Архіў навін
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 267 аб узнагароджанні ордэнам Маці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку работніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, будаўнічай і жыллёва-камунальнай сфер, аб’ектаў гандлю і сувязі, банкаў і падатковай інспекцыі, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры і сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, хатнія гаспадыні.
Ратавальнікі Магілёўскай вобласці выйшлі ў дапамогу аграрыям рэгіёна ва ўборцы новага ўраджаю. Як расказалі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС, ратавальнікі адказваюць не толькі за пажарную бяспеку на палях і ў збожжасховішчах, але і прымаюць удзел у непасрэднай уборцы і захаванні новага ўраджаю.
«Нашы супрацоўнікі складаюць або дапаўняюць экіпажы збожжаўборачнай тэхнікі, працуюць кіроўцамі, аператарамі зернеачысткі, слесарамі па рамонце аўтамабіляў. У гэтым годзе амаль 30 ратавальнікаў рэгіёна падключылася да жніва», – адзначылі ў абласным упраўленні.
У Брэсце завяршыўся чэмпіянат Беларусі па стральбе з класічнага лука. У турніры прыняло ўдзел 70 спартсменаў з усіх абласцей краіны і Мінска.
На верхняй назіральнай пляцоўцы лесвіцы ў Магілёўскі гарадскі парк Падміколле вядзецца апошняя падрыхтоўка да ўсталявання помніка Георгію Каніскаму. Урачыстае адкрыццё адбудзецца 6 жніўня (субота) а 12 гадзін – у дзень памяці свяціцеля Георгія Каніскага. Плануецца, што на мерапрыемстве будуць прысутнічаць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін і архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, прадстаўнікі абласной і гарадской вертыкалі ўлады, дэпутацкага корпуса.
На раніцу панядзелка ў Магілёўскай вобласці ўбралі дзесяць працэнтаў збожжавых – тэмпы жніва стрымліваюць дажджы. Але для механізатараў гэта не падстава расслабляцца: ва ўмовах кароткага часу трэба якасна не толькі сабраць гэты ўраджай, але і падрыхтаваць аснову для наступнага.
Выдаткі на ахову працы ў арганізацыях аховы здароўя Магілёўскай вобласці ўзраслі амаль на 20%. Пра гэта карэспандэнту паведамілі ў абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў аховы здароўя.
Найноўшае абсталяванне, сучасныя тэхналогіі, высокі ўзровень спецыялістаў – задача для міжраённых медыцынскіх цэнтраў Магілёўшчыны. Прыклад – кардыяцэнтр абласной клінічнай бальніцы.
Сёння перад аховай здароўя стаіць задача – аптымізавацца, гэта значыць стварыць рэгіянальныя і міжраённыя цэнтры для аказання вузкай спецыялізаванай меддапамогі. Кардыяцэнтр у Магілёўскай абласной бальніцы – добры прыклад таго, як працуе гэты план. У яго аснове – найноўшае абсталяванне, сучасныя тэхналогіі, высокі ўзровень спецыялістаў і якасці аказання дапамогі.
Больш за 100 хлопцаў і дзяўчат сабраў у Магілёве абласны фестываль творчасці студэнцкіх атрадаў «Маладосць у байцоўцы». На некалькі гадзін Пячэрскі лесапарк ператварыўся ў свята музыкі, творчасці і спорту.
У Кіраўску завешыўся суперфінал чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па пляжным футболе сярод мужчынскіх каманд.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 6 жніўня кіраўнік спраў аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Курыруюцца пытанні: справаводства і кантроль за выкананнем дакументаў, рэалізацыя заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб і па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.
Рыцарскія турніры і свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст. Мсціслаў – 2022» пройдуць 6 жніўня. Пра гэта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мсціслаўскага райвыканкама.
Традыцыйны фестываль сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст. Мсціслаў» сёлета прапануе гасцям свята насычаную творчую праграму. Тэматычныя інтэрактывы, разнастайныя актыўнасці, выставы-кірмашы вырабаў ручной працы, экскурсіі, тэматычныя квэсты і сапраўдныя рыцарскія бітвы – на працягу дня ўвесь горад ператворыцца ў вялікую фестывальную пляцоўку.
Учора адбылося закрыццё спартакіяды дэпутацкага корпуса Магілёўскай вобласці, якая праходзіла ў Кіраўскім раёне 30–31 ліпеня, і ўрачыстае ўшанаванне пераможцаў спаборніцтваў.
Переводчик