Архіў навін

Сустрэча намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслана Страхара з міністрам знешніх сувязей Астраханскай вобласці Уладзімірам Галаўковым адбылася сёння ў Доме Саветаў. Бакі абмеркавалі існуючае супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі і намецілі напрамкі далейшага ўзаемадзеяння. У прыватнасці, зацікаўлены расійскія партнёры ў стварэнні сумесных прадпрыемстваў у сферы малочнай прамысловасці і мэблевай вытворчасці.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб адказным абыходжанні з жывёламі». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра. Дакумент накіраваны на абарону жывёл ад жорсткага абыходжання, а таксама на забеспячэнне правоў і законных інтарэсаў фізічных і юрыдычных асоб пры абыходжанні з жывёламі.
Пераможцамі заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах сталі 95 школьнікаў рэгіёна. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама. «Заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах прайшоў падчас вясновых канікулаў - з 25 па 29 сакавіка, - расказалі ва ўпраўленні. - Магілёўскую вобласць на інтэлектуальных спаборніцтвах прадставіла каманда з 202 навучэнцаў. 95 вучняў Прыдняпроўскага краю сталі пераможцамі». Па словах суразмоўцаў, гэта самы высокі вынік за апошнія 10 год.
У СЭЗ «Магілёў» зарэгістравалі адразу тры новыя кампаніі. Гэта новыя інвестыцыі і новыя працоўныя месцы, а таксама новыя віды прадукцыі і новыя вытворчасці.
У перыяд вясновых канікулаў на тэрыторыі Магілёўскай вобласці на працягу 6 дзён, з 25 па 30 сакавіка, была арганізавана работа 283 аздараўленчых лагераў з дзённым знаходжаннем, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва. - У 283 лагерах з дзённым знаходжаннем праходзілі аздараўленне 7600 школьнікаў, - праінфармавалі ў цэнтры. - Дадзеныя лагеры працавалі на базах устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, спецыялізаваных навучальна-спартыўных устаноў.
У Магілёве пачалі высадку жывога лабірынта ў гарадскім парку Падміколле. Пра гэта расказала галоўны аграном КВУП «Магілёўзелянбуд» Крысціна Аўтушкова. Унесены ў канцэпцыю азелянення абласнога цэнтра аб'ект размясціўся за Свята-Мікольскім жаночым манастыром. Рэалізацыя ініцыятывы разлічана на тры гады: доўгатэрміновы праект будзе ўвасабляцца ў жыццё паэтапна. У мінулым годзе на тэрыторыі будучага лабірынта плошчай 1 га былі праведзены планіроўка і выраўноўванне паверхні, у гэтым пачаліся першыя высадкі.
У Магілёве 4 красавіка стартуе адкрыты кубак Беларусі па дзюдо, Адкрыты Кубак Рэспублікі Беларусь сярод змешаных каманд на прызы Апякунскай Рады ГА «Беларуская федэрацыя дзюдо» (мужчыны і жанчыны). Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту. Прымаць спаборніцтвы будзе спартыўны комплекс «Алімпіец». Спаборнічаць спартсмены будуць у індывідуальнай праграме і сярод змешаных каманд.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2024 год. Адпаведны ўказ №119 ён падпісаў 29 сакавіка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра. Усяго ў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму ў гэтым годзе ўключаны 120 аб'ектаў, 41 з якіх плануецца ўвесці ў эксплуатацыю. Намечана таксама пачаць фінансаванне будаўніцтва (рэканструкцыі) 16 новых аб'ектаў, у тым ліку 4 аб'екты дарожнага будаўніцтва, 2 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, 2 бальніцы, 4 інфраструктурныя аб'екты.