Архіў навін
У Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А.Куляшова сёлета пачнецца набор на новыя спецыяльнасці. Пра гэта расказаў начальнік аддзела рэалізацыі праграм даўніверсітэцкай адукацыі і прафарыентацыі МДУ імя А.А.Куляшова Аляксей Бірукоў.
У час назначэння новых кіраўнікоў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка гаварыў аб тым, што мы павінны абараняць краіну. Працай, крывёй, потым і сваім жыццём. Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Марзалюк падкрэсліў важнасць слоў кіраўніка дзяржавы:
У Магілёве завяршаецца рэканструкцыя праспекта Дзімітрава. Першыя рамонтныя работы пачаліся тут яшчэ вясной у мінулым годзе. А зараз на гэтым аб'екце засталося, у асноўным, толькі завяршыць добраўпарадкаванне.
У Міністэрстве аховы здароўя падвялі вынікі рэспубліканскага конкурсу на лепшае інфармацыйна суправаджэнне дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі». Пераможцамі ў 6 намінацыях сталі адміністрацыйныя тэрыторыі Магілёўскай вобласці.
Узнагароджанне пераможцаў прайшло ў Мінску пры ўдзеле намесніка міністра - галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Рэспублікі Беларусь Аляксандра Тарасенкі і прадстаўніка Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь Сяргея Дыярдзіца.
Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад фашызму ў Магілёўскім раёне з'явілася Алея Памяці Героя. Размова пра ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны лётчыка Фёдара Несцяровіча Храмянкова. У яго гонар 5 красавіка ў вёсцы Новае Пашкова Магілёўскага раёна моладзь высаджвае дрэўцы.
У вёсцы Горная Вуліца Магілёўскага раёна раней была грунтавая дарога. Кожны раз пасля дажджоў ці вясновага раставання снега праехаць па ёй станавілася праблемай. Вяскоўцы звярнуліся да мясцовай улады, і ўчастак шляху працягласцю 0,8 кіламетра з улікам фінансавання ўключылі ў Дзяржаўную праграму «Дарогі Беларусі» на 2021—2025 гады. Нядаўна тут выканалі комплекс работ, абклалі жвіровае пакрыццё.
У час назначэння новых кіраўнікоў, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да кіраўнікоў. Заклікаўшы стварыць звычайную атмасферу ў калектывах. Даць магчымасць людзям сябе праявіць. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў нас павінна быць сапраўдная дэмакратыя, калі людзі жывуць у задавальненне. А калі будуць у задавальненне працаваць, то будуць і жыць у задавальненне. Дырэктар магілёўскага завода «Тэхналіт» Аляксандр Бадзяка лічыць, што гэта парада, да якой трэба прыслухацца ўсім кіраўнікам – без выключэння.
Да новага купальнага сезона на пляжах Магілёва абновяць абсталяванне. Пра гэта расказала начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела КВУП «Магілёўзелянбуд» Святлана Банкузава.
У тайландскім Пхукет працягваецца Кубак свету па цяжкай атлетыцы, які з'яўляецца заключным кваліфікацыйным стартам на летнія Алімпійскія гульні 2024 года.
Вадзім Сіняўскі: каштоўна і важна не толькі самім памятаць урокі гісторыі, але і выкладаць іх дзецям
Каштоўна і важна не толькі самім ведаць і памятаць урокі гісторыі, але і выкладаць іх нашым дзецям і ўнукам. Такой думкай падзяліўся міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі падчас паездкі ў Магілёўскую вобласць.
У сталіцы Азербайджана Баку прайшоў еўрапейскі кваліфікацыйны турнір па барацьбе на летнія Алімпійскія гульні 2024 года.
У другі дзень спаборніцтваў дванаццаць пуцёвак у Парыж (па дзве ў шасці вагавых катэгорыях) разыгралі дзяўчаты, якія браніравалі за сабой білет у сталіцу Францыі пры праходжанні паўфінальнай стадыі. У вазе да 57 кг дзякуючы высокаму пасеву адразу з чвэрцьфіналу стартавала наша Ірына Курачкіна, перамогшы на гэтай стадыі расіянку Вольгу Харашаўцаву.
Больш за 240 спартсменаў сталі ўдзельнікамі рэспубліканскай універсіяды па каратэ, якая на працягу двух дзён праходзіла ў Магілёве.
Як расказаў галоўны суддзя спаборніцтваў Анатоль Шапіра, з кожным годам удзельнікаў універсіяды становіцца ўсё больш. «Гэта прэстыжнае рэспубліканскае спаборніцтва, удзел у якім бяруць студэнты ВНУ нашай краіны, – адзначыў ён. - У гэтым годзе ў Магілёў прыехалі прадстаўнікі больш за 20 ВНУ з усіх куткоў краіны».
Переводчик