Архіў навін

Яркая палітра «Залатога шлягера» працягвае радаваць гледачоў. У Палацы культуры вобласці прайшоў канцэрт «Жыццё цудоўнае». Перад гледачамі выступілі заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Л.Л. Іванова з удзелам салістаў з Беларусі, Расіі, Італіі: Мікеле Пома, Антанела Бучы, Маўра Менгалі, Элеанора Д’Апаліта, Андрэа Кагосі. На яркай ноце завяршыўся другі фестывальны дзень «Залатога шлягера» і ўпісаў у палітру песеннага форма чарговую слаўную старонку яго гісторыі.
З дэлегацыяй Усходняй адміністрацыйнай акругі горада Масквы на чале з першым намеснікам прэфекта, кіраўніком кантрактнай службы ВАТ Масквы Юрыем Захаравым сустрэўся сёння намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар. Госці прыбылі ў рэгіён для ўдзелу ў Міжнародным кааперацыйным форуме па імпартазамяшчэнні. Таксама яны прынялі ўдзел у рабоце тэматычнай секцыі «Прамысловая кааперацыя - шлях ад імпартазамяшчэння да тэхналагічнай незалежнасці» ў ААТ «Магілёўліфтмаш».
Урачыстае адкрыццё кінатыдня «Тураўская восень» адбылося 25 кастрычніка ў магілёўскім кінатэатры «Радзіма». Удзельнікамі цырымоніі сталі старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Казека і навучэнцы магілёўскай сярэдняй школы №1, студэнты факультэта фізічнага выхавання МДУ імя А.А. Куляшова. Разам яны ўсклалі кветкі да памятнай дошкі Віктара Турава, устаноўленай на фасадзе кінатэатра. Пасля гэтага прайшоў паказ мастацкага фільма «Дыханне жыцця».
Бабруйчаніна Андрэя Зубенку добра ведаюць не толькі ў родным горадзе. Вось ужо больш за дзесяць гадоў ён кіруе створаным ім цэнтрам падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства "Пакроў", з'яўляецца заснавальнікам і старшынёй праўлення дабрачыннага фонду падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў». Аказваць падтрымку сем'ям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, - не адзіная місія, з якой ён паспяхова спраўляецца. Вялікую ўвагу ўдзяляе Зубенку і выхаванню моладзі.
У адзіны дзень азелянення ў Магілёўскай вобласці плануюць высадзіць каля 3,5 тыс. дрэў. Аб гэтым паведамілі ў абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У Магілёўскай вобласці мерапрыемствы па пасадцы драўняна-хмызняковай расліннасці будуць праходзіць у Магілёве, раённых цэнтрах, сельскіх населеных пунктах, у тым ліку каля 6 помнікаў загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук наведаў Быхаўскі раён. Пра гэта паведамляецца ў Telegram-канале ведамства. У рамках паездкі міністр азнаёміўся са спартыўнай базай Быхаўскага раённага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра, а таксама наведаў спецыялізаваную дзіцяча-юнацкую школу алімпійскага рэзерву і раённы гісторыка-краязнаўчы музей. Пасля завяршэння візіту адбылася сустрэча са спартыўнай грамадскасцю. Сяргей Кавальчук адказаў на пытанні мясцовых работнікаў устаноў фізічнай культуры і спорту.
Хакеісты бабруйскага «Дынама-Шынніка» атрымалі перамогу ў госцевым матчы Маладзёжнай хакейнай лігі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў гасцей і ўдзельнікаў міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер – 2023» з адкрыццём творчага форуму. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за гады існавання «Залаты шлягер» стаў яркай падзеяй культурнага жыцця Магілёўскага рэгіёна і ўсёй Беларусі. І сёння фестываль прадаўжае слаўныя традыцыі папулярызацыі лепшых узораў выканальніцкага майстэрства, уносіць значны ўклад у пашырэнне міжнароднага культурнага супрацоўніцтва.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка перадаў ключы ад сельскагаспадарчай тэхнікі маладым кіраўнікам шасці гаспадарак Магілёўскай вобласці. Урачыстае мерапрыемства адбылося сёння на базе ААТ «Задняпроўскі міжрайаграсэрвіс». У ім таксама прынялі ўдзел першы намеснік старшыні аблвыканкама Сяргей Савіцкі, старшыня Круглянскага райвыканкама Сяргей Ермаліцкі, старшыня Слаўгарадскага райвыканкама Андрэй Кажамякін, кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый Магілёўшчыны, а таксама механізатары.
Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь зацікаўлена, каб кааперацыйны форум па імпартазамяшчэнні «Зроблена ў Расіі» - «Зроблена ў Беларусі» стаў традыцыйным і развіваўся на карысць брацкіх дзяржаў. Аб гэтым заявіў гандлёвы прадстаўнік Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Юрый Залатароў.
Выязны семінар-практыкум па тэме «Фарміраванне дзейснага рэзерву кадраў і работа з ім. Забеспячэнне кадравай бяспекі» прайшоў 24 кастрычніка ў Бабруйскім раёне. Яго ўдзельнікамі сталі начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў арганізацыйна-кадравай работы гаррайвыканкамаў, адміністрацый раёнаў Магілёва і Бабруйска, намеснікі старшыні, начальнікі структурных падраздзяленняў Бабруйскага райвыканкама, кіраўнікі кадравых службаў арганізацый Бабруйшчыны.
Сфера аховы здароўя Магілёва бесперапынна ўдасканальваецца. І размова не толькі аб сучасным медабсталяванні і тэхналогіях, але і аб больш маштабных праектах. Такіх як будаўніцтва новага корпуса гарадской бальніцы хуткай меддапамогі. Цяпер на аб'екце працуюць каля 300 чалавек. Змяншаць абароты не плануюць. Толькі нарошчваць. І падключаць новых працоўных па розных франтах.
У Магілёў прыйшло свята - у горадзе праходзіць традыцыйны Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер». І хаця афіцыйнае ўрачыстае адкрыццё песеннага форуму адбудзецца толькі 26 кастрычніка, можна казаць пра тое, што «Шлягер» стартаваў 24 кастрычніка. Увечары ў аўторак у Палацы культуры вобласці прайшла канцэртная праграма «Джаз і не толькі».
Форум сабраў каля сотні прадстаўнікоў бізнесу з 14 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі: Бранскай, Курскай, Новасібірскай, Арэнбургскай, Смаленскай, Валгаградскай, Іркуцкай, Омскай, Растоўскай, Ніжагародскай абласцей, Усходне-адміністрацыйнай акругі Масквы, Санкт-Пецярбурга, Краснаярскага краю, Удмурцкай Рэспублікі. Галоўныя ўдзельнікі дзелавога дыялога - экспартна арыентаваныя прадпрыемствы дзвюх краін - Беларусі і Расіі.
Сустрэча намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Генадзя Дзенгалёва з дэлегацыяй Курскай вобласці на чале з міністрам прамысловасці, гандлю і прадпрымальніцтва Міхаілам Аксёнавым адбылася 25 кастрычніка ў Магілёўскім аблвыканкаме. Прадстаўнікі Расійскай Федэрацыі наведваюць рэгіён у рамках удзелу ў Міжнародным кааперацыйным форуме па імпартазамяшчэнні.
Арганізацыі аховы здароўя ў доўгія лістападаўскія выхадныя зменяць графік працы. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Амбулаторна-паліклінічныя арганізацыі аховы здароўя, амбулаторна-паліклінічныя падраздзяленні бальніц і РНПЦ, арганізацыі службы крыві, санітарна-эпідэміялагічныя арганізацыі, аптэкі, арганізацыі медтэхнікі і арганізацыі асаблівага тыпу 4 і 6 лістапада будуць працаваць, як у суботу, 5 лістапада - як у выхадны, 7 лістапада - па графіку святочнага дня, 11 лістапада - працоўнага дня.
У Магілёўскай вобласці ўрачыста завяршыўся трэці працоўны семестр. Мерапрыемства сабрала каля 300 удзельнікаў студатрадаўскага руху.
У Магілёве стартаваў міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер-2023». Цягам 6 дзён на трох канцэртных пляцоўках абласнога цэнтра выступяць артысты з чатырох краін. Удзельнікі фестывалю прыбываюць у Магілёў, знаёмяцца з нашым горадам, а нас знаёмяць з тым, што такое сапраўдны шлягер.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў і студэнтаў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова са 110-годдзем з дня заснавання ВНУ. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
Удзел у прэзентацыі пілотнага праекта па ўкараненні сістэмы Voice2Med у Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы прыняў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. На працягу месяца ўрачы некалькіх лячэбных і дыягнастычных аддзяленняў медустановы карысталіся сэрвісам у тэставым рэжыме. Сёння адбылося яго прадстаўленне, абмеркаванне вопыту выкарыстання, асноўных пераваг і магчымасцей, адаптыўнасць да пэўных патрабаванняў і задач.
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ. Так, 28 кастрычніка звярнуцца на прамыя лініі можна па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам - 8 (0222) 42-21-02 (Сцельмашок Алег Уладзіміравіч - намеснік старшыні гарвыканкама);
З развіццём часу і новымі павевамі неабходна шукаць новыя шляхі вырашэння кадравых пытанняў. Такой думкай з журналістамі падзяліўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк падчас выязнога семінара-практыкума «Фарміраванне дзейснага рэзерву кадраў і праца з ім. Забеспячэнне кадравай бяспекі».
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 кастрычніка правёў сустрэчу з маладзёжным актывам. У цяперашняй сустрэчы асаблівы сімвалізм: яна праходзіць напярэдадні 105-гадовага юбілею УЛКСМ і ў дзень 10-годдзя з моманту адкрыцця Палаца Незалежнасці. Сярод запрошаных на размову з кіраўніком дзяржавы - актывісты Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, фіналісткі конкурсу «Міс Беларусь – 2023», ветэраны камсамольскага руху.
Магілёў у чаканні міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер». Пасля перапынку любімыя мелодыі розных пакаленняў зноў прагучаць на канцэртных пляцоўках абласнога цэнтра. Нагадаем, фестываль пройдзе з 24 па 29 кастрычніка.
Конкурс відэаролікаў да 100-годдзя ўчастковай службы міліцыі аб'яўлены ў Магілёўскай вобласці, паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама. Праявіць сябе змогуць навучэнцы 10-11-х класаў устаноў адукацыі рэгіёна. Відэа па тэме «На службе Айчыне», а таксама заяўку з указаннем ПІБ, навучальнай установы і кантактнага тэлефона чакаюць на адрас электроннай пошты: oios_uvd_mogilev@mvd.gov.by.
Анастасія і Аляксандра Дварэцкія - таленавітыя і неардынарныя дзяўчаты, цалкам занятыя творчасцю. Нават на нашу сустрэчу сёстры-двайняты прыйшлі з палітрамі і пэндзлямі ў руках. Маляванне, жывапіс, графіка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва - гэта і хобі, і будучая прафесія, якім юныя мастачкі прысвячаюць увесь свой вольны час.
Асабісты прыём грамадзян 11 лістапада з 10.00 да 13.00 у Магілёўскім раённым выканаўчым камітэце (г.Магілёў, вул.Чалюскінцаў, 63а) правядзе начальнік кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Мураўёў Аляксандр Аляксандравіч. Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефонах 8 (0222) 42-30-33, 8 (0222) 42-30-25. Рэд.
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава сустрэлася сёння з актывам Беларускага саюза жанчын Магілёўшчыны. Аналагічныя сустрэчы раней прайшлі практычна ва ўсіх абласных цэнтрах, і з кожным разам колькасць ахвочых прыняць у іх удзел узрастала. Так, у Палацы культуры вобласці сабралася іх рэкордная колькасць - каля 1 тыс. удзельнікаў. Таксама да сустрэчы далучыліся старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка, старшыня абласной арганізацыі БСЖ Ала Галушка.
Больш за 500 юнакоў Магілёва і Магілёўскага раёна будуць прызваны гэтай восенню для праходжання тэрміновай ваеннай службы ва Узброеных сілах і іншых воінскіх фарміраваннях Беларусі. Адпраўка навабранцаў пачнецца з 24 лістапада. Напярэдадні ў Магілёве быў праведзены Дзень прызыўніка. У гарадскім цэнтры культуры і вольнага часу сабраліся тыя, хто ўжо прайшоў медыцынскі агляд і прызваны прызыўнымі камісіямі на тэрміновую ваенную службу.
Ацяпляльны сезон пачаўся на Магілёўшчыне на мінулым тыдні. Але не ва ўсе кватэры прыйшло доўгачаканае цяпло. Галоўнае ўпраўленне ЖКГ рэкамендуе звароты па гэтай рабоце накіроўваць на адзіны нумар 115. Нумар кругласутачнай «гарачай лініі» па праблемах ацяплення ў Магілёве — 8 (0222) 71-13-07. Ленінскі раён Магілёва: з 8:00 да 17:00 — 8 (0222) 77-25-57 з 17:00 да 8:00 і па выхадных — 8 (0222) 74-58-70.