Архіў навін
Пашпарты 26 юным грамадзянам краіны ўручыў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Выдатнікі вучобы, пераможцы прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, актыўныя ўдзельнікі грамадскага жыцця – хлопцы з усіх куткоў Магілёўшчыны сталі ўдзельнікамі Усебеларускай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!». Урачыстая цырымонія прайшла ў Музеі Славы Магілёўшчыны.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 сакавіка зрабіў рабочую паездку ў Дрыбінскі раён Магілёўскай вобласці. У гэтай паездцы было адразу некалькі аспектаў. Першы – вытворчы. Гэта развіццё мясной і малочнай жывёлагадоўлі, нарошчванне племяннога пагалоўя. Патрэбнасці ў гэтым ёсць як унутры краіны, так і за мяжой. А значыць, гэта добры экспартны патэнцыял.
Переводчик