Архіў навін
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ.
Так, 7 сакавіка можна будзе звярнуцца па тэлефонах:
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам, арганізатарам і гасцям рэспубліканскіх фінальных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведамілі ў пресс–службе беларускага лідэра.
Маштабны рэспубліканскі форум «Жанчына і будучыня вёскі» пройдзе 3 сакавіка ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Па ініцыятыве дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у Год беларускай жанчыны ў Мінску сустрэнуцца прадстаўніцы ўсіх 118 раёнаў Беларусі, якія сваёй працай уносяць важкі ўклад у развіццё беларускай вёскі. На форум запрошаны жанчыны розных прафесій: настаўнікі, урачы, работніцы АПК і многія іншыя.
Кіберспартыўны турнір для медыкаў рэгіёну пройдзе ў Магілёве 20 сакавіка. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя.
Спаборніцтва пройдзе ў папулярнай дысцыпліне Dota 2. Арганізатары падрыхтавалі насычаную праграму па ўсіх канонах кіберспорту. Каманды будуць змагацца ў класічным фармаце 5х5. Матчы пройдуць у фармаце Bo3 (серыя да дзвюх перамог), а гранд–фінал турніру адбудзецца ў фармаце Bo5 (серыя да трох перамог).
Прадпрыемства «Магілёўаблаўтатранс» атрымала новую пасажырскую тэхніку вытворчасці Мінскага аўтамабільнага завода. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ААТ «МАЗ».
На прадпрыемстве праінфармавалі:
«Рабіць прыгожым месца, дзе жывеш, трэба сваімі рукамі»
Будынак былой пачатковай школы ў вёсцы Альшанікі 2 Круглянскага раёна стаў вырашальным аргументам на карысць пераезду ўсёй сям'ёй з Магілёва ў сельскую мясцовасць. Швейны бізнес Таццяны Пуцікавай і яе мужа Юрыя стартаваў яшчэ ў горадзе 15 гадоў таму. Пачыналі з дзвюх швейных машынак, а ў якасці першых працаўнікоў наймалі знаёмых.
Конкурс стартапаў аб'явіла свабодная эканамічная зона «Магілёў». Такое рашэнне звязана з актыўнымі тэмпамі стварэння ў рэгіёне прамысловага парка. Пра гэта распавялі ў СЭЗ «Магілёў».
Па планах, новы парк размесціцца на вызваленых плошчах завода поліэфірных ніцей ААТ «Магілёўхімвалакно». Для прымянення самых сучасных тэхналогій і рашэнняў пры праектаванні і эксплуатацыі прамысловага парка прынята рашэнне правесці конкурс стартап–праектаў на тэму «Сучасны, разумны і эфектыўны прамысловы парк».
У Беларусі ўнесены змяненні ў некаторыя будаўнічыя нормы і правілы, паведамілі ў РУП «Будтэхнорм».
Так, з 1 сакавіка ўведзены ў дзеянне абноўленыя СП 1.02.01–2023 «Склад і парадак распрацоўкі перадпраектнай (перадінвестыцыйнай) дакументацыі», СП 2.04.01–2020 «Будаўнічая цеплатэхніка».
Переводчик