Архіў навін

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 ліпеня падпісаў указ № 258 «Аб афіцыйных геральдычных сімвалах», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. У дакуменце вызначаны пералікі органаў і арганізацый, якія маюць права на ўстанаўленне сцягоў, і асоб, упаўнаважаных на нашэнне форменнай вопраткі.
У I паўгоддзі 2021 года на валютным рынку рэгіёна захавалася тэндэнцыя перавышэння аб’ёмаў прададзенай насельніцтвам замежнай валюты над яе купляй. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні Нацыянальнага банка па Магілёўскай вобласці.
Сёлета «Купалле» традыцыйна збярэ гасцей на беразе Дняпра. З улікам эпідсітуацыі фестываль будзе доўжыцца адзін дзень – 10 ліпеня. Сімвалам рэспубліканскага свята абраны ручнік – тое, што суправаджае славянскага чалавека ад нараджэння да смерці, што сустракаецца ва ўсіх нашых культурных мерапрыемствах, святах. Такі сімвал дазволіць у поўнай меры раскрыць самабытную культуру беларускага народа, паказаць адзінства славянскай культуры і індывідуальныя асаблівасці кожнага з рэгіёнаў краіны.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 6 ліпеня падпісаў дэкрэт №3 «Аб змяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях размяшчэння (распаўсюджвання) рэкламы». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Цяпер утрыманне вонкавай рэкламы, у тым ліку размешчанай на білбордах і транспарце, неабходна будзе ўзгадняць з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Парадак ўзгаднення будзе вызначаць Савет Міністраў. Гэтыя меры дазволяць папярэдзіць выпадкі размяшчэння недакладнай або неэтычнай рэкламы.
Як беларускія плыўцы рыхтуюцца да будучай Алімпіяды, чаго чакаюць ад гульняў і каго лічаць галоўным сапернікам? Пра гэта і не толькі пагаварылі з Мікітам Цмыгам –майстрам спорту міжнароднага класа Рэспублікі Беларусь, сярэбраным прызёрам Еўрапейскіх гульняў 2015 года ў Баку, чэмпіёнам Беларусі па плаванні на дыстанцыях 50, 100 і 200 м на спіне.
Аўсянкаўскі сельскі савет Горацкага раёна – пераможца спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання Магілёўскай вобласці за 2020 год. Сакрэт поспеху – увага да надзённых праблем вяскоўцаў. ТРК «Магілёў»
За першую змену ў дзіцячых лагерах Магілёўскай вобласці прайшлі аздараўленне 25286 чалавек, што склала 57,5 працэнта ад агульнай колькасці дзяцей, якіх плануецца аздаравіць у перыяд канікул.
Прамую тэлефонную лінію 10 ліпеня правядзе першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Васільевіч Уласевіч. Па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруюцца напрамкі: аграпрамысловы комплекс, вытворчасць і перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовыя рэсурсы, лясная гаспадарка, зямельныя адносіны, геадэзія, ахова навакольнага асяроддзя, гідраметэаралогія. Адначасова ў суботу з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі пройдуць ва ўсіх гаррайвыканкамах Магілёўскай вобласці. Пытанні можна будзе задаць па тэлефонах:
Дзень Незалежнасці –сімвал адзінства нашага грамадства, пераемнасці пакаленняў і павагі традыцый. Пра гэта заявіў старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Леанід Заяц падчас урачыстага мерапрыемства «Абаронцам – слава!», прысвечанага Дню Незалежнасці і 80-годдзю абароны Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мерапрыемства прайшло сёння на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле».
Ушанаванне лаўрэатаў спецыяльнай прэміі Магілёўскага гарвыканкама «Дасягненне» адбылося сёння каля гарадской Ратушы. Такой высокай узнагароды было ўдастоена 18 прадстаўнікоў розных прафесій, прызнаныхнайлепшымі ў сваёй справе.
Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва на міжрэгіянальным узроўні становіцца аб’ектыўнай рэальнасцю і неад’емнай часткай сістэмы міжнародных адносін. На гэта звярнуў увагу старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, выступаючы сёння на пленарным пасяджэнні VIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. А пачынаецца такое партнёрства са студэнцкай парты, адзначыў ён. Толькі ВНУ Магілёўскай вобласці заключана 166 дагавораў з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Расійскай Федэрацыі па рэалізацыі сумесных адукацыйных праграм у сферы навукова-даследчай дзейнасці.
Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр эпідэміялогіі пацвердзіў цыркуляцыю каранавіруса індыйскага штама «Дэльта» на тэрыторыі Беларусі. Эпідэміёлагі просяць насельніцтва працягваць прафілактыку: нашэнне масак у грамадскіх месцах, дыстанцыяванне, выкарыстанне антысептыкаў, прышчэпкі. ТРК «Магілёў»
Сёння на пленарным пасяджэнні VIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што традыцыйныя сустрэчы, якія праходзяць пад патранатам верхніх палат парламентаў, сталі найважнейшым эканамічным і камунікацыйным праектам Саюзнай дзяржавы:
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц сёння падчас выступлення на пленарным пасяджэнні VIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі прапанаваў разгледзець магчымасць прысваення Магілёву ганаровага звання «Горад вайсковай славы Саюзнай дзяржавы».
У Беларусі з 1 ліпеня змяніліся мяжы Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей. Гэта прадугледжана ўказам ад 5 красавіка № 136, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.
Новая імянная зорка ганаровага грамадзяніна, прысвечаная Аляксандру Кічкайлу, з’явіцца на плошчы Зорак у Магілёве. Пра гэта паведаміў старшыня Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў Максім Гурын.
Лета–гэта гарачая пара для вяскоўцаў і дачнікаў. І для таго каб яна не стала «спапяляльнай», ратавальнікі двойчы на год – з ліпеня па жнівень і з верасня па кастрычнік–праводзяць акцыю«З клопатам пра бяспеку малой радзімы». 1 ліпеня ёй дадзены чарговы старт у Магілёўскай вобласці, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Мерапрыемствы праекта пройдуць у сельскіх населеных пунктах, гарадах, садовых таварыствах, сельскагаспадарчых прадпрыемствах і працоўных калектывах. Асноўная аўдыторыя–пенсіянеры і пажылыя людзі.
У Брэсце адбыліся Алімпійскія дні моладзі Беларусі па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2004–2005 гадоў нараджэння. У турніры ўдзельнічалі спартсмены з усіх абласцей рэспублікі і Мінска.
Рэканструкцыю паветранага бою пакажуць гледачам у Дзень Незалежнасці на Буйніцкім полі. Пра гэта паведаміў начальнік Магілёўскага аэраклуба ДТСААФ імя А. М. Кулагіна Іван Касім. «Нашы пілоты прадэманструюць элементы паветранага бою часоў Вялікай Айчыннай вайны. У неба паднімуцца два самалёты, яны будуць адлюстроўваць савецкі і нямецкі знішчальнікі, – расказаў Іван Касім. – Тэхніка, якая будзе ўдзельнічаць у такім тэатралізаваным прадстаўленні, па хуткасці і манеўранасці дазволіць практычна дакладна перадаць паветраную бітву ў небе падчас вайны».
Адкрытая гарадская спартакіяда інвалідаў-калясачнікаў «Залаты леў» збярэ ў Магілёве 1–4 ліпеня больш за 60 удзельнікаў. На спаборніцтвы прыедуць спартсмены-аматары з Беларусі, Расіі і Украіны, расказаў старшыня Магілёўскай арганізацыі рэабілітацыі і спорту інвалідаў-калясачнікаў Алег Юркоў.
«Золата» і два «серабра» заваявалі спартсмены Магілёўскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па вяслярных відах спорту на мінулым у польскім горадзе Познань першынстве Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ сярод юніёраў, юніёрак і моладзі да 23-х гадоў. Залаты медаль паклаў у скарбонку беларускай вяслярнай дружыны Аляксандр Зубок, які хутчэй за ўсіх пераадолеў у каноэ-адзіночцы 200-метровую дыстанцыю, а Віталь Асецкі заваяваў два сярэбраныя медалі ў каноэ-двойцы на дыстанцыях 1000 і 500 метраў.
Творчая сустрэча з рэжысёрам Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», сцэнарыстам, паэткай Аленай Туравай адбудзецца 2 ліпеня ў кінатэатры «Радзіма». Пра гэта паведаміла спецыяліст аддзела рэкламы, сувязі са СМІ і метадычнай работы «Кінавідэапракат» Аксана Губарэвіч. Як патлумачыла суразмоўніца, мерапрыемства прымеркавана да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, а таксама Года народнага адзінства. Падчас сустрэчы пройдзе паказ новага фільма рэжысёра «Зоркі сёмага неба» (Беларусь, 2020, анімацыя, казка-мюзікл, 72 мін, 6+).
Дзіцячае свята «Усміхніся, Планета!!! У Магілёве – лета!» арганізуюць 3 ліпеня з 12.00 да 16.00 у парку Падміколле. Яно стане часткай мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дню горада.
У сувязі з дзяржаўным святам Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня «прамая тэлефонная лінія» ў аблвыканкаме, гарвыканкамах і адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска, а таксама ва ўсіх райвыканкамах Магілёўскай вобласці праводзіцца не будзе. Наступная «прамая лінія» адбудзецца ў аблвыканкаме 10 ліпеня з 9.00 да 12.00. Яе правядзе першы намеснік старшыні Анатоль Васільевіч Уласевіч. Па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Больш за 500 удзельнікаў будзе задзейнічана ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 80-годдзю абароны горада Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны і Дню Незалежнасці Беларусі, якое адбудзецца на пляцоўцы мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле» 3 ліпеня. Пра гэта расказала начальнік упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама Марына Клепчукова.
Дзяржаўнае рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары (СЗТ) працягнута па 23 верасня 2021 года ўключна. Падаўжэнне ўзгоднена рашэннем Калегіі ЕЭК ад 29 чэрвеня 2021 года, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Акцыя «Падары немаўляці вышыванку» пройдзе ў Магілёўскай вобласці напярэдадні Дня Незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце ГА «БРСМ». Абласная акцыя пройдзе 1 ліпеня на базе радзільнага дома Магілёўскай гарадской бальніцы ХМП. Напярэдадні Дня Незалежнасці актывісты руху «Добрае сэрца», актыў БРСМ сумесна з членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, першым сакратаром ЦК ГА «БРСМ» Дзмітрыем Варанюком і першым сакратаром Магілёўскага абласнога камітэта Уладзімірам Паўлоўскім наведаюць радзільны дом і ўручаць падарункі нованароджаным.
Курсанты першага курса авіяцыйнага факультэта Ваеннай акадэміі Беларусі праходзяць лётную практыку на базе Бабруйскага аэраклуба ДТСААФ. За летні перыяд тут навучаць 18 чалавек, расказаў начальнік аэраклуба Аляксандр Кудрыцкі.
Каманда Магілёўскай вобласці заняла другое месца на XIX спартакіядзе навучэнцаў па тэхнічных відах спорту «ТэхнаСпорт» (авіямадэльны спорт). Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама. Спаборніцтвы праходзілі 22–24 чэрвеня ў Салігорску. Каманду Прыдняпроўскага краю прадстаўляла 6 выхаванцаў абласнога цэнтра творчасці (трэнер-прадстаўнік Валерый Барысаў).
У Бабруйску 15–17 ліпеня пройдзе спартыўна-культурны фестываль «Вытокі. Крок да Алімпу». Мерапрыемства праходзіць у розных гарадах Беларусі на працягу вясны-лета 2021 года і аб’ядноўвае людзей розных інтарэсаў і ўзростаў. На свяце будуць прадстаўлены спартыўныя, культурна-гістарычныя, мастацкія пляцоўкі, зоны фуд-корта і сямейнага адпачынку, кірмаш майстроў-рамеснікаў, шматлікія майстар-класы і семінары.