Архіў навін
У Беларусі з 1 жніўня 2024 года павялічваюцца памеры бюджэту пражытачнага мінімуму. Новы памер БПМ будзе дзейнічаць да 31 кастрычніка 2024 года, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ў параўнанні з яго значэннем, устаноўленым з 1 мая 2024 года, павялічыцца на 3,4 працэнта і складзе Br433.
Больш за сотню адзінак тэхнікі гарадскіх прадпрыемстваў працуюць на сельскім жніве ў Магілёўскай вобласці. Дапамога гараджан вельмі дарэчы ў гэты спякотны час для сельскіх гаспадарак. Паводле аператыўнай інфармацыі на раніцу 25 ліпеня, убрана трэць ад неабходных плошчаў, намалочана больш за 300 тысяч тон збожжа. І праца на палях Магілёўшчыны працягваецца.
Магілёўскім аблвыканкамам 30 ліпеня будзе праводзіцца вывучэнне меркавання насельніцтва аб наяўнасці праблемных пытанняў пры пераходзе на выкарыстанне электрычнай энергіі ў аднакватэрных (блакіраваных) жылых дамах для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння. Заўвагі і прапановы будуць прымацца з 8.00 да 13.00 па нумары тэлефона: 8 (0222) 71-32-55.
Аграрыямі Магілёўскай вобласці па стану на 25 ліпеня ўбрана 118 995 га, намалочана 306 216 тон пры сярэдняй ураджайнасці 26 ц/га збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы, грэчкі і проса). Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Азімы рапс убраны на плошчы 43 818 га, або 92 працэнты да плана, намалочана 79 429 тон пры сярэдняй ураджайнасці 18 ц/га.
Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Па вобласці выцераблена 3278 га, або 45% да плана. Перад аграрыямі Магілёўшчыны стаіць задача да 6 жніўня завяршыць гэту работу.
Дажджы ўжо некалькі дзён абыходзяць Магілёўскую вобласць бокам. Сонечнае надвор'е і вецер далі палям папрасыхаць, і зараз аграрыі выкарыстоўваюць кожную хвіліну ў барацьбе за ўраджай - працуюць практычна без перапынку самі, а таксама прыцягваюць дадатковыя рэсурсы. Істотную дапамогу сялу аказваюць Магілёў і Бабруйск. Напрыклад, абласны цэнтр вылучыў у гэтую гарачую пару больш за 60 адзінак тэхнікі разам з людзьмі - работнікамі вядучых прадпрыемстваў, якія зараз убіраюць сена і салому, адвозяць збожжа з палёў, сядзяць за штурваламі камбайнаў.
Як разгрузіць цэнтр Магілёва - гэтае пытанне не адзін год хвалюе вадзіцеляў. І ў бліжэйшы час будзе вырашана. У абласным цэнтры ідзе будаўніцтва адразу дзвюх новых дарог. Гэта траса-дублер вуліцы Якубоўскага і Загараднай шашы, а таксама ўнутрыгарадская кальцавая магістраль. Абодва праекты падтрымліваюцца дзяржавай.
Аднавіць пашкоджаныя стыхіяй участкі лесу плануецца да канца 2025 года. Такія арыенціры агучаны на штабе па ліквідацыі наступстваў стыхіі з удзелам упаўнаважанага прадстаўніка кіраўніка дзяржавы па Гомельскай вобласці - кіраўніка спраў Прэзідэнта Юрыя Назарава.
У ліпені Беларускі прафсаюз работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў праводзіць месячнік грамадскага кантролю захавання заканадаўства аб ахове працы пры правядзенні земляных работ. Пра гэта расказаў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі прафсаюза Павел Жуйкоў:
Переводчик