Архіў навін

З 20 па 22 сакавіка Магілёўская вобласць стане цэнтрам прыцягнення для актыўнай і працавітай моладзі. У рэгіёне ўпершыню пройдзе абласны злёт студэнцкіх атрадаў для непаўналетніх «Формула атрадаў», які аб'яднае больш за 300 удзельнікаў з усёй вобласці, а таксама гасцей са Смаленскай, Бранскай абласцей і Прыморскага краю. Пра гэта паведамілі ў абкаме БРСМ.
Адукацыйны праект Магілёўскага агенцтва рэгіянальнага развіцця «Школа экспарцёра» ў чарговы раз набірае слухачоў. Серыя семінараў па экспартнай дзейнасці для прадстаўнікоў прадпрымальніцтва, арганізацый і прадпрыемстваў прадугледжвае бясплатнае навучанне і пройдзе з 2 красавіка да 7 мая. Мэта праекта – фарміраванне ў бягучых эканамічных умовах у рэгіянальных прадстаўнікоў прадпрымальніцтва ведаў, неабходных для ажыццяўлення экспартнай дзейнасці.
У Магілёўскай вобласці на вясновых канікулах плануюць аздаравіць больш за 7,1 тысячы навучэнцаў. Для гэтага ў навучальных установах рэгіёна арганізуюць працу лагераў з дзённым знаходжаннем. Пра гэта расказалі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ. Так, 21 сакавіка можна будзе звярнуцца па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42–21–02 (Багайчук Вера Уладзіміраўна – намеснік старшыні гарвыканкама);
Формула камфорту і ўтульнасці Добраўпарадкаванне, чысціня вуліц і цяпло ў дамах сталі не проста камунальнай паслугай, а візітнай карткай Бялыніцкага раёна
Бабруйскі клуб «Дынама–Шыннік» выйграў другі матч заключнай хатняй серыі рэгулярнага чэмпіянату Маладзёжнай хакейнай лігі.