Архіў навін
У Беларусі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны да Дня Перамогі атрымаюць ад Br1 тыс. да Br4 тыс., выплаты будуць праводзіцца з 25 красавіка па 4 мая. Аб гэтым журналістам паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Кацярына Каляда.
Прамую тэлефонную лінію 13 красавіка ў Магілёўскім аблвыканкаме правядзе намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Іванавіч Дзенгалёў. Пытанні можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэлефоне: 8 (0222) 50-18-69.
ХХVII Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2024» адкрывае прыём заявак на ўдзел у конкурсах: анімацыйных фільмаў, дзіцячай анімацыйнай творчасці, дзіцячага выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».
Як распавялі арганізатары, «Анімаёўка-2024» пройдзе ў Магілёве і Магілёўскай вобласці з 25 па 27 верасня.
Арганізатарамі фестывалю з'яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт.
У Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы з 70-гадовым юбілеем павіншавалі Заслужанага ўрача Рэспублікі Беларусь Аляксея Марачкава. Аляксей Віктаравіч - урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг вышэйшай катэгорыі, доктар медыцынскіх навук, прафесар, у 1998 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».
У Маскве працягваюцца Дні Магілёўскай вобласці. Расійская сталіца будзе прымаць гасцей з Прыдняпроўскага краю па 22 красавіка ва ВДНГ. Выставачная экспазіцыя нашага рэгіёну «Магілёўшчына – гераічнае мінулае і слаўная будучыня» заклікана пазнаёміць жыхароў і гасцей Масквы з багатай гістарычнай, культурнай і турыстычнай спадчынай Магілёўшчыны, а таксама прадэманстраваць прамысловы і інвестыцыйны патэнцыял вобласці.
Бярозавая алея імя лётчыка Фёдара Храмянкова з'явілася ў вёсцы Новае Пашкова Магілёўскага раёна. Высаджвалі дрэвы - мясцовыя жыхары, школьнікі, працоўная моладзь і дэлегацыя з Расійскай Федэрацыі. 40 бяроз, якія ўпрыгожаць вуліцу Храмянкова - падарунак Магілёўскага лясгаса.
Сонечны будні дзень. У аграгарадку Ходасы кіпіць праца. Школьнікі зграбаюць леташнюю лістоту, дарослыя манціруюць ліхтары на сонечных батарэях і абноўленыя каваныя лаўкі, рыдлёўкамі арудуюць ля пляцоўкі, дзе неўзабаве ўсталююць памятны знак земляку — Герою сацпрацы Уладзіміру Гарнастаеву.
Стартаваў прыём заявак на конкурс «Інтэрнэт-прэмія ТІБО», паведамілі ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі.
Сёлета конкурс пройдзе 21-ы раз. За ўсе гады правядзення ўдзел у конкурсе прынялі больш за 9 тыс. сайтаў.
У Беларусі сёння, 9 красавіка, стартуе рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне.
Рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні пройдзе з 9 па 22 красавіка. Заяву можна падаць, запоўніўшы электронную форму на сайце РІКВ або асабіста, наведаўшы адзін з пунктаў рэгістрацыі, маючы пры сабе дакумент (або яго копію), які сведчыць асобу, пасведчанне на права жыхарства, пасведчанне бежанца або даведку, якая выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, які сведчыць асобу.
Переводчик