Архіў навін

Выпускніца сацыяльна-гуманітарнага каледжа Магілёва Аксана Варапаева цікавілася прафесіяй выхавальніка з дзяцінства, таму не хацела расставацца са сваёй любімай школай. Пасля заканчэння каледжа вярнулася на радзіму, дзе цяпер у Велікаліпаўскім КПК працуе ў якасці выхавальніка.
Усяго два тыдні таму гэты экіпаж камбайнераў ушаноўвалі як першых тысячнікаў на ўборцы збожжавых культур на Бабруйшчыне, яшчэ праз тыдзень – як лідараў-двухтысячнікаў. Учора, 23 жніўня, механізатары СВК «Гігант» Алег Вяроўкін і яго памочнік Максім Быкаў зноў прымалі віншаванні на жніве-2022.
У Горацкай сортавыпрабавальнай станцыі заклалі сучасны яблыневы сад. А таксама стварылі калекцыю рознакаляровых гатункаў морквы і капусты. Фіялетавая капуста, пурпурная і белая морква, рымская капуста, падобная на каралаў – усё гэта ў сюжэце «Беларусь 4 “Магілёў”». ТРК «Магілёў»
Каля 100 хлопчыкаў і дзяўчынак стануць удзельнікамі спаборніцтваў па футболе «Кубак двара» памяці ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, заслужанага трэнера БССР М. І. Падшываленка ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім фізкультурна-спартыўным клубе. Такія спаборніцтвы ў Магілёве пройдуць ужо 17-ым разам. Іх галоўная асаблівасць у тым, што ўдзельнічаюць дваровыя каманды. «Узрост удзельнікаў – ад 10 да 15 гадоў, – расказалі ў ФСК. – Гэтыя спаборніцтвы за столькі гадоў палюбіліся гараджанам».
На сённяшні дзень у Магілёўскай вобласці азімы рапс пасеяны на 65% ад запланаваных плошчаў. Пра гэта паведамілі ў аддзеле раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама. «Пад ураджай наступнага года ў Магілёўскай вобласці плануецца пасеяць азімы рапс на плошчы 64 тыс. га. На сённяшні дзень культура ўжо пасеяна амаль на 42 тыс. га, што складае 65% ад запланаванага», – адзначылі ў аддзеле раслінаводства.
У Магілёўскай вобласці запрацавала першая гандлёва-выставачная пляцоўка па рэалізацыі прадукцыі лясгасаў. Яна адкрылася ў пачатку жніўня ў абласным цэнтры, расказаў галоўны інжынер ДЛГУ «Магілёўскі лясгас» Аляксей Малчанаў. Па словах Аляксея Малчанава, пытаннем адкрыцця спецыялізаваных гандлёвых пляцовак з прадукцыяй ад беларускіх лясгасаў і развіццём гандлю ў рэгіёнах Мінлясгас пачаў займацца яшчэ ў маі. На ўзроўні ўрада стаяла задача стымуляваць продаж драўніны на ўнутраным рынку, у тым ліку за кошт актыўнай працы з буйнымі гандлёвымі сеткамі і насельніцтвам.
У Шклове 27 жніўня пройдзе вялікае свята збору летняга ўраджаю –Дзень агурка. Пра гэта расказала дырэктар Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Шклоўскага раёна Аксана Кудзянкова.
У гэтым годзе ва Упраўленне камунальных прадпрыемстваў Магілёва паступіла 330 зваротаў па пытаннях рамонту дахаў у шматкватэрных жылых дамах. Пра гэта падчас пашыранай нарады заявіў старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў.
Стукайце – і вам адчыняць. Праўдзівасць гэтага выказвання пацвярджае прыклад сельгаспрадпрыемства «Маляцічы-Агра» з Крычаўскага раёна. Пры падтрымцы аблвыканкама два невыкарыстоўваемыя памяшканні набываюць новы выгляд і ў хуткім часе дазволяць значна павялічыць аб’ёмы вырошчвання ялавічыны.
Сярэдняя школа № 4 Клімавічаў змяніла сваю прапіску: цяпер яна размяшчаецца ў будынку былога ліцэя і знаходзіцца практычна ў самым цэнтры горада. Пра гэта расказала начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Ірына Асмалоўская. «Раней сярэдняя школа № 4 размяшчалася ў будынку 1957 года пабудовы. Вядома, за столькі гадоў ён маральна і фізічна састарэў. Спартзала размяшчалася ў падвале, майстэрні і сталовая – у асобных будынках на тэрыторыі школы. Усё гэта стварала пэўныя нязручнасці ў фарміраванні навучальнага працэсу», – адзначыла Ірына Асмалоўская.
Аўтапрабег з легендарнымі аўтамабілямі «Перамога» прыбыў сёння ў Слаўгарадскі раён з Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі Расійскай Федэрацыі. Пра гэта расказаў кіраўнік Міжнароднай медыяэкспедыцыі «Перамога ў нашых сэрцах» Ігар Ілык.
Больш за паўтысячы маладых медыцынскіх спецыялістаў прыступіла да сваіх абавязкаў на першых рабочых месцах у Магілёўскай вобласці. Найбольшы запыт на спецыялістаў сёлета склаўся ў Магілёве і Бабруйску. Кадравы голад пры размеркаванні паспрабавалі здаволіць па максімуме. У Магілёве ўрачэбны персанал папоўніла паўсотні маладых спецыялістаў і амаль 90 чалавек сярэдняга медыцынскага звяна.
Магілёўскі і Шклоўскі раёны першымі ў рэгіёне пераадолелі па намалотах мяжу ў 100 тыс. т. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Лілія Гулінская.
У ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна пачалася ўборка ўраджаю кавуноў. Пра гэта паведаміў аграном-гароднінавод сельскагаспадарчага прадпрыемства Іван Фядотаў.
Асабісты прыём грамадзян правядзе 25 жніўня дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Святлана Аляксандраўна Шутава. Сустрэча з грамадзянамі будзе праходзіць на базе грамадскай прыёмнай Магілёўскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» з 16.00 да 18.00. Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэл.: 80222) 63- 51 -06. Адрас грамадскай прыёмнай: г. Магілёў, вул. Першамайская, 89, каб. 45. Ред.
Набліжаецца да завяршэння на палях Магілёўскай вобласці церабленне лёну-даўгунцу. Як паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, з шасці раёнаў, якія апрацоўваюць у гэтым годзе ў вобласці гэту сельскагаспадарчую культуру, завяршыць працэс яе цераблення засталося толькі Шклоўскаму. Агульная плошча выцерабленага лёну-даўгунцу склала да 21 жніўня 6976 гектараў – 98% да плана.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 27 жніўня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Значныя арыенціры вытворчай дзейнасці ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі паўднёва-ўсходніх раёнаў Магілёўскай вобласці былі ўстаноўлены на абласным семінары-нарадзе, які быў праведзены старшынёй аблвыканкама Анатолем Ісачанкам 21 жніўня ў Чавусах. У працы семінара прынялі ўдзел старшыні райвыканкамаў гэтага рэгіёна Прыдняпроўскага краю і начальнікі райсельгаспрадаў.
Першае месца працы, новы калектыў - напэўна, кожны памятае, як адчуваў сябе тады, як нерваваўся і перажываў. Цяпер такі ж шлях праходзяць маладыя спецыялісты ў розных сферах. На свае першыя працоўныя месцы прыходзяць настаўнікі, выхавальнікі, эканамісты і бухгалтары. І, вядома ж, надзеўшы белыя халаты, на працу выходзяць медыкі.
У новым навучальным годзе ў школы Магілёва прыйдзе больш за 41 тыс. навучэнцаў. Пра гэта падчас пасяджэння Магілёўскага гарвыканкама паведаміла начальнік упраўлення па адукацыі гарвыканкама Ірына Рыбакова. «У гэтым навучальным годзе за парты школ горада сядзе больш за 41 тыс. навучэнцаў. З іх больш за 4,5 тыс. – першакласнікі», – адзначыла начальнік упраўлення па адукацыі.
Нацыянальны банк з 20 жніўня дазволіў разлікі наяўнымі паміж юрыдычнымі асобамі і ІП пры аплаце некаторых паслуг. Гэта прадугледжана пастановай праўлення Нацбанка ад 17 жніўня 2022 года № 306, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дакументам устаноўлена права прыёму наяўных беларускіх рублёў па плацяжах за паслугі па маніторынгу транспартных сродкаў, на адсекі якіх накладзены навігацыйныя прылады (пломбы), а таксама па выкананні грузавых аперацый і перацэпкі ў спецыяльна ўстаноўленых месцах.
Цырымонія перапахавання астанкаў загінулых на чавускай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны чырвонаармейцаў, знойдзеных падчас беларуска-расійскай пошукавай экспедыцыі, прайшла 18 жніўня на брацкім пахаванні ў вёсцы Самулкі. Удзельнікі мемарыяльнага мерапрыемства прайшлі да месца правядзення пахавання ў калоне аўтамабіляў з беларускай дзяржаўнай сімволікай. Аўтапрабег называўся «За мірную Беларусь».
На Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама» ў Мінску завяршыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы. У ім прынялі ўдзел наймацнейшыя беларускія спартсмены, а таксама лёгкаатлеты з Расіі і іншых краін. Было разыграна 46 камплектаў узнагарод – па 23 у мужчын і жанчын.
Беларуская дэлегацыя на чале з першым намеснікам міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Дзмітрыем Кійко з мэтай актывізацыі гандлёва-эканамічных адносін наведала Рэспубліку Хакасія (Расійская Федэрацыя).
У Беларусі вызначаны пералік захворванняў, якія з’яўляюцца медыцынскай падставай для вызвалення навучэнцаў ад асобных вучэбных прадметаў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. Пералік вызначаны пастановай Міністэрства аховы здароўя № 76 ад 26 ліпеня 2022 года. «Даны дакумент упершыню нарматыўна вызначае пералік захворванняў, якія з’яўляюцца медыцынскай падставай для вызвалення навучэнцаў ад вывучэння асобных вучэбных прадметаў», – гаворыцца ў паведамленні.
Адкрыты чэмпіянат па варкаўце пройдзе ў Магілёве 20 жніўня. Яго ўдзельнікамі стануць маладыя спартсмены, як прафесіяналы, так і аматары. Пра гэта карэспандэнту расказаў адзін з арганізатараў спаборніцтваў Антон Пракапенка.
Супрацоўнікі МНС і АСВОД працягваюць рэйды па вадаёмах Магілёва для папярэджання няшчасных выпадкаў. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС. Як расказалі спецыялісты, з-за гарачага надвор’я на вадаёмах шматлюдна. Для папярэджання няшчасных выпадкаў на вадзе і навучання насельніцтва правілам бяспекі жыццядзейнасці работнікі Магілёўскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі АСВОД і праваахоўнымі органамі правялі прафілактычныя мерапрыемствы ў месцах адпачынку людзей ля вады.
Традыцыйныя «Жнівеньскія чытанні» пройдуць у бібліятэках Магілёва ў апошні тыдзень лета. Пра гэта паведамілі ў аддзеле маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса.
На Магілёўшчыне хутка з’явіцца чатырохтысячнік на адвозцы збожжа, паведамілі ў Магілёўскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў. Малады вадзіцель з гаспадаркі «Рассвет» імя К. Арлоўскага Кіраўскага раёна – зноў у лідарах.
Філіял кафедры зваркі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта плануюць адкрыць да канца 2022 года на базе магілёўскага прадпрыемства «Протас». Асноўны рынак прадпрыемства – Расійская Федэрацыя. Таму яно гатова інвеставаць у маладых спецыялістаў.