Архіў навін
На пасяджэнні Выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта зацверджаны склад спартсменаў і суправаджаючых асоб на XXXIII летнія Алімпійскія гульні ў Парыжы, паведамілі ў прэс-службе НАК.
На галоўным старце чатырохгоддзя нашы спартсмены выступяць у нейтральным статусе ў дзевяці відах спорту: веласпорце на шашы, акадэмічным веславанні, плаванні, кулявой стральбе, скачках на батуце, грэка-рымскай барацьбе, веславанні на байдарках, тхэквандо і цяжкі. За ўзнагароды парыжскіх гульняў будуць дужацца 7 мужчын і 9 жанчын.
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ.
Так, 20 ліпеня можна будзе звярнуцца па тэлефонах:
Магілёўскі гарвыканкам - 8 (0222) 42-21-02 (Якубенка Анатоль Сяргеевіч - намеснік старшыні гарвыканкама);
Паводле інфармацыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, аграрыямі Магілёўскай вобласці па стане на раніцу 16 ліпеня ўбрана 49 584 га, намалочана 118 138 тон пры сярэдняй ураджайнасці 23,8 ц/га збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы, грэчкі і проса). Па тэмпах уборкі лідзіруюць Кіраўскі, Клічаўскі і Магілёўскі раёны.
Аляксандр Лукашэнка трымае на асабістым кантролі аднаўленчыя работы па ліквідацыі наступстваў стыхіі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка трымае на асабістым кантролі ход аднаўленчых работ па ліквідацыі наступстваў стыхіі, якая закранула шэраг рэгіёнаў краіны.
У сувязі з 30-годдзем інстытута прэзідэнцтва сваёй думкай аб тым, як гэта адбывалася ва ўмовах маштабнага крызісу, падзялілася член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Галіна Бяляева. Эксперт адзначыла, што дзякуючы асабістым якасцям Прэзідэнта Беларусь першай сярод рэспублік СНД выбудавала прэзідэнцкую вертыкаль улады і ва ўмовах маштабнага крызісу былой савецкай прасторы стабілізавала абстаноўку.
Як арганізавана гарачае харчаванне працаўнікоў жніва ў сельгаспрадпрыемствах, якое меню прапануюць, наколькі смачныя, якасныя і каларыйныя стравы, чысты посуд, якія ўмовы для прыёму ежы створаны ў палявых умовах, ці забяспечваюць пітной і мінеральнай вадой... Гэтыя актуальныя пытанні арганізацыі ўборачнай кампаніі знаходзяцца ў цэнтры увагі прафсаюзаў
У мінулы панядзелак старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Марына Бандык і старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Алена Чаплыгіна праверылі арганізацыю гарачага харчавання ў СЗАТ «Горы».
У абласным цэнтры праходзіць арт-праект «Магілёў вачыма гасцей». Гэта ўжо гарадская традыцыя, і яна існуе з 2017 года. Удзельнікамі арт-праекта, за гэты час, былі больш за 60 мастакоў з розных краін. Сёлета арт-праект «Магілёў вачыма гасцей» праходзіць ужо сёмы раз.
Адкрытае акцыянернае таварыства атрымала адразу два дыпломы I ступені: «Прадпрыемства года - Лідэр у галіне навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ і ўкаранення інавацыйных відаў прадукцыі», «Вытворца прадукту года ў катэгорыі «Адкрыццё года». Прамысловы гігант развіваецца і прасоўваецца дзякуючы стварэнню новай прадукцыі, а таксама рэалізацыі інвестпраектаў.
Палявы інтэнсіў. Якія віды на ўраджай? Ці апраўдалі сябе эксперыменты ў 2024 годзе? Як перапрацоўшчыкі ацэньваюць якасць сыравіны? І што з кадрамі ў АПК? У студыі ток-шоу «Па сутнасці» сабраліся навукоўцы, дэпутаты, прадстаўнікі мясцовай вертыкалі і людзі зямлі.
Па словах адказнага сакратара прыёмнай камісіі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Сяргея Рубца, падача дакументаў ідзе поўным ходам, а кардынальных змен у працы сяброў камісіі ў параўнанні з мінулым годам няма.
- За тры дні - 263 заявы (25 з іх падалі выпускнікі агракласаў). Традыцыйна запатрабаванай застаецца спецыяльнасць «правазнаўства»: на восем вакантных месцаў - 20 заяў, - падкрэслівае суразмоўца.
Непагадзь напаткала Магілёўшчыну! 14 ліпеня па Беларусі прайшоў навальнічны фронт з парывамі ветру да 29 м/с. Па аператыўных звестках, пацярпелі 268 населеных пунктаў. Сярод іх 10 раёнаў Магілёўскай вобласці. Ад падзення дрэва загінула дзяўчынка. Ад маланак узніклі тры пажары. Паводле інфармацыі энергетыкаў, у момант непагадзі электразабеспячэнне знікла ў 615 населеных пунктах. Без электрычнасці на гэты момант яшчэ знаходзяцца 280 населеных пунктаў.
Переводчик