Архіў навін

На сённяшні дзень аграрыі Магілёўскага раёна ўжо ўбралі каля 30 працэнтаў ураджаю ад запланаваных плошчаў. Пра гэта расказаў намеснік старшыні - начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага райвыканкама Генадзь Давыдаў. «У гаспадарках нашага раёна ўжо ўбрана каля 30% плошчаў. Ураджайнасць збожжавых складае 34 ц/га і больш за 20 ц/га - рапс», - адзначыў ён.
ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Бабруйскаграмаш» працуе над стварэннем новых відаў тэхнікі. Аб гэтым расказаў журналістам генеральны дырэктар прадпрыемства Алег Корсак па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы па пытаннях развіцця беларускай прамысловасці.
У Магілёўскай вобласці ад стыхіі палегла 15,5 тысячы гектараў зерневых культур. Больш за ўсё пацярпелі пасевы ў Горацкім, Кіраўскім, Магілёўскім, Клімавіцкім, Краснапольскім і Чавускім раёнах. У разрэзе культур сітуацыя з палегліцай выглядае так: азімая пшаніца — 5848 гектар, азімае жыта — 2667 гектар, азімы трыцікале — 2358 гектар, зернабабовыя — 1055 гектар, яровы ячмень — 2772 гектара, авёс — 595 гектар, яравая пшаніца — 145 гектаров, грэчка - 50 гектар.
Такі дуэт з маладой выканаўцай з Беларусі ўпершыню Перадаць досвед маладым і запаліць новыя зоркі! Народная артыстка Расіі Ларыса Доліна запісала сумесны хіт з беларускай Ганнай Трубяцкой.
Заяўкі на ўдзел у IV Рэспубліканскім конкурсе сацыяльнай рэкламы «Пазнай Беларусь» будуць прымацца да 1 верасня. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным агенцтве па турызме.
Дурніца садовая - перспектыўная культура. Ёй на Магілёўшчыне займаюцца лясныя гаспадаркі, фермеры, а таксама вяскоўцы і дачнікі на сваіх участках. Гэтыя сінія аксамітныя плады называюць ягадамі 21 стагоддзя, суперфудам і нават ягадай маладосці — з-за высокага ўтрымання розных карысных рэчываў. Таму нездарма фермерская гаспадарка з Асіповіцкага раёна пашырае сёлета свае плантацыі.
У першым паўгоддзі гэтага года ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 1 тыс. 279 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 152,6 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні Магілёўскай вобласці. Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 28,4 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 18,6 працэнта ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля.