Архіў навін

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка расказаў журналістам, наколькі аператыўна ўсе службы вобласці адрэагавалі на ліквідацыю наступстваў стыхіі і якую дапамогу аказалі насельніцтву. Размова адбылася ў час рабочага візіту кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрыя Крутога ў рэгіён па выніках селектарнай нарады ў Прэзідэнта.
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць ушаноўваў першага ў краіне трохтысячніка на ўборцы ўраджаю. Да віншаванняў перадавіка таксама далучыўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой здзяйсняе рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць па выніках селектарнай нарады ў кіраўніка дзяржавы. Мэта - на месцы вызначыць тэрміны ліквідацыі наступстваў стыхіі, атрымаць урокі з таго, што адбылося. «Людзі не жадаюць разумець, што гэта надзвычайная сітуацыя. Вайна проста, толькі няма стральбы з аўтаматаў і кулямётаў. Тое самае, што на вайне. І ніхто не задаецца пытаннем: а што ты зрабіў для таго, каб пераадолець гэтую катастрофу? - адзначыў Прэзідэнт на селектарнай нарадзе 19 ліпеня.