Архіў навін

Магілёўскі абласны драмтэатр працягне творчы праект «Майстэрня маладой рэжысуры» ў рамках міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М.@RT.Контакт». Плённае супрацоўніцтва наладжана з Расійскім інстытутам тэатральнага мастацтва і Расійскім дзяржаўным інстытутам сцэнічных мастацтваў.
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін. На прыём да яго звярнуўся жыхар вёскі Дубінка–2 па пытанні законнасці адмены рашэнняў Магілёўскага райвыканкама Магілёўскім раённым Саветам дэпутатаў.
Асіповічы 28 сакавіка стануць цэнтрам прыцягнення для ўсіх, хто дыхае сцэнай. Тут пройдзе І Адкрыты рэгіянальны фестываль «Тэатральныя сустрэчы». Удзельнічаць у ім будуць тэатральныя калектывы і індывідуальныя выканаўцы ўстаноў культуры, дзіцячых школ мастацтваў, устаноў адукацыі. Журы будзе ацэньваць выступленні па некалькіх намінацыях: мастацкае слова (маналог, літаратурна–музычная кампазіцыя), тэатральны жанр (драматычны тэатр, музычны тэатр, эстрадны тэатр, тэатр лялек, пластычны тэатр).
Магілёўскі абласны цэнтр творчасці стаў месцам прыцягнення для самых актыўных і таленавітых школьнікаў. Тут прайшоў вочны этап рэспубліканскага конкурсу «Я патрыёт сваёй краіны». Сорак дзевяцікласнікаў з усіх куткоў вобласці сабраліся, каб пазмагацца за ўдзел у праекце «Цягнік Памяці». За плячыма хлопчыкаў і дзяўчынак — паспяховае праходжанне завочнага тура, дзе яны рыхтавалі партфоліё і пісалі пранікнёнае эсэ «Шлях да Перамогі».
Выбарачную сяўбу яравога аўса пачалі ў паўднёвых раёнах Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказалі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама. На сённяшні дзень кропкавую сяўбу пачалі ў Асіповіцкім і Бабруйскім раёнах.