Архіў навін
Аграрыямі Магілёўскай вобласці па стану на 24 ліпеня ўбрана 107 029 га, намалочана 275 620 тон пры сярэдняй ураджайнасці 26 ц/га збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы, грэчкі і проса). Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Азімы рапс убраны на плошчы 42 893 га, намалочана 76 420 тон пры сярэдняй ураджайнасці 18 ц/га.
Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Па вобласці выцераблена 2983 га, або 41% да плана. Перад аграрыямі Магілёўшчыны стаіць задача да 6 жніўня завяршыць гэту работу.
Сёння, 24 ліпеня, у Княжыцкай сельскай участковай бальніцы УАЗ «Магілёўская паліклініка № 11» увялі ў эксплуатацыю грузапасажырскі ліфт, які дапаможа стварыць безбар'ерныя ўмовы для тых, хто праходзіць лячэнне на другім паверсе.
Бальніца ў Княжыцах разлічана на 68 ложкаў, яна адзіная з сельскіх бальніц Магілёўскай вобласці, дзе могуць лячыцца і людзі з абмежаванымі магчымасцямі, у тым ліку калясачнікі. Для такіх пацыентаў тут створана безбар'ернае асяроддзе — пандусы, зала лячэбнай фізкультуры, фізіятэрапеўтычны кабінет і кабінет масажу, спецыяльна прыстасаваныя санітарныя пакоі.
Магілёў наведалі ўдзельнікі XXXIV Міжнароднага Марша Міру. Яны ўсклалі кветкі на плошчы Славы да Вечнага агню.
Паведамляецца, што ратавальнікі сумесна з прадстаўнікамі сельскай гаспадаркі правялі вялікую работу яшчэ да пачатку жніва. Тады кіраўнік ведамства падпісаў адпаведныя распарадчыя дакументы. Стартавала работа з падрыхтоўкі - трэба было вырашыць пытанні выканання рэгламентных патрабаванняў бяспекі ў месцах уборкі і перапрацоўкі збожжа, таксама размова ішла аб бяспецы тэхнікі. Работнікі МНС сустрэліся з працоўнымі калектывамі і правялі супрацьпажарныя інструктажы.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 ліпеня падпісаў указ №298 аб назначэнні і вызваленні суддзяў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Старшынёй эканамічнага суда Магілёўскай вобласці прызначаны Дзмітрый Федарцоў, які да гэтага займаў пасаду намесніка старшыні эканамічнага суда Гомельскай вобласці.
Кадравыя змены закранулі і іншыя суды абласнога, а таксама раённага ўзроўняў.
БЕЛТА
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 ліпеня падпісаў распараджэнне аб устараненні наступстваў небяспечных метэаралагічных з'яў. Дакумент падрыхтаваны па выніках праведзенай кіраўніком дзяржавы 19 ліпеня селектарнай нарады, на якой дэталёва абмяркоўваліся пытанні пераадолення наступстваў стыхіі, якая закранула шэраг рэгіёнаў краіны. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
Переводчик