Архіў навін

Урачысты прыём, прысвечаны Дню жанчын, прайшоў сёння ў Музеі Славы Магілёўшчыны. У адрас трыццаці цудоўных прадстаўніц розных сфер і прафесій рэгіёну гучалі ў гэты дзень словы віншаванняў. Васьмі з іх – шматдзетным маці, якія нарадзілі і выхоўвалі па пяць і больш дзяцей, былі ўручаны ордэны Маці.
Выпускныя вечары для 11–класнікаў пройдуць у школах Беларусі 12 чэрвеня. Аб гэтым паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай, выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Мінадукацыі Віктар Доўнар.
У Беларусі апошнія званкі для выпускнікоў 9–х і 11–х класаў празвіняць 23 мая. Аб гэтым паведаміла начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі – намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Ірына Каржова.
Міністэрства адукацыі вызначыла графік школьных канікулаў на 2026/27 навучальны год.
Рэспубліканская прафілактычная акцыя «За бяспеку разам» пройдзе з 7 па 15 сакавіка, паведамілі ў МНС. У гэты перыяд мерапрыемствы аб'яднаюць прадстаўнікоў МНС, ОУС, органаў працы і сацыяльнай абароны, адукацыі, ЖКГ, аховы здароўя, энергетыкі і прадстаўнікоў Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства. Будуць праводзіць абследаванні жылых памяшканняў для выяўлення фактараў, якія ўплываюць на бяспеку жыццядзейнасці, і аказання дапамогі ў іх устараненні.