Архіў навін

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка лічыць сумеснае імпартазамяшчэнне галоўным напрамкам у супрацоўніцтве з рэгіёнамі Расіі. Аб гэтым ён сказаў журналістам падчас прэзентацыі Магілёўскай вобласці ў павільёне «Рэспубліка Беларусь» на ВДНГ у Маскве.
Магілёўская вобласць заключыла шэраг двухбаковых пагадненняў з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі ў ходзе прэзентацыі свайго патэнцыялу на ВДНГ у Маскве. Дні вобласці праходзяць на Расійскай выставачнай пляцоўцы з 29 сакавіка па 22 красавіка.
Маштабны праект, які аб'ядноўвае тысячы маладых людзей Расіі і Беларусі, стартаваў у 2022 годзе. Ён з'явіўся з ініцыятывы Магілёўскага абласнога камітэта БРСМ пры падтрымцы абласнога выканаўчага камітэта. Сёлета стартаваў ужо трэці яго сезон. Як адзначыў у выступленні падчас прэзентацыі Магілёўскай вобласці на ВДНГ старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка, у адносінах Беларусі і Расіі за эканомікай не трэба забываць і сацыяльную сферу. Маладзёжная палітыка ў гэтай галіне адыгрывае значную ролю, сказаў ён.
У Магілёве ля помніка «Дзецям вайны» па вул. Лазарэнка адбыўся мітынг-рэквіем. Яго ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі Магілёўскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, арганізацый і прадпрыемстваў горада, дэпутацкага корпуса, устаноў адукацыі, праваахоўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў, ветэраны, моладзь.
Імем двойчы Героя Савецкага Саюза Івана Якубоўскага названы вуліцы ў Мінску, Магілёве, Оршы, Горках, Кіеве і Фаставе. У Горках ёсць і плошча Якубоўскага. У гэты горад і адпраўляемся - Іван Ігнатавіч родам з гэтых мясцін.
Сучасныя падыходы да патрыятычнага выхавання абмеркавалі ў Магілёве на міжведамасным семінары з удзелам намесніка міністра адукацыі Кацярыны Пятруцкай.
Наталля Тарасенка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання: - 11 красавіка штогод адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Ён устаноўлены рашэннем Генеральнай асамблеі ААН у памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні зняволеных у нацысцкім канцлагеры Бухенвальд на тэрыторыі Германіі, якое адбылося ў гэты дзень у 1945 годзе. Гэта падзея стала сімвалам сілы непакорнага духу, супрацьстаяння страшнай машыне смерці людзей, якія прайшлі ўсе колы пекла на зямлі.
Семінар-практыкум для дэпутатаў абласнога Савета дэпутатаў і старшынь гаррайСаветаў адбыўся 10 красавіка ў Магілёве. Удзел у ім прыняў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін. У час сустрэчы абмяркоўваліся прававыя асновы арганізацыі дзейнасці дэпутацкага корпуса Магілёўскай вобласці.
У Маскве працягваюцца Дні Магілёўскай вобласці. З пачатку іх правядзення ў выставачна-гандлёвым павільёне «Беларусь» на ВДНГ свае напрацоўкі і творчыя прэзентацыі гасцям і жыхарам расійскай сталіцы прадставілі многія ўстановы і арганізацыі Прыдняпроўскага краю. Пабывалі на выставе і кіраўнікі ўстаноў адукацыі Магілёўшчыны на чале з рэктарам УА «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» Міхаілам Жудро.
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама паведамляе, што 18 красавіка будуць праведзены прамыя лініі па пытаннях: «Арганізацыя часовай працоўнай занятасці моладзі, якая навучаецца ва ўстановах адукацыі, у вольны ад вучобы час» з 11.00 да 12.00 адкажа галоўны спецыяліст упраўлення занятасці насельніцтва Вольга Пятроўна Кірылава па тэлефоне 8 (0222) 75-23-40;
Адзін з прыярытэтаў органаў улады - стварэнне камфортных умоў для жыцця людзей. Па сутнасці, маецца на ўвазе праца ўсёй сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Адна з актуальных яе праблем - капітальны рамонт жылых дамоў. У мінулым годзе ў Магілёўскай вобласці ўдалося капітальна адрамантаваць 125 жылых дамоў, у гэтым годзе запланаваны -127.
Юнакі, навучэнцы школ Магілёўскай вобласці, якія жадаюць паступаць у Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь і на ваенныя факультэты вядучых ВНУ краіны, праходзяць прафесійна-псіхалагічнае тэсціраванне і медыцынскі агляд. Канчатковы адбор для паступлення ў акадэмію і на ваенныя факультэты ВНУ працягнецца да 12 красавіка на абласным зборным пункце. Да адбору дапушчана каля 160 юнакоў і 40 дзяўчат з гарадоў і раёнаў Магілёўскай вобласці.
Эпідэміёлаг, гігіеніст, урач медыцынскай прафілактыкі. У абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя правялі дзень адчыненых дзвярэй. Каля 40 падлеткаў з бацькамі прыехалі з усіх рэгіёнаў вобласці. Галоўная мэта - дапамагчы абітурыентам вызначыцца з будучай прафесіяй.