Архіў навін

Магілёўскі абласны гісторыка-патрыятычны клуб ВІККРУ адзначае сваё 30-годдзе. Пачынаючы з аднаго атрада пошукавікаў, зараз гэты клуб - маштабнае аб'яднанне аднадумцаў і патрыётаў краіны. Тут вядуцца нават навукова-даследчыя працы.
Для аператыўнага аднаўлення энергазабеспячэння задзейнічана 107 аварыйна-аднаўленчых брыгад энергетыкаў і 143 адзінкі спецтэхнікі. Часовыя схемы электразабеспячэння малочнатаварных ферм забяспечаны 11 перасоўнымі аўтаномнымі крыніцамі энергіі. Па стане на 12 гадзін 15 ліпеня, паводле інфармацыі РУП «Магілёўэнерга», найбольш пацярпелымі застаюцца Быхаўскі, Бабруйскі, Кіраўскі, Чавускі, Слаўгарадскі, Касцюковіцкі і Клімавіцкі раёны.
Традыцыйны хрэсны ход у гонар Баркалабаўскай іконы Божай Маці, дзень святкавання якой адзначаецца 24 ліпеня, адбудзецца 23 ліпеня, паведамляецца на афіцыйным партале Беларускай праваслаўнай царквы. Шлях багамольцаў працягласцю 40 км будзе пралягаць са Свята-Мікольскага манастыра горада Магілёва да Свята-Узнясенскага манастыра ў пасёлку Баркалабава Быхаўскага раёна, дзе знаходзіцца цудатворны абраз. Далучыцца да хроснага ходу можна на любым адрэзку пуці, удакладнілі ў БПЦ.
Выставачны праект «Шагал. La Bible» можна будзе ўбачыць у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.У. Масленікава з 16 ліпеня. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
ХI этнічнае свята ранняй сярэднявечнай культуры «У госці да радзімічаў» адбудзецца 27 ліпеня на пляцоўцы каля Замкавай гары аграгарадка Радамля Чавускага раёна. Як паведамляецца на сайце Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы, адкрыццё свята, заснаванага на стылістыцы і падзеях 9-11 стст., запланавана на 17.00.
Механізатараў-перадавікаў ЗАТ «Сервалюкс Агра» ўзнагароджвалі прама ў полі. Сяргей Май і Рыгор Бокач да вечара суботы, 13 ліпеня, пераадолелі мяжу ў дзве тысячы тон першымі ў краіне. Павіншаваць камбайнераў прыехалі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі і старшыня Магілёўскага райвыканкама Алег Чыкіда.
Прадукцыю ТАА «Быхаўскі кансервавы завод» спажыўцы ведаюць пад вядомым брэндам «Гаспадар-Барын». Традыцыі застаюцца нязменнымі. Галоўнае - густ і якасць. Стаўку прадпрыемства робіць на строгае захаванне тэхналогіі і асваенне новых відаў прадукцыі. У асноўным прадпрыемства арыентавана на нашу беларускую сыравіну, вырашчаную сельгасвытворцамі. Перад тым, як патрапіць на стол да спажыўца, сыравіна праходзіць уваходны кантроль, дбайную мыйку, апрацоўку і стэрылізацыю ў аўтаклавах.
«Марш Перамогі» арганізаваны Міністэрствам абароны і праходзіць у населеных пунктах, якія асабліва вызначыліся ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, і ў тых, што ў лютым гэтага года былі ўзнагароджаны вымпеламі «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны».
Энергетыкі працягваюць работы па аднаўленні электразабеспячэння ў рэгіёнах, якія пацярпелі ад непагадзі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі. У Гомельскай вобласці прайшлі навальніцы з моцным шквалістым ветрам, парывы якога дасягалі 30 м/с, што прывяло да падзення дрэў на лініі электраперадачы, іх абрыву, а таксама пашкоджання апор. Па звестках на 21.00, электразабеспячэнне парушана ў 368 населеных пунктах Гомельскай вобласці.