Архіў навін

Старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Аляксандр Гарошкін упэўнены, што падчас працы Усебеларускага народнага сходу дэлегаты змогуць выпрацаваць рашэнні, якія дазволяць захаваць мір на нашай зямлі.
Будаўніцтва корпуса экстранай хірургіі кардыяцэрэбраваскулярнай паталогіі пачалося летам 2022 года. Праект будынка бальніцы распрацаваны вядучым праектным прадпрыемствам «Магілёўграмадзянпраект», падрадчык - ААТ «Будаўнічы трэст №12» Кіруючая кампанія Холдынгу «Будтрэст-холдынг». Пры працы над праектам былі ўлічаны ўсе пажаданні лекараў - тэхналогіі імкліва крочаць наперад, у тым ліку і ў частцы медыцынскіх архітэктурна-планіровачных рашэнняў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 красавіка сабраў нараду па пытаннях падрыхтоўкі першага пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу.
У сталіцы Катара горадзе Доха працягваецца чацвёрты і заключны этап розыгрышу Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы 2024 года з удзелам беларускіх спартсменаў.
Прамую тэлефонную лінію па пытанні «Рашэнне пытанняў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і асоб, якія пацярпелі ад наступстваў вайны» правядзе 26 красавіка камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама. На пытанні адкажуць спецыялісты:
Стварэнню надзейнай кармавой базы надаюць вялікую ўвагу ў час цяперашніх палявых работ у СВК «Калгас «Радзіма» Бялыніцкага раёна. Ужо завершана сяўба ранніх збожжавых культур. Зараз сеюць шматгадовую траву, і працягваюць далейшую падрыхтоўку глебы.
Менш за тыдзень застаецца да гістарычнай, па сутнасці, падзеі: першага пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу, якое адбудзецца 24—25 красавіка ў Мінску. Сход будзе сёмы, але ў канстытуцыйным статусе ён пройдзе ўпершыню. «Усебеларускі народны сход - стабілізатар грамадства, - адзначаў яшчэ ў канцы 2022 года Прэзідэнт. - У гэтым яго галоўная роля - стабілізаваць грамадства на ўсіх этапах яго развіцця». Якім чынам мае намер гэта рабіць вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя, мы спыталі ў яго дэлегатаў. СКАЗАНА
Выдаткі на капітальны рамонт жылля павялічылі. У гэтым годзе даведзена адрамантаваць 128 дамоў на Магілёўшчыне. Як правіла, з прыходам цяпла - работы набіраюць абароты. І адпаведна заданню на другі квартал запланавана пасля капрамонту ўвесці ў эксплуатацыю 60 дамоў.
Аб самых важных працэсах, якія адбываюцца ў грамадстве, і знакавых чаканых падзеях мы гутарым з кіраўніком раённага цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый і дзяржаўных органаў Мсціслаўскага раёна, лідэрам Мсціслаўскага раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь», намеснікам старшыні раённага аддзялення РГА «Белая Русь» Наталляй Хандалавай.
Беларуска-расійскі злёт «Мы - абаронцы Айчыны» сабраў у Магілёве 11 каманд ваенна-патрыятычных клубаў і кадэцкіх навучальных устаноў з самага абласнога цэнтра, а таксама з Мінска, Асіповічаў, Горак, Круглага, Бранска і Смаленска.