Архіў навін

Скончыў працу VII Усебеларускі народны сход. Аднагалосна прыняты Ваенная дактрына і Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі. Дэлегацыі раз'ехаліся па рэгіёнах. І яшчэ доўга будуць абмяркоўваць, і дзяліцца пасыламі тыя, каму пашчасціла стаць дэлегатамі і ўдзельнікамі адной з важных палітычных падзей Беларусі. Старшыня Магілёўскай гарадской Рады дэпутатаў Максім Гурын: - Галоўны пасыл, які гучаў на працягу двух дзён сходу – «Час выбраў нас!». Мы разам нясем адказнасць за выкананую працу, за дабрабыт нашага горада, вобласці і ўсёй краіны.
Гэты тыдзень для ўсёй краіны асаблівы. 24 - 25 красавіка прайшла найважнейшая палітычная падзея года - пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу. Упершыню яно праходзіла ў канстытуцыйным статуце. Дэлегат ад Магілёўскай вобласці, які прымаў удзел у ВНС, начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў расказаў, што гэта яго трэці ўдзел ва Усебеларускім народным сходзе. Раней ён удзельнічаў у V і ў VI УНС.
На Усебеларускім народным сходзе сёмага склікання ў новым канстытуцыйным статусе дэлегаты не толькі традыцыйна заслухалі выступленне кіраўніка дзяржавы аб сітуацыі ў свеце, сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, але і разгледзелі арганізацыйныя пытанні, звязаныя з работай самога УНС, а таксама - зацвердзілі найважнейшыя дакументы ў галіне забеспячэння бяспекі Беларусі. Меркаваннем аб удзеле ў значнай гістарычнай падзеі і лёсавызначальных рашэннях, прынятых у ходзе работы ВНС, падзяліўся старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін:
Порядка Br85 млн направят в этом году на поддержку пострадавших от аварии на Чернобыльской АЭС территорий Могилевской области. Об этом журналистам сообщил председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко во время митинга-реквиема, посвященного 38-й годовщине со дня трагедии.
Память жертв чернобыльской трагедии почтили в Славгороде. В день 38-й годовщины аварии на ЧАЭС митинг-реквием с участием представителей исполнительной власти и общественности прошел на аллее Памяти захороненных деревень.
Інжынер крычаўскага КСУП «Маляцічы-АГРА», дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу Сяргей Цуканаў: - Першы з'езд VII ВСН для мяне падкрэсліў усю важнасць і адказнасць, якая стаіць перад дэлегатамі. Прыемна ўсведамляць, што я змог аддаць свой голас у вырашэнні важных і стратэгічных пытанняў краіны. Прыняцце Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны з'яўляецца стратэгічна важным рашэннем для захавання міру і суверэнітэту Рэспублікі. Беларускі народ памятае страшныя гады ВАВ, таму ведае цану міру і спакою. Мы не жадаем вайны!
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачэнка правёў 26 красавіка сход, прысвечаны кадравым пераменам.
Па ўсёй краіне пачаліся выплаты матэрыяльнай дапамогі да Дня Перамогі. У ліку першых яе атрымаў магіляўчанін, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Фёдар Антонавіч Пускаў.
Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі і Ваенная дактрына Рэспублікі Беларусь, якія былі зацверджаны на пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу, афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. За зацвярджэнне абодвух дакументаў дэлегаты УНС прагаласавалі аднагалосна.