
Бабруйскі раён чакае грандыёзная падзея, якая па сваіх маштабах саступае толькі мерапрыемствам, якія праводзяцца ў Брэсцкай крэпасці. У нядзелю, 27 чэрвеня, за 1,3 км на паўночны ўсход ад вёскі Шчаткава пройдзе ваенна-патрыятычны злёт «Бабруйскі кацёл», у якім прыме ўдзел каля 30 ваенна-гістарычных клубаў. Кульмінацыяй стане рэканструкцыя захопу і ўтрымання пераправы і плацдарма на заходнім беразе Бярэзіны. Яркае шоу зможа свабодна наведаць любы жадаючы.
Мы заклікаем усю сусветную супольнасць да канструктыўнага і сяброўскага дыялогу. Пра гэта сказаў старшыня Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў Максім Гурын, каментуючы зварот дэпутатаў усіх узроўняў і сенатараў да міжнароднай супольнасці ў сувязі з сітуацыяй вакол Беларусі.
Член Канстытуцыйнай камісіі, майстар спорту па плаванні, член нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па інваспорце, бізнесмен, грамадскі дзеяч, бацька чацвярых дзяцей Аляксей Талай 15 чэрвеня правядзе матывацыйную сустрэчу ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова.
Некаторыя СМІ ўжо спрабуюць падаць наш зварот як просьбу, што ў корані няправільна. Дэпутаты, як законныя прадстаўнікі беларускага народа, не просяць, а цвёрда дэкларуюць сваю пазіцыю – толькі беларускі народ будзе вызначаць свой лёс, шляхі развіцця сваёй краіны.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Вольга Петрашова: Вакол нас склалася няпростая сітуацыя, мы бачым, як многа жадаючых умяшацца ва ўнутраныя справы нашай дзяржавы. Сёння эканамічны і палітычны ціск на Беларусь не спыняецца, узмацняецца з кожным днём. Уведзеныя беспрэцэдэнтныя і без акцыі. Як можна адмяніць шэраг міжнародных спартыўных спаборніцтваў, творчых конкурсаў, увесці забароны на авіязносіны.
Юбілейны – дзясяты – кулінарны фестываль «Гаспадарчы сыр» пройдзе ў Слаўгарадскім раёне 13 чэрвеня. Каля Блакітнай крыніцы раскінуцца шматлікія гандлёвыя рады. Шырокі асартымент прадукцыі прапануюць выставы-продажы мёду і прадукцыі пчалярства, харчовых і прамысловых тавараў, сувенірнай прадукцыі, вырабленай народнымі майстрамі і ўмельцамі з рэгіёнаў Магілёўскай вобласці і іншых абласцей Беларусі.
РГА «Патрыёты Беларусі» працягвае серыю аўтапрабегаў пад дэвізам «За адзіную Беларусь!». Чарговы адбудзецца 12 чэрвеня і аб’яднае два абласныя цэнтры – Магілёў і Гомель. Стартуе аўтакалона з паркоўкі каля ГЦ «Е-Сити» ў 9.30. Далучайцеся! Будзе цікава!
Сёння, у вялікае свята Ушэсця Гасподняга, Баркалабаўскі жаночы манастыр у Быхаўскім раёне адзначае 380-годдзе. Боскую літургію ў манастыры ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі. Дапамагаў яму епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.
Сёння ў рэгіёне праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя заканчэнню школы. У Магілёўскай вобласці каля 9,9 тыс. выпускнікоў 9-х класаў, і больш за 5,6 тыс. маладых людзей скончылі 11-я класы. Атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі асобага ўзору з узнагароджаннем залатым медалём уручаць 363 выпускнікам, срэбным – 31.
Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта 11 чэрвеня з 11.00 будзе праводзіцца мэтавы міні-кірмаш для асоб перадпенсійнага ўзросту і пенсіянераў, падчас якога грамадзяне будуць азнаёмленыя з наяўнымі на рынку працы вакансіямі, а таксама адбудуцца практычныя заняткі для дадзенай катэгорыі грамадзян «Узрост – не перашкода», дзе будзе прадастаўлена ўсебаковая інфармацыя аб прафесіях, якія карыстаюцца попытам на рынку працы.
Рэгіянальнае свята «Народная прыпеўка» пройдзе 12 чэрвеня ў в. Кліны Слаўгарадскага раёна (помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Блакітная крыніца»). У гэтым годзе ў ім прымуць удзел прадстаўнікі Магілёўскай і Віцебскай абласцей. У фармаце мерапрыемства адбудуцца конкурсныя выступленні індывідуальных выканаўцаў, вакальных груп і ансамбляў, калектываў мастацкай самадзейнасці. Па іх выніках вызначаць найлепшых гарманістаў, выканаўцаў прыпевак, твораў гумарыстычнага жанру, вакальныя і інструментальныя ансамблі.
Магілёўскі абласны мастацкі музей у межах праекта «Уікэнд у музеі» прапануе:
У Крычаўскім аграгарадку Маляцічы мясцовыя жыхары вырашылі зрабіць дзіцячую пляцоўку. Месца выбіралі на вясковым сходзе. Мясцовыя жыхары ўпэўненыя, што навакольная прыгажосць робіць прыгажэйшымі думкі і ўчынкі людзей. Калі ўсё пойдзе па плане, ужо гэтым летам у аграгарадку з’явіцца ўтульнае месца для сямейнага адпачынку.