Архіў навін

У Шклове працягваецца актыўнае будаўніцтва сучаснага малакаперапрацоўчага завода. Пасля ўвядзення ў строй аб'екта тут будзе перапрацоўвацца 300 тон малака за суткі, зараз жа максімальныя аб'ёмы перапрацоўкі сыравіны — 100 тон. Будучы важны лагістычны малочны вузел наведаў кіраўнік спраў Прэзідэнта Беларусі Юрый Назараў, які азнаёміўся з наяўным этапам будаўніцтва.