Архіў навін

Міжнародны дзень сем'яў адзначаецца штогод 15 мая ў адпаведнасці з рэзалюцыяй Генеральнай асамблеі ААН. У Беларусі ў гэты дзень таксама адзначаюць рэспубліканскае свята - Дзень сям'і. Моцная сям'я - аснова развіцця дзяржавы. Паводле звестак перапісу насельніцтва 2019 года, у Беларусі налічвалася 2 612 413 сем'яў. У 2023 годзе ў краіне было зарэгістравана больш за 56 тыс. шлюбаў. У рэспубліцы паступова павялічваецца колькасць шматдзетных сем'яў. Цяпер у краіне налічваецца амаль 124 тыс. шматдзетных сем'яў, у якіх выхоўваецца 405 тыс. дзяцей.
У Магілёве ўрачыстая цырымонія ўшаноўвання Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь прайшла на плошчы Славы. У патрыятычнай акцыі прынялі ўдзел моладзь, працоўныя калектывы, прадстаўнікі мясцовай улады дэпутацкага корпуса.
Такім меркаванне падчас ушаноўвання дзяржаўных сімвалаў у Магілёве з карэспандэнтам сайта Магілёўскага аблвыканкама падзяліўся намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах Алег Дзьячэнка.
Музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка» пройдзе па традыцыі на берагах Чыгірынскага вадасховішча ў Быхаўскім раёне з 26 па 28 ліпеня. Сапраўдны падарунак для аматараў адпачыць на прыродзе і парыбачыць. Што будзе новага на фэсце ў 2024-м у студыі праграмы «Новая раніца» на РТР-Беларусь распавёў Сяргей Кулягін, аўтар-выканаўца, дырэктар музычнага фестывалю «Вялікая бард-рыбалка».
Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь адсвяткуюць беларусы ў нядзелю - 12 мая.
Ветэранская арганізацыя Магілёўскай вобласці ўзнагародзіла пераможцаў абласнога этапа тэматычнага конкурсу дзіцячага малюнка.
Дарожныя будаўнікі пачалі рамонт вуліцы Піянерскай у Магілёве. Для таго каб паскорыць працэс і мінімізаваць нязручнасці для магіляўчан, правядзенне работ разбілі на тры этапы. Сёння з 8.00 працы вядуцца на ўчастку ад вул. Болдзіна да вул. Лепяшынскага. Паралельна ідзе дэмантаж ліўневых каналізацый. Дарэчы, праезд па зав. Пажарны адчынены. mogilevnews.by
БРСМ 12 мая, у Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, запускае рэспубліканскі патрыятычны анлайн-конкурс «Сэрца роднай зямлі». Пра гэта паведаміла загадчыца Цэнтра інфармацыйных і сацыяльных тэхналогій Цэнтральнага камітэта БРСМ Кацярына Лакісава.
Ратавальнікі - ветэранам. Супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях разам з Беларускім добраахвотным пажарным таварыствам устанаўліваюць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны абсалютна бясплатна. Бо бяспека гэтых людзей - абавязак цяперашніх пакаленняў.
Абласны тур нацыянальнага фестывалю-конкурсу патрыятычнай песні «Салдацкі канверт – 2024», прысвечаны 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пройдзе сёння ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Святочны канцэрт «Помнім сэрцам» прайшоў у Магілёве на плошчы Славы.
Магілёўская вобласць разам з усёй краінай сёння святкуе 79-ю гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Сёлета святочная праграма ў абласным цэнтры стартавала з Парада Перамогі выхаванцаў дзіцячых садоў, у якім прынялі ўдзел каля 250 дашкалят у форме розных родаў войскаў. Затым урачыстасць працягнулася маршам воінскіх часцей Магілёўскага гарнізона на плошчы Леніна.
Cобрание Могилевской ассоциации промышленников и предпринимателей состоялось 8 мая на базе УЧНПП «Технолит» при участии помощника Президента – инспектора по Могилевской области Леонида Мартынюка, заместителя председателя Могилевского облисполкома Руслана Страхара, председателя Могилевского горисполкома Александра Студнева.
Напярэдадні Дня Перамогі ля падножжа мемарыяла воінскай славы «Лудчыцкая вышыня» Быхаўскага раёна адбыўся ўрачысты мітынг, падчас якога маладыя следчыя прынеслі прысягу на вернасць Айчыне, народу і прафесіі. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Таццяна Старасотнікава. У знак памяці і глыбокай павагі да подзвігаў тых, хто абараняў Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны і загінуў у сутычцы з ворагам, удзельнікі мерапрыемства ўсклалі жывыя гірлянды і кветкі да Вечнага агню, а памяць загінуўшых герояў ушанавалі хвілінай маўчання.
Сімвалічная алея Перамогі з 30 кустоў бэзу з'явілася ля Магілёўскага спецыяльнага дома для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў. Ініцыятыва стала часткай абласной акцыі "І заквітнее бэз 1945-га", расказала начальнік упраўлення ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Наталля Дашкова.
Гордыя сцягі для асаблівых гарадоў. Спіс населеных пунктаў, якія ўвайшлі ў гісторыю як цытадэлі адвагі і бясстрашнасці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, стаў даўжэйшы. У 2024 годзе яшчэ 9 беларускіх гарадоў узнагароджаны вымпелам "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны". Адзін з іх - Асіповічы, буйны чыгуначны вузел на мяжы Магілёўскай і Мінскай абласцей.
Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны віншуюць гэтымі днямі ў кожным кутку Беларусі. 9 Мая - асаблівая дата, у першую чаргу для тых, хто прайшоў франтавымі дарогамі. І каб гэтае свята ветэраны сустрэлі са шчаслівымі вачыма, у госці прыходзяць прадстаўнікі ўлады, прадпрыемстваў, моладзь з падарункамі і цёплымі пажаданнямі, бо клопат і ўвага для ветэранаў - самае каштоўнае.
Старадаўні абрад адрадзілі ў Клічаве юныя выхаванкі ўзорнага фальклорнага ансамбля «Купалачка». Пра гэта расказала настаўнік па класе народнай творчасці дзіцячай школы мастацтваў райцэнтра Наталля Коктыш.
Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР) у ходзе праграмы па ўзнаўленні рыбных рэсурсаў сацыяльна-значных вадаёмаў фонду запасу рыбалоўных угоддзяў правяло зарыбленне вадаёмаў Магілёўскай і Брэсцкай абласцей. Пра гэта паведамілі ў БТПР.
Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця і выкананні бюджэту вобласці за першы квартал 2024 гады падвялі сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме. Пасяджэнне прайшло пры ўдзеле старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі, памочніка Прэзідэнта - інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка, старшыні абласнога Савета дэпутатаў Аляксандра Гарошкіна.
Мерапрыемства прымеркавана да Дня Перамогі і 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў дзевяць населеных пунктаў краіны вымпелам «3а мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны». Цырымонія адбылася 7 траўня на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Перамогі ў Палацы Рэспублікі.
Ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Марыю Васільеўну Ікусаву з надыходзячым Днём Перамогі павіншавалі старшыня Магілёўскага гарвыканкама Аляксандр Студнёў, ваенны камісар горада Магілёва і Магілёўскага раёна Максім Уласаў, старшыня Магілёўскага Савета дэпутатаў, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Максім Гурын, навучэнцы Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча ім. Героя Савецкага Саюза Яўгена Нікалаенка, навучэнцы СШ №33 і ваенна-патрыятычнага класа СШ №12, актывісты БРСМ
З кветкамі, падарункамі і словамі падзякі - у Магілёве павіншавалі напярэдадні Дня Перамогі ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Антонавіча Цітова. Напярэдадні Дня Перамогі па ўсёй краіне ветэраны Вялікай Айчыннай вайны прымаюць віншаванні. Адно з галоўных у жыцці свят нават праз столькі гадоў яны сустракаюць са слязамі на вачах. Яны памятаюць цяжкія выпрабаванні, якія выпалі на іх лёс, але не страчваюць аптымізму і вераць, што падобнае на беларускай зямлі не паўторыцца.
Больш за тысячу лампад запаляць сем'і работнікаў ААТ «Магілёўліфтмаш» у гонар загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Мерапрыемства пройдзе напярэдадні Дня Перамогі і стане часткай патрыятычнай акцыі «Агонь доблесці і памяці: 80 гадоў свабоды», расказалі на прадпрыемстве.
Са шматпавярхоўкі па вуліцы Габроўская Магілёва 97-гадовы ветэран Фёдар Фёдаравіч Нікіцін з жонкай Марыяй Гаўрылаўнай, а таксама дачкой Галінай спусціліся загадзя. Сустракаць гасцей - справа адказная. Прырода быццам адчуваючы надыходзячае свята - Дзень Перамогі, сама паднесла сюрпрыз: у двары распусціліся кусты бэзу.
У гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі і Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.У. Масленікава стварыў выставачны праект «Праўда подзвігу. Перамозе прысвячаецца». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Як расказалі супрацоўнікі музея, на выставе прадстаўлены карціны, на якіх адлюстравана ваенная гісторыя Беларусі. У залах знаходзяцца як працы знакамітых ваенных мастакоў, так і сюжэтныя карціны Паўла Масленікава на гэтую тэматыку.
Дэлегацыя з Масквы прыняла ўдзел у мітынгу каля Помніка батальёну міліцыі капітана К.Г. Уладзімірава ў вёсцы Гаі. Прадстаўнікі ГБОУ горада Масквы «Рэабілітацыйная школа-інтэрнат № 32», ГБОУ горада Масквы «Цэнтр рэабілітацыі і адукацыі № 7», актывісты РГА «Рада ветэранаў баявых дзеянняў г. Масквы» ўсклалі кветкі, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
Прамую тэлефонную лінію 11 мая ў Магілёўскім аблвыканкаме правядзе першы намеснік старшыні аблвыканкама - Сяргей Канстанцінавіч Савіцкі. Пытанні можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэлефоне: 8 (0222) 50-18-69.
Алею партыйнага адзінства і згуртаванасці заклалі ў Магілёве ў парку Падміколле. Так Магілёўскае абласное аддзяленне Беларускай партыі «Белая Русь» адзначыла гадавіну з дня ўтварэння.