Архіў навін

Пераможца «Залатой Літары» Любоў Мацюшонак: ёсць жаданне працаваць, тварыць і не спыняцца на дасягнутым Калі адзначаюць на высокім рэспубліканскім узроўні, ёсць жаданне працаваць, тварыць і не спыняцца на дасягнутым. Такім меркаваннем падзялілася галоўны рэдактар інфармацыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Шклоў-інфа» Любоў Мацюшонак на ўзнагароджанні пераможцаў нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара» ў Магілёве.
Выступаючы перад удзельнікамі Форуму медыйнай супольнасці ў Магілёве, Кіраўнік дзяржавы чарговы раз даў дакладны пасыл усім антысаветчыкам, для якіх тэма выкарыстання савецкай тэрміналогіі, у тым ліку ў пытаннях правядзення інфармацыйнай і ідэалагічнай работы, да гэтага часу з'яўляецца нечым архаічным і немілагучным. Аб гэтым заявіў першы сакратар ЦК КПБ Сяргей Сыранкоў.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў XX Нацыянальнага конкурсу «Залатая літара» адбылася 28 мая ў Палацы культуры вобласці ў рамках Форума медыйнай супольнасці Беларусі ў Магілёве. Цырымонія ўзнагароджання сабрала ў зале Палаца культуры вобласці найлепшых прадстаўнікоў друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, інфармацыйных агенцтваў і сеткавых выданняў з усёй краіны. Так, сярод найлепшых з лепшых сталі і прадстаўнікі СМІ Магілёўскай вобласці.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XX Нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара» прайшла ў Магілёве. Уладальнікам спецыяльнага прыза «За ўклад у журналістыку» стаў магіляўчанін Уладзімір Капуза, які 20 гадоў узначальваў абласную газету «Зямля і людзі», а агульны стаж яго працы ў журналістыцы перавышае 50 гадоў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час выступлення ў Магілёве на Форуме медыйнай супольнасці Беларусі абазначыў сем прыярытэтаў у рабоце масмедыя.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XX Нацыянальнага конкурсу «Залатая літара» стартавала ў Магілёве. Важнае для працаўнікоў СМІ мерапрыемства стала часткай праграмы Форума медыйнай супольнасці.
Наша аналітыка б'е прама ў мэту, мы на правільным шляху. Такое меркаванне выказала вядучая праектаў тэлерадыёкампаніі «Магілёў» Віталіна Петрусевіч падчас Форума медыйнай супольнасці Беларусі, які праходзіць у Магілёве.
Камандна-штабнае вучэнне з органамі ўпраўлення тэраабароны праходзіць у Быхаўскім раёне, паведамілі ў пресс-службе Міністэрства абароны. Вучэнне праходзіць пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама. У ходзе камандна-штабнога вучэння адпрацоўваюцца задачы тэраабароны па барацьбе з дыверсійна-разведвальнымі групамі, а таксама пытанні забеспячэння ваеннага становішча. Да трэніровак прыцягваюцца службовыя асобы Быхаўскага райвыканкама, райваенкамата, ваеннаабавязаныя, прызваныя з запасу. БЕЛТА
47 гадоў таму была ўтворана воінская часць 6713. Ваеннаслужачыя, камандаванне, афіцэры і ветэраны сабраліся ў роднай частцы, каб падвесці вынікі працы, падзякаваць лепшым і ўспомніць добрыя моманты за час службы.
1 верасня Магілёўскі спецыялізаваны ліцэй Міністэрства ўнутраных спраў прыме першых навучэнцаў. І запыт на навучанне ў ліцэі сілавога ведамства ёсць. Дакументаў ужо накіравана ў некалькі разоў больш ад запланаванай колькасці. Адзначым, дакументы ва ўстанову адукацыі прымаюць да 1 чэрвеня.
Адказнасць ва ўлады і прадстаўнікоў медыясферы адна на ўсіх - захаваць краіну і зберагчы мір. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Магілёве на Форуме медыйнай супольнасці Беларусі. «Мы працуем у адной звязцы. Адказнасць у нас адна на ўсіх - захаваць краіну і зберагчы мір. Вы вучылі гісторыю, мысліце аналітычна, бачыце аналогіі, ведаеце, што значыць несці гэту адказнасць на сваіх плячах», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Каля сотні ўдзельніц будуць спаборнічаць за перамогу. У Магілёве пачаліся абласныя гульні па футболе «Скураны мяч» на прызы прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Эстафету пачалі дзяўчынкі. Лепшая каманда прыме ўдзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах восенню. ТРК «Магілёў»
Што мяняецца з 28 мая згодна з указам № 69 па пытаннях сямейнага капіталу і пастановай урада № 364 ад 23 мая 2024 года, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У Беларусі вызначылі парадак арганізацыі доўгачасовага догляду пажылых і інвалідаў. Гэта прадугледжана пастановай урада ад 23 мая 2024 года нумар 367, якая прынята ў развіццё абноўленага закона «Аб сацыяльным абслугоўванні», паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У Беларусі сёння стартавалі цэнтралізаваны экзамен і цэнтралізаванае тэсціраванне ў адзіныя тэрміны. Усяго ў першы дзень на Магілёўшчыне ў пунктах правядзення іспыту зарэгістраваны 6043 навучэнцаў, з улікам экстэрнаў. У другі дзень, 30 мая, чакаецца 6045. Найбольш папулярным прадметам па выбары ў выпускнікоў у гэты дзень стала матэматыка - на карысць дакладнай навукі зрабілі выбар звыш 2 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак, на другім месцы - біялогія (амаль 1,3 тыс.) і завяршыла тройку лідэраў грамадазнаўства (звыш 1,03 тыс.).
Рашэннямі гаррайвыканкамаў Магілёўскай вобласці ў бягучым годзе вызначана 61 месца адпачынку каля водных аб'ектаў з арганізацыяй купання, паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. У параўнанні з мінулым сезонам колькасць такіх месцаў у рэгіёне не змянілася.
У Беларусі сёння стартуе цэнтралізаваны іспыт і цэнтралізаванае тэсціраванне ў адзіныя тэрміны.
У Магілёўскай вобласці з Кітайскай Народнай Рэспублікай - вялікія перспектывы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Такім меркаваннем падзяліўся намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Страхар пасля завяршэння візіту афіцыйнай дэлегацыі рэгіёна ў Паднябесную. У перыяд з 16 па 21 мая афіцыйная дэлегацыя Магілёўскай вобласці наведала дзве правінцыі КНР.
Пасяджэнне прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў правёў 24 мая старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін. Удзел у ім прынялі члены прэзідыума, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, а таксама старшыні гаррайсаветаў дэпутатаў, старшыні гаррайвыканкамаў - з дапамогай відэаканферэнцсувязі з гарадскіх і раённых студый.
Беларусь і Расія захоўваюць курс на ўзмацненне інтэграцыі. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў на перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным
Міліцыя забяспечыць ахову парадку ў месцах правядзення выпускных. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных справаў. У найбліжэйшыя дні для навучэнцаў 9-х і 11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі празвіняць апошнія званкі. Атэстаты выпускнікі атрымаюць 14 чэрвеня, тады ж адбудуцца і выпускныя вечарыны.
Сапраўднае свята з песнямі, танцамі і інтэрактывамі атрымалася ў двары па праспекце Шміта, 6 у Магілёве - тут адкрылі першую ў гэтым сезоне дзіцячую пляцоўку. Усяго гэтым летам у Магілёве плануюць уладкаваць 16 дзіцячых пляцовак. У 2023 годзе горкамі, арэлямі і трэнажорамі папоўніліся 12 дваровых тэрыторый горада Магілёва.
Дырэктар Вязеўскай сярэдняй школы Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Валянціна Грышановіч расказала, як арганізавана правядзенне цэнтралізаванага экзамену для выпускнікоў сельскай школы.
Адкрыццё абласных спаборніцтваў па футболе «Скураны мяч», на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, адбудзецца 27 мая ў 10:00 на базе ФК «Днепр-Магілёў». Яно пройдзе ў рамках спартакіяды сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства сярод дзяўчынак (2013-2015 гг.н.). Як паведамляе адзін з арганізатараў, абкам БРСМ, за перамогу ў спаборніцтвах будуць змагацца каля 100 удзельніц. Сярод шасці каманд з чатырох раёнаў будуць вызначаць пераможцаў абласных спаборніцтваў.
Абласны тур ваенна-патрыятычнай гульні «Арляня» адбудзецца 29 мая на базе В/Ч 72471. У мерапрыемстве прымуць удзел больш за 200 чалавек з ліку навучэнцаў 9-11 класаў устаноў адукацыі рэгіёну. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абкаме БРСМ. Удзельнікі павінны прайсці шэраг іспытаў і прадэманстраваць свае навыкі ў тэматычных конкурсах і заданнях. У рамках ваенізаванай эстафеты юнакі і дзяўчаты будуць збіраць і разбіраць на час аўтамат. Яшчэ адна станцыя - медыцынская. Удзельнікам трэба будзе спаборнічаць ва ўменні аказваць даўрачэбную дапамогу пры розных відах траўм.
Інтэрактыўную карту асабліва ахоўных прыродных тэрыторый запусцілі ў Беларусі, паведамляе прэс-служба Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Беларуская спартсменка Наталля Варакіна перамагла на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы па барацьбе 2024 года, які праходзіць у Баку. Спартсменка з Быхава заваявала залаты медаль у вагавой катэгорыі да 50 кг. Напярэдадні беларуска перамагла славачку Крысціну Басіч, Шахану Назараву з Азербайджана і румынку Ану Марыю Пірву, а сёння ў фінальным паядынку нанесла паражэнне Зехрэ Дэмірхан з Турцыі. Раней у сваёй кар'еры Наталля Варакіна станавілася бронзавым прызёрам Летніх Юнацкіх Алімпійскіх гульняў, а таксама сярэбранай медалісткай II Гульняў краін СНД.
Хто з 1 ліпеня пасля ўступлення ў сілу часткі змяненняў законаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльных выплат зможа прадоўжыць атрымліваць пенсію, дзіцячыя дапаможнікі і дапамогі па догляду пошты паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
На палях 3-га Міжнароднага сімпозіума кандытараў FOOD PROM CONFECTIONERY 2024, які праходзіць 23 і 24 мая ў беларускай сталіцы, беларускія кандытары прэзентавалі чарговую навінку - жавальны мармелад у форме і з густам кактуса.