Архіў навін

Усе раёны Магілёўскай вобласці актыўна вядуць жніво. Больш за два мільёны тон збожжа з улікам рапсу намалацілі ў Беларусі. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых - 36 цэнтнераў з гектара. На 31 ліпеня ўбрана 12 працэнтаў ад агульнай плошчы збожжавых. Таксама працягваецца ўборка рапсу, сёлетні ўраджай большы за леташні. Засталося ўбраць пятую частку гэтай культуры. Ураджай прымаюць на камбінатах хлебапрадуктаў, таксама і ў Клімавічах.
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 5 жніўня з 9.00 да 12.00 ва ўсіх гаррайвыканкамах, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска. Свае пытанні можна будзе задаць па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42-21-02 (Стэльмашок Алег Уладзіміравіч - намеснік старшыні гарвыканкама); Адміністрацыя Ленінскага раёна г.Магілёва – 8 (0222) 72-31-38 (Кашэўскі Андрэй Віктаравіч - намеснік кіраўніка адміністрацыі);
У Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by/ пройдзе электронны кірмаш вакансій, падчас якога суіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на сумоўе ў рэжыме рэальнага часу. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацабароне Магаблвыканкама. Электронны кірмаш правядзе:
Моладзь Магілёўскай вобласці прыме ўдзел у адборачным туры Конкурсу выканаўцаў маладзёжнай песні для ўдзелу ў XVI фестывалі «Моладзь - за Саюзную дзяржаву». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Як расказала загадчыца аддзела праграмнай і арганізацыйна-кадравай работы абласнога камітэта ГА «БРСМ» Анастасія Краўцова, Прыдняпроўскі край прадставяць 5 канкурсантаў: Вадзім Карпіцкі, Эльвіра Задзярэй, Валерыя Вахціна, Валерыя Заяц і Юлія Ісаева.
Ініцыятыва «Справа кожнага» Магілёўскай абласной арганізацыі прафсаюза падтрымана на Пленуме Савета ФПБ На Пленуме Савета ФПБ, які прайшоў у Мінску, падтрымана ініцыятыва Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў «Справа кожнага», прысвечаная Году міру і стварэння. Адпаведнае рашэнне зафіксавана ў пастанове Пленума па пытанні ўмацавання салідарнасці і адзінства дзеянняў прафсаюзаў.
Траса-дублер вул. Якубоўскага - Загарадная шаша: у Магілёве прыступілі да будаўніцтва трэцяй чаргі. Дарожныя будаўнікі вядуць працы адначасова з другой чаргой - яе плануюць завяршыць да верасня.
У Магілёве распачалі збор матэрыялаў для трэцяга тома кнігі «Вялікая Айчынная вайна: сямейныя гісторыі». Гэты праект распачалі ў 2020 годзе. Тады школьнікі Магілёва прыносілі для выдання гісторыі сваіх дзядоў і прадзедаў. Да другога таго далучыліся магіляўчане, якія жывуць за мяжой.
Дэлегацыя прадстаўнікоў CBZ BANK з Зімбабвэ наведала «Бабруйскаграмаш». Сустрэча адбылася пры садзейнічанні дылера ў Зімбабвэ – кампаніі AFTRADE DMCC, паведамілі ў прэс-службе завода. Пры ўдзеле кіраўніцтва холдынгу на чале з генеральным дырэктарам Віктарам Філатавым гасцей азнаёмілі з вытворчым патэнцыялам прадпрыемства, а таксама лінейкай тэхнікі. У ходзе перагавораў быў абмеркаваны працэс нарошчвання экспарту беларускай сельгастэхнікі ў афрыканскія краіны і пытанні фінансавання паставак машын зімбабвійскім фермерам.
Новыя імёны выканаўцаў аўтарскай песні і незвычайная скульптура ўпрыгожылі сімвалічную бард-сцежку фестывалю «Вялікая бард-рыбалка».
У Беларусі шмат фестываляў, і ў кожнага з іх ёсць свой твар, расказала генеральны дырэктар БЕЛТА Ірына Акуловіч у час урачыстага адкрыцця XII музычнага фестывалю «Вялікая бард-рыбалка», які праходзіць на беразе Чыгірынскага вадасховішча ў Быхаўскім раёне.
Фестываль «Вялікая бард-рыбалка» вырас з песень ля вогнішчаў да мультыкультурнага свята. Такую думку выказаў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця XII музычнага фестывалю «Вялікая бард-рыбалка».
Для кіраўніка Беларусбанка і члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Віктара Ананіча даўно стала добрай традыцыяй ушаноўваць перадавікоў уборачнай кампаніі.
Лічаныя дні застаюцца да старту ІІ Гульняў краін СНД. Беларускія спартсмены завяршаюць сваю падрыхтоўку да маштабнага спартыўнага форуму. Цяпер у Магілёве праходзяць зборы нацыянальнай каманды па стральбе з лука.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі, упаўнаважаным прадстаўніком кіраўніка дзяржавы па горадзе Мінску Наталляй Качанавай і кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Ігарам Сергяенкам абмеркаваў тэму правядзення электаральнай кампаніі, ідэалагічныя і кадравыя пытанні.
Сельскі кааператыў «Горская скарбніца» праводзіць майстар-класы па вырабе крафтавых сыроў. Жаночая ініцыятыва ў аграгарадку Горы Краснапольскага раёна атрымала вядомасць на ўвесь паўднёвы ўсход Магілёўшчыны. Сялянкі трымаюць кароў і самі вырабляюць з малака сыры, але таксама вучаць гэтаму іншых. За два гады існавання праекта больш за паўсотні жанчын з Краснаполля і іншых куткоў вобласці пабывалі на сырных майстар-класах.
У Мсціславе 5 жніўня пройдзе свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст». Аб гэтым паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.
З 1 жніўня павялічацца «ўзроставыя» даплаты да пенсій, атрымальнікамі якіх з'яўляюцца каля паўмільёна чалавек ва ўзросце 75 гадоў і старэй, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. Для людзей ва ўзросце 75 - 79 гадоў памер гэтых выплат складзе Br68,33, 80 гадоў і больш (з улікам надбаўкі на догляд) - Br136,65, а пры наяўнасці інваліднасці першай групы - Br182,2. Расходы на іх фінансаванне ў жніўні складуць каля Br55 млн., у тым ліку каля Br1,9 млн. на павышэнне ў сувязі з ростам БПМ. У цэлым расходы на «ўзроставыя» даплаты ў 2023 годзе складуць каля Br642 млн.
У Магілёве з нецярпеннем чакаюць удзельнікаў і гасцей ІІ Гульняў краін СНД. Да сустрэчы горад готаў. Аб гэтым расказаў начальнік упраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Новікаў.
Памеры дзяржаўнай дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, павялічваюцца з 1 жніўня. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. Такім чынам, з 1 жніўня 2023 года па 31 студзеня 2024 года памеры дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў на першае дзіця складуць Br651,35, на другое і наступных - Br744,4, на дзіця-інваліда - Br837,45. Памеры дапамог выраслі на 7,5%. З 1 жніўня па 31 кастрычніка 2023 года дзяржаўныя дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, устанаўліваюцца ў наступных памерах.
Начальнік упраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Ігар Шчарбачэня сустрэўся на мемарыяльным комплексе «Батальён міліцыі пад камандаваннем Канстанціна Уладзімірава» з прадстаўнікамі арганізацый абласнога цэнтра, якія прымалі ўдзел у яго рэканструкцыі. - Дзякуючы вашаму непасрэднаму ўдзелу мы змаглі захаваць гэта гістарычна знакавае месца, каб перадаць яго памяць нашым дзецям і выхоўваць будучыя пакаленні на гераічных прыкладах мінулага, - звярнуўся да прысутных Ігар Уладзіміравіч.
Бюджэт пражытачнага мінімуму павышаецца з 1 жніўня ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 24 ліпеня 2023 года №26, паведамілі ў прэс-службе Мінпрацы. Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры Br364,4, што на 3,5 працэнта вышэй у параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў з 1 мая па 31 ліпеня 2023 года.
З 4 па 14 жніўня ў Беларусі пройдуць II Гульні краін СНД. 20 відаў спорту, тысячы ўдзельнікаў. 11 гарадоў па ўсёй краіне будуць прымаць прэстыжныя спаборніцтвы. Сярод іх і Магілёў, дзе будуць змагацца каратысты (СК «Алімпіец») і лучнікі (стадыён «Спартак»). Як адчуваюць сябе напярэдадні важных стартаў спартсмены? Пра гэта расказаў настаўнік беларускіх лучнікаў, старшыня Беларускай федэрацыі па стральбе з лука, трэнер нацыянальнай каманды Мікалай Марусаў.
У Беларусі намалочана больш за 1 млн тон збожжа каласавых культур. Пры сярэдняй ураджайнасці больш за 35 цэнтнераў з гектара. З улікам рапсу - гэтая лічба будзе вышэй. З-за дажджлівага надвор'я аграрыі не працуюць у поўную сілу. Зернесушыльныя комплексы перайшлі на кругласутачны рэжым працы. Аграрыі запэўніваюць: ураджай не сапсуецца. Тое, што падмачылі дажджы, дасушаць на зернесушылках.
У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны нагадалі, што рабіць, калі бальнічны спатрэбіўся ў перыяд або да наступлення працоўнага водпуску. Такая інфармацыя апублікавана ў Telegram-канале Мінпрацы.
Канферэнцыя абласнога аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» адбылася сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме пры ўдзеле старшыні партыі Алега Раманава. У яе рабоце прынялі ўдзел 134 дэлегаты, прадстаўнікі органаў выканаўчай улады, сродкаў масавай інфармацыі, грамадскіх аб'яднанняў вобласці.
Праблема забруджвання так званага «Святога возера» дзесяцігоддзямі турбавала Магілёў. Але зараз аптымальнае рашэнне знойдзена. Распрацавалі праект і пры фінансавай падтрымцы аблвыканкама пачалі ачыстку самага праблемнага вадаёма горада. ТРК «Магілёў»
Для гасцей і ўдзельнікаў II Гульняў краін СНД у Магілёве падрыхтавалі насычаныя і цікавыя турыстычныя маршруты, падчас якіх можна будзе не толькі пазнаёміцца з багатай гісторыяй краю, але і атрымаць асалоду ад яго прыгажосці. Пра гэта распавяла дырэктар ДКУП «Магілёўаблтурыст» Алена Карпенка.
Зборы ў школу ў актыўнай фазе. Каб бацькам было прасцей знайсці поўны набор прыладдзя для дзіцяці ў адным месцы, з 1-га па 31-га жніўня ў Магілёве арганізуюць традыцыйны школьны базар. Ён размесціцца каля парка атракцыёнаў на праспекце Пушкіна. Ад простага алоўка, да школьнай формы і ранца - сёлета 60 суб'ектаў гандлю прадставяць самы шырокі асартымент школьных тавараў.
Раённае свята «Ільінскі кірмаш – 2023» пройдзе 5 жніўня ў аграгарадку Новыя Самацевічы Касцюковіцкага раёна. Аб паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы. Як расказалі субяседнікі, праграму свята адкрые цырымонія ўскладання да Памятнага знака адселеным вёскам Саматэвіцкага сельскага Савета. Працягне мерапрыемства тэатралізаваны паказ «Як на Іллінскім Пецю страцілі».
29 ліпеня ў Бабруйску (Прыбярэзенскі бульвар, 27) на тэрыторыі скейт-парку адбудуцца BMX спаборніцтвы – рэгіянальны адборачны этап міжнароднай прэміі вулічнай культуры і спорту KARDO, цэнтрам увагі якога стануць спаборніцтвы і майстар-клас па алімпійскай дысцыпліне BMX-фрыстайл сярод фристайл. BMX фрыстайл – алімпійскі фармат веласпорту, дзе атлеты выконваюць трукі і звязкі трукаў на спецыяльным ровары і на пляцоўцы з фігурамі скейт-парку.