Архіў навін

Традыцыйна самым вялікім фуд-кортам на свяце «Купалле» ў Александрыі стане пляцоўка спажыўкааперацыі Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказаў намеснік старшыні праўлення па гандлі і грамадскім харчаванні Магілёўскага аблспажыўсаюза Сяргей Шчэрбіч.
У Магілёве на кірмашы вакансій 13 ліпеня суіскальнікам прапануюць больш за 500 працоўных месцаў. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Жыхароў рэгіёну, якія да яго запісаліся, хвалявалі пытанні, звязаныя з ліквідаваннем будаўнічых недахопаў і парушэння тэрмінаў уводу жылля ў эксплуатацыю, а таксама змянення мэтавага прызначэння зямельнага ўчастка.
У Магілёве прайшла ўрачыстая адпраўка студэнцкага будаўнічага атрада «Тытан» на працу ў Варонеж Студэнты Беларуска-Расійскага ўніверсітэта будуць працаваць на ўзвядзенні адной з самых вялікіх у Расіі школ.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 8 ліпеня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруемыя пытанні: справаводства і кантроль за выкананнем дакументаў, рэалізацыя заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб і па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. Рэд.
Менш за тыдзень застаецца да галоўнай культурнай падзеі лета. Ужо ў гэтую суботу, 8 ліпеня, шклоўская Александрыя зноў збярэ сяброў на «Купалле»! Фестываль 14-ы раз становіцца месцам, куды з усіх куткоў краіны і з-за яе межаў прыязджаюць госці. У гэтым годзе чакаецца да 70 тысяч чалавек. На купальскай пляцоўцы памерам дзесяць футбольных палёў не першы дзень кіпіць праца. Да 6 ліпеня будаўнікі абавязаны завяршыць мантаж галоўнай сцэны, гандлёвых радоў. Аграгарадок павінен прыняць гасцей ва ўсёй красе.
Прамыя тэлефонныя лініі будуць праходзіць 8 ліпеня з 9.00 да 12.00 у гаррайвыканкамах, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска. Свае пытанні можна будзе задаць па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42-21-02 (Бушлякоў Ігар Валер'евіч – намеснік старшыні гарвыканкама); Адміністрацыя Ленінскага раёна г. Магілёва – 8 (0222) 72-31-38 (Дуплеўскі Яўген Іванавіч – намеснік кіраўніка адміністрацыі);
Беларуская чыгунка прызначыла 14 дадатковых цягнікоў для дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), якое адбудзецца 8 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. Графік руху дадатковых цягнікоў складзены з улікам часу пачатку і заканчэння канцэртнай праграмы.
Рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») за час свайго існавання стала самым чаканым і адным з самых яркіх у годзе. Такім меркаваннем падзялілася дырэктар Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Круглянскага раёна і ўдзельніца народнага вакальнага ансамбля «Крынiчанька» Святлана Баранава.
Урачыстая цырымонія ўшанавання выдатных жыхароў Прыдняпроўскага краю адбылася 3 ліпеня на плошчы Славы падчас святочнага канцэрта, прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Урачыстыя мерапрыемствы ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на Магілёўшчыне пачаліся з мітынгу на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле».
3 ліпеня ва ўсіх семнаццаці аграгарадках Магілёўскага раёна, а таксама вёсцы Падгор'е ў 9.30 урачыста адкрыліся плошчы дзяржаўных сімвалаў з удзелам прадстаўнікоў органаў улады, дэпутацкага корпуса, працоўных калектываў і навучэнцаў. Аб гэтым расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага райвыканкама Алеся Купцова. Рашэнне аб адкрыцці плошчаў прыняў старшыня Магілёўскага райвыканкама Алег Чыкіда. На плошчах будуць праходзіць дзяржаўныя святы, прыёмы ў піянеры, уручэнне атэстатаў і пашпартоў.
Першым месцам, куды хлопцы з Цягніка Памяці адправіліся на Магілёўскай зямлі, стаў аграгарадок Александрыя. Спачатку дзесяцікласнікаў пазнаёмілі з гісторыяй гаючай крыніцы Трафімава крыніца, куды па ваду едуць людзі з самых далёкіх куткоў Зямлі. Тут жа павадзілі карагоды і праспявалі традыцыйныя беларускія песні, а таксама паказалі, як у нашай краіне адзначаюць народнае свята Купалле: