Архіў навін

Пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама прайшло 3 красавіка ў Магілёве. Удзел у ім прынялі памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач вобласці Святлана Нячай, у рэжыме відэасувязі падключыўся да работы намеснік міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Юрый Горбіч.
Начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Жыгун прыняў удзел у пасяджэнні круглага стала, якое прайшло ў Нацыянальнай бібліятэцы Азербайджана імя М.Ф. Ахундзадэ. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абласным вытворчым унітарным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».
Беларуска-Расійскі ўніверсітэт уключаны ў пералік устаноў адукацыі, у якіх праводзіцца навучанне на ваенных кафедрах або факультэтах. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 1 красавіка 2024 года нумар 230, адпаведныя змяненні ўнесены ў пастанову ўрада ад 5 лістапада 2003 года нумар 1469, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Сёння ў Магілёве прайшло пасяджэнне дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню па выбарах членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання ад Магілёўскай вобласці. Імёны сенатараў ад Магілёўшчыны аб'яўлялі ў Палацы культуры вобласці. У відэафільме, які быў паказаны ў самым пачатку пасяджэння, адлюстраваны многія пазітыўныя перамены, якія адбыліся ў рэгіёне за апошнія гады, - глабальныя будоўлі, развіццё медыцыны, а таксама брэндавыя для рэгіёну святы.
У Магілёўскай вобласці актыўна вядзецца рамонт дарог і добраўпарадкаванне вуліц. Напрыклад, у горадзе Крычаве сёлета адрамантуюць 89 вуліц, тры з іх - адрамантуюць капітальна. Працы ў райцэнтры ўжо пачаліся.
Два пажары ў Бабруйскім і Шклоўскім раёнах адбыліся за суткі ў вобласці. Работнікамі МНС выратаваны 2 жылыя дамы. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным УМНС. Так, 3 красавіка днём 64-гадовы жыхар в. Вялікая Камароўка Шклоўскага раёна, распаліўшы ў печы, пайшоў у госці да аднавяскоўцаў. Ушчыльную да печы стаяла канапа, на якой ляжалі розныя рэчы. Пакуль мужчына адсутнічаў, ад гарачай печы пачалося тленне рэчаў і канапы. Падазроны дым з-пад даху ўбачыў сусед і выклікаў ратавальнікаў. Дом удалося зберагчы ад агню, але рамонту не пазбегнуць.
Магілёўскі абласны мастацкі музей ім. П. В. Масленікава запрашае на традыуійныя «Музейныя сустрэчы па выхадных». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Так, у суботу, 6 красавіка, у 13:00 плануецца правядзенне майстар-класа «Лялька-пялёнка». Падчас сустрэчы супрацоўнікі музея пазнаёмяць гасцей з традыцыйнымі славянскімі лялькамі, іх відамі і функцыямі, а таксама дапамогуць у стварэнні «пялёнкі» сваімі рукамі. Пасля майстар-класа наведвальнікам прапануюць азнаёміцца з выставачным праектам «Асцярожнае кола».
Раённае маладзёжнае спартыўнае свята «Маладосць. Энергія. Здароўе» адкрыецца ў суботу, 6 красавіка, ва Усходаўскай сярэдняй школе. Арганізатары мерапрыемства - аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага райвыканкама, сектар спорту і турызму, раённы камітэт БРСМ і раённы фізкультурна-спартыўны клуб. Начальнік аддзела ідэалагічнай працы і па справах моладзі Магілёўскага райвыканкама Алеся Купцова расказала:
Днямі на пазачарговай канферэнцыі грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз жанчын» першым са структур грамадзянскай супольнасці вылучыла дэлегатаў на VII Усебеларускі народны сход. Зацверджана 80 чалавек: 10 - ад кожнай вобласці, 20 - ад Мінска. Па словах старшыні БСЖ Вольгі Шпілеўскай, гэта жанчыны, якія любяць сваю краіну і свой народ. Неабыякавыя, са стрыжнем усярэдзіне. Карэспандэнт «СД» даведалася ў дэлегатаў, чаму ім важна прыняць удзел у працы сходу і які парадак дня маюць намер прасоўваць.
У Магілёве 3 красавіка стартавала абласная дабрачынная акцыя «Рука дапамогі» ў падтрымку бежанцаў з розных краін, якія часова знаходзяцца ў Слаўгарадскім раёне. Валанцёры руху «Добрае сэрца» Магілёўскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» арганізавалі ва ўнівермагу «Цэнтральным» збор дабрачыннай дапамогі для тых, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі і замест роднага дома знаходзіцца ў Слаўгарадскім цэнтры часовага знаходжання мігрантаў з-за мяжы. Гэтыя людзі прыехалі ў нашу краіну з Індыі, Эфіопіі, Афганістана, Самалі і Ўкраіны.
Работнікам мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці па выніках грамадскага кантролю вернута ў 2023 годзе больш як Br130 тыс. незаконна ўтрыманых або нявыплачаных сум і прафсаюзных узносаў. Пра гэта расказаў старшыня абласной арганізацыі галіновага прафсаюза Павел Жуйкоў на пасяджэнні калегіі галоўнага ўпраўлення ЖКГ рэгіёну.
Сёння ў Беларусі пройдуць выбары членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання. Члены Савета Рэспублікі выбіраюцца ад кожнай вобласці і горада Мінска дэпутатамі мясцовых саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. Парадак выбрання вызначаны Выбарчым кодэксам Беларусі. У ЦВК расказалі аб працэдуры выбрання членаў Савета Рэспублікі.