Архіў навін

Галоўны канцэрт «Будзе вельмі цікава!» завяршае праграму святкавання «Купаля» ў Александрыі Шклоўскага раёна. Музычна-забаўляльная праграма, разлічаная на дзве з паловай гадзіны, сабрала 3 тыс. гледачоў, а білеты на мерапрыемства былі раскуплены за некалькі тыдняў да яго пачатку.
Выступленне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А.Р. на рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).
Губернатар Курскай вобласці Расіі Раман Старавойт, гаворачы аб уласных эмоцыях ад Рэспубліканскага свята-фестывалю «Купалле», які праходзіць у Шклоўскім раёне, адзначыў, што Александрыя сабрала менавіта сяброў.
Сітуацыя, якая склалася, паказала, што бліжэй за сяброў, чым беларусы, у нас няма. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз падчас рэспубліканскага свята «Купалле», якое праходзіць 8 ліпеня ў Александрыі. «Нашы вобласці блізкія, якія мяжуюць адзін з адным. У нас добрыя і наладжаныя сувязі не толькі з Магілёўскай, але і з Гомельскай, Мінскай і Віцебскай абласцямі. Гэтыя адносіны закладваліся не адным пакаленьнем нашых продкаў. Вельмі важна, што мы змаглі іх не толькі захаваць, але і прымножыць», - падкрэсліў ён.
Свята «Купалле» ў Александрыі - свята народных традыцый і славянскага сяброўства. Такое меркаванне выказаў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця рэспубліканскага свята «Купалле» («Аляксандрыя збірае сяброў») «Беларусь - абярэг міру».
Больш за 500 майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці з Беларусі і Расіі сабрала выстава-кірмаш «Абярэг міру і саюзнага адзінства». Мерапрыемства стала самым масавым на свяце «Купалле» ў Александрыі і ўпершыню праходзіць пад патранажам Саюзнай дзяржавы.
Шэраг сустрэч з дэлегацыямі з Курскай, Валагодскай, Бранскай абласцей і Усходняй адміністрацыйнай акругі Масквы правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Зносіны праходзілі ў Доме Саветаў у рамках удзелу прадстаўнікоў рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі ў рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»). Бакі разгледзелі варыянты ўмацавання сувязей паміж рэгіёнамі брацкіх краін.
Ва ўсмешках і адкрытых сэрцах людзей заключаецца асаблівы каларыт свята «Купалле» ў Александрыі. Такой думкай з журналістамі падзяліўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка перад афіцыйным адкрыццём мерапрыемства ў Шклоўскім раёне.
Купальскія вянкі - нязменны атрыбут і, калі хочаце, візітная картка рэспубліканскага фестывалю «Александрыя збірае сяброў».
Для гасцей рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у Шклоўскім раёне прыгатавалі амаль 6 т шашлыка і 8,6 тыс. л квасу. Працягласць гандлёвых радоў склала 1,65 км, тут размясціліся 240 гандлёвых аб'ектаў.
У аграгарадку Александрыя ў Шклоўскім раёне пачынаецца рэспубліканскае свята «Купалле». Усяго на фестывалі чакаецца больш за 70 тысяч чалавек, таму Беларуская чыгунка прызначыла 14 дадатковых цягнікоў, графік руху якіх складзены з улікам часу пачатку і заканчэння канцэртнай праграмы.