Архіў навін

Больш за 200 удзельнікаў збярэ абласны турыстычны злёт работнікаў аховы здароўя Магілёўскай вобласці. Мерапрыемства пройдзе 12-14 ліпеня ў в.Чачэвічы Быхаўскага раёна, расказалі ў абласной арганізацыі галіновага прафсаюза.
Магілёўскі і Валгаградскі абласныя цэнтры народнай творчасці падпісалі пагадненне аб культурным супрацоўніцтве. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.
Госці і ўдзельнікі свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») з'елі амаль 6,4 т шашлыка і выпілі больш за 9,4 тыс. л квасу. Пра гэта расказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама Вераніка Цітова.
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў творчых конкурсаў рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» прайшла ў Магілёве. Тэматыка работ прысвечана 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году якасці.
Усё больш запатрабаванай становіцца паслуга сурдаперакладчыка для глухіх. Больш за год на базе абласной арганізацыі «Беларускага таварыства глухіх» у Магілёве працуе кол-цэнтр, які абслугоўвае людзей з праблемамі слыху не толькі Магілёва, але і раёнаў вобласці. У мінулым годзе паслугай скарысталіся больш за паўтысячы чалавек.
На юбілейным, 15-м Рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») абнавілі рэкорд наведвальнасці. Летась гасцямі фестывалю сталі гістарычныя 80 тысяч чалавек, на гэты раз адзнака цікавасці гледачоў перавысіла 96 тысяч.