Архіў навін

У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ. Так, 4 траўня можна будзе звярнуцца па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42-21-02 (Якубенка Анатоль Сяргеевіч - намеснік старшыні гарвыканкама);
Мы жывем у свабоднай, незалежнай і мірнай Беларусі, і гэта нам трэба захаваць. Такой думкай падзялілася старшыня Слаўгарадскага раённага Савета дэпутатаў Святлана Язерская.
Сёння ў 16.00 у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.У. Масленікава адбудзецца ўрачыстае адкрыццё персанальнай выставы Аляксандра Рубца «Гары. Кумганы. Гранаты». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 красавіка наведвае з рабочай паездкай Магілёўскую вобласць.
Чавуская зямля багата паліта крывёй герояў. У ліпені 1941-га тут прарываліся на ўсход абаронцы Магілёва, якія выходзілі з акружэння. З кастрычніка 1943-га па чэрвень 1944-га на Проні каля дзевяці месяцаў стаяў фронт. Воляй лёсу Магілёўская вобласць аказалася падзеленай напалам і ператварылася ў пярэдні край барацьбы з ворагам.
У Магілёўскай вобласці практычна стопрацэнтная забяспечанасць насельніцтва чыстай вадой. «Магілёўаблводаканал» працуе над поўным рашэннем гэтай задачы, і ўводзіць у эксплуатацыю новыя станцыі абезжалезвання.
Калі даведаліся, што нашае прадпрыемства ўжо чацвёрты раз заносіцца на Рэспубліканскую дошку Гонару, для ўсяго калектыву, а гэта каля сотні чалавек, гэта стала сапраўдным падарункам напярэдадні Першага траўня. Поспех будаўнічага прадпрыемства вызначае не толькі яго вытворчая база, сучасныя тэхналогіі, тэхніка, але і прафесіяналізм працоўных і адмыслоўцаў.
ХIII музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка» пройдзе 26—28 ліпеня ў Быхаўскім раёне на берагах Чыгірынскага вадасховішча. Традыцыйна барды, паэты і прыхільнікі аўтарскай песні збяруцца ў маляўнічым месцы на тэрыторыі базы адпачынку «Чачэвічы» Магілёўскага металургічнага завода. Форум сёлета не толькі захавае, але і пашырыць свой мульцікультурны фармат.
Ёсць у нас цудоўная традыцыя. Штогод напярэдадні вясновага Свята працы за дасягненне высокіх вынікаў у сацыяльна-эканамічным развіцці на Рэспубліканскую дошку Гонару ўказам Прэзідэнта заносяцца пераможцы спаборніцтва. У спісе цяперашніх лідэраў - Бялыніцкі СВК «Калгас «Радзіма».